Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 313 314 315 316 317 318 319 320 321 ... 379
Перейти на страницу:

Вады прынёс у гліняным глечыку з вузкай гарлавінай. Наліў у такі ж гліняны кубак, амаль палову. Піла прагна, быццам мучыла яе смага цэлую вечнасць. З кожным глытком улівалася ў яе жыццёвая энергія, па венах расцякалася порстка кроў, і сэрца забілася рытмічна і спакойна.

Потым зняможана ўпала на падушку. Глыбока ўздыхнула, заплюшчыла вочы. Слаба сціснула маю руку, як старалася ўтрымацца на гэтым свеце.

Нейкі час не гаварылі. Ды і нельга было ёй гаварыць. Нават думаць. З яе грудзей на волю вырваўся першы, як аблягчэнне, уздых.

Потым другі, трэці...

– Чаго не паклікала адразу, як стала блага?

– Я клікала... Але голас мой так аслабеў, што не меў ужо моцы і, мусіць, не далятаў да цябе. Я чула цябе, але пра сябе не магла паведаміць...

– Тваё сэрца крычала аб дапамозе. Чаму ж тут ніхто не памог табе? Хіба ж не ведалі?

У адказ – маўчанне. Потым глыбокі ўздых. Вызваліла сваю руку, крутанулася ў ложку, – хруснулі суставы рук і ног.

– Ведалі. Але не маглі памагчы. Тое напаткала мяне там, у Полацкім княстве. Я не дазволіла табе дагледзець маё падарожжа да канца. Не хацела, каб ты тое ўбачыў. Баялася, што не так зразумееш. Бо там, напрыканцы, і здарылася тое страшнае і агіднае...

Не перабіваў, не хацеў, каб неасцярожнае слова напалохала яе.

– Нас адвялі ад родных мясцін далёка-далёка. Шмат загінула людзей на тых дарогах смерці. Гналі ў палон не толькі нас, а дзесяткі тысяч і іншых, дарослых і дзяцей нашага княства. На нейкай вярсце ўбачыла нечакана, што і ты ішоў, павязаны вяроўкамі, – памкнуўся ратаваць мяне, кінуўшыся, не разабраўшыся, што і да чаго, у гэты вір. У вір гульні і крывавай трагедыі. Думала, што на згубу сваю...

Мяне ўпадабаў царскі вершнік. У нейкім, ужо расейскім, пасяленні ён развязаў мяне і завёў у цёплую хату, каб сагрэлася. Напаіў цёплай вадой, накарміў. Думаў, што я абрадавалася яго ласцы...

Трошкі счакаўшы, калі ачуняла, пачаў распранацца і распранаць мяне. Хаця што мне было распранацца – стаяла перд ім амаль голая, у нейкай мешкавіне…

Убачыла, як ты збялеў, бачачы ўсё тое, як ты памкнуўся следам. Ведаю, калі б ты зайшоў у хату і ўбачыў усё, то забіў бы яго... Я ж не разумела нічога да тае пары, пакуль ён не занёс мяне на ложак...

Каля галавы ён паклаў сваю вайсковую амуніцыю, і я ўбачыла рукаятку клінка. Тады ж убачыла і твае вочы, вочы маёй маці, Сафійку і крыважэрнага цара і... ухапіла той клінок. З усяе сілы пырнула ім у горла гвалтаўніку. Кроў пырснула мне ў твар...

І цяпер памятаю пах тае крыві...

Палачанка Парасачка-Яніна плакала, закрыўшы твар рукамі.

Яна выказала мне самае балючае, што непакоіла, хвалявала.

– Ты ж невінаватая. Ты ж абаранялася...

– Я здзейсніла непапраўны грэх. Бо адабрала чужое жыццё. Мне нельга было рабіць тое ні пры якіх абставінах, бо са мною нічога кепскага не магло і здарыцца... Вось тая душа, якую адабрала, і не адстае ад мяне, помсціць і ледзьве не забрала да сябе мой панцыр...

«Дык вось яно што...»

«Вінаватая я, Антон, яшчэ і як вінаватая...»

«Бог уклаў у твае рукі меч правасуддзя і пакараў замест цябе ворага. Ты ў чым вінаватая, Янінка?

Нездарма ж Валадар Усёмагутны вучыць нас: «Усё выпрабоўвайце, але трымайцеся добрага. Пазбягайце ад усялякага роду зла!» Ты думаеш, мусіць, пра гэтыя запаветы. Правільна. Але чаму ж не ўспомніш пасланне апостала Паўла да каласянаў: «І так знішчыце зямныя члены вашы: блуд, нечысціню, страсць, злую пажаднасць і любасцяжанне, якое ёсць ідаласлужэнне, за якія гнеў Божы ўпадзе на сыноў праціўлення...»

Не ведаў, чым можна было супакоіць жанчыну яшчэ. Страшнае ж мінула для яе і не вернецца, можа, больш ніколі.

– Цябе дакаралі за тое падчас справаздачы?

– Не. Але я адчула ўнутраны папрок сяброў Рады і князёўны Ліцвініі. Яна найбольш шкадавала мяне. Бо адна і працівілася таму, каб я адпраўлялася туды... Не паслухалася, дурніца, яе…

– Ды і не маглі яны цябе ні ў чым папракнуць. Чаму ж тады дапусцілі да такога? Ніводзін на свеце суд не можа абвінаваціць цябе. Нават Божы.

– А ты?

– І я не магу. Не маю такога права.

– Дзякуй табе, любы мой! Ты зняў цяжар з маёй душы. Самы важкі цяжар.

– А ты зняла з маёй.

Яе даверлівы і цнатлівы позірк зазірнуў на самае донца маёй душы:

– Праўда? Не маніш?

– Навошта? Сама ж пра тое ведаеш. Мы ж здольныя лячыць і сябе, і адно аднаго ад любых хвароб...

Твар жанчыны кранула стомленая ўсмешка. Яніна Альшанская, палачанка Парасачка і сведка крывавых падзей, нараджалася зноў. Зноў вярталася да жыцця, каб праз нейкі час адправіцца па загаддзе свайго сэрца на пошукі ўкрадзеных старонак...

1 ... 313 314 315 316 317 318 319 320 321 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)