Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 314 315 316 317 318 319 320 321 322 ... 379
Перейти на страницу:

«Не схіляйся пад чужое ярмо з нявернымі, – вучыў святы апостал Павел у другім пасланні карынфянам, – бо як жа можа ўжывацца праведнасць і беззаконне? Што агульнага ў святла з цемраю?»

Так, сапраўды, чужое ярмо – цемра. А ліцвіны тое ярмо на сваім плячы і сваёй шыі паспыталі спаўна, і яшчэ мульмо не прайшло... Бог вучыць нас – у імя выратавання сваёй душы, сваёй Айчыны і трэба жыць. Там жа, у апостала Паўла, прызнанне: «...Таму што сказана: у час спрыяльны Я пачуў цябе і ў дзень выратавання памог табе». Вось цяпер і час спрыяльны, небам падораны час выратавання і выбаўлення з ярма няволі, з задушлівых абдымкаў магутнага суседа...

Княства маё роднае! Краіна мая магутная і гаротная!

Колькі пакут вынесла, колькі вытрывала зняваг і болю, пагарды і здзекаў! Колькі ліцвінаў прысвяціла сваё жыццё служэнню табе, не беручы нічога ўзамен! Не чакаючы ні падзякі, ні ўхвалы, не крыўдуючы, што сам застаўся невядомы, нябачны. І адзін быў кліч усім:

– Лепей смерць, чым няволя!

А што ў душах сённяшніх ліцвінаў? Калі прачнуцца? Як і чым памагчы ім выбавіцца з пачварнага сну?

– Паможам, Антон, – кажа Яніна. – І не толькі мы. З кожным днём прачынаецца ад летаргічнага сну ўсё больш і больш ліцвінаў...

І я шчыра верыў яе словам...

… Змітрака перавялі ў палату на трэція суткі.

Я прыйшоў да яго пад вечар. Кісялёў быў не адзін. Сядзелі каля яго Яён і Вераніка. На тумбачцы яблыкі і апельсіны.

– Здароў быў, Кісель! – прамовіў весела, вітаючыся з гасцямі, і далучыўся дарункамі да прынесенага. – А памерці табе не дадуць!

– Навошта ж паміраць? У нас яшчэ наперадзе – уга! – колькі спраў і клопатаў.

– Правільна, шмат. Так што доўга тут і не трэба залежвацца.

«Антон, – перайшоў на нашую хвалю Змітрок. – Скажы, прыгожая Віка, праўда?»

«Прыгожая. Надта. Званіла табе, ну я і накіраваў яе сюды...»

«Дзякую... Ведаю, што сама. І таму – рады».

«І я таксама. За вас абаіх...»

Вераніка бачыла мяне ўпершыню, разглядвала з цікавасцю. Пэўна ж, другім я ёй уяўляўся. Маўчаў сур’ёзны мой двайнік, паклаў нагу за нагу, сашчапіўшы на каленях рукі. Абое ні пра што не думалі – пульсацыі энергіі ад іх не зыходзіла.

– Чаго ж замоўклі? Мо перашкодзіў вашай інтымнай размове? Дык я магу і пайсці! – разламаў я маўклівасць не надта жартоўным пытаннем, бо і сапраўды зайшоў неяк нечакана і выглядаў, пэўна, няйначай як Піліп з канапель.

– Не, што вы... – успрыняла Вераніка ўсё сур’ёзна, заружавелася, паправіла косы, весела зірканула на Змітрака. – Мы рады вашаму з’яўленню, і Дзіма казаў, што вы павінны падысці...

«А ён вясёлы, Дзімаў сябра, – пацяплела поле Веранікі, – такім яго і ўяўляла. Па тэлефоне толькі не вельмі ветліва з ім пагаварылі... Але ён зразумее мяне і даруе...»

«Бачыш, Антон, як прыхільна думае пра цябе... Спадабаўся ты ёй...»

«Файная дзяўчына. Не крыўдзі яе. У цябе апошні шанец».

«Мне і Бог не дазволіць тое зрабіць...»

– А Яён рады? – паглядзеў на сябе, чакаю адказ.

– Як і ты. Нешта апошнім часам рэдка бачу цябе. Знікаеш некуды – ніхто і не ведае, куды.

– Ды праца такая – нацягаешся тых скрынак, дык потым спіш як мёртвы, без задніх ног... Зміцер вунь хай пацвердзіць, за мяне як не тыдзень пупок надрываў...

Сябар кіўнуў галавой:

– Пекла, а не праца. Таму і не даспадобы такі занятак Вераніцы.

Госця зноў чырванее, апускае галаву. Яе рука ляжыць на Змітраковай.

– То я раней гаварыла так. Цяпер – не.

«Праўду кажу, не хлушу... Дурніца была. Кніжак начыталася, прынца чакала. Цяпер я іншая. Цяпер зноў на свет нарадзілася... Дзякуючы табе, Змітрок... Як я кахаю цябе! Таму і не магу ўголас сказаць...»

«Чуеш, Кісель? Ёлупень ты гэтакі...»

«Чую, Антон, і яна цяпер, аказваецца, нас чуе... «І слова было ў Бога...»

Вераніка паглядала на нас і смяялася. Здзіўлена была свайму адкрыццю. Раней яна думак чужых не чытала.

Прыбывае людзей у нашай кагорце!

– Як там праца ідзе ў інстытуце? - звярнуўся да Яёна, каб перамяніць тэму размовы і выбавіць Вераніку з няёмкасці.

– Згодна з планам. Ужо вывучаем іншыя сусветы. Знаёмімся з іх цывілізацыяй, мовай і звычкамі. Шмат ёсць таленавітых студэнтаў. Пераконваюся, палешукі надта таленавіты народ. Але пакуль тэорыя, не ўсе яшчэ пранікліся цвёрдай верай у тое, чым ім належыць займацца...

– А ты раней сумняваўся ў іх таленце?

– Ды не. Але ўсе сродкі масавай інфармацыі далдонілі, што самі па сабе палешукі тупыя і бескультурныя. Што толькі пад уплывам дабрадзеяў-акупантаў з іх «великим и могучим» ды яшчэ «направляющей и руководящей» мы можам сігануць да сапраўдных вяршыняў культуры і цывілізацыі.

1 ... 314 315 316 317 318 319 320 321 322 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)