Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 199
Перейти на страницу:

У Гары падвяло жывот, і ён пашкадаваў, што столькі з’еў за сняданкам.

— У “Шармбатоне”, — злічыла патрэбным заўважыць Флёр, — усё па другому. Па-мойму, лепш. У нас экзамены пасля шасці гадоў, а не пяці, і потым…

Яе словы патанулі у дзікім крыку. Герміёна паказвала на кухоннае акно. У небе выразна чарнелі тры кропкі, якія з кожнай секундай станавіліся ўсё больш.

— Гэта совы, — прахрыпеў Рон, падскокваючы да Герміёны.

— Іх тры, — Гары паспешна далучыўся да іх.

— Па адной на кожнага, — у паніцы прашаптала Герміёна. — Ой, маці… ой, маці…

Яна моцна схапіла Гары і Рона за локці.

Совы, прыгожыя, рудыя, падляцелі да Нары, спусціліся ніжэй і паляцелі над дарожкай, якая вяла да хаты. Стала відаць, што кожная нясе вялікі канверт.

— Ой, маці! — зноў завішчала Герміёна.

Місіс Уізлі адхіліла хлопцаў і адчыніла акно кухні. Совы, першая, другая, трэцяя, уляцелі ў кухню, стройным шэрагам расселіся на стале і паднялі правыя лапкі.

… Гары падышоў бліжэй. Канверт, адрасаваны яму, быў у сярэдняй савы. Ён стаў адвязваць яго сваімі пальцамі, якія калаціліся. Рон, які стаяў злева, таксама спрабаваў адчапіць ліст; Герміёна, справа, трэслася так моцна, што з-за гэтага дрыжала ўся сава.

Усе маўчалі. Нарэшце Гары атрымалася зняць канверт. Ён хутка яго выцягнуў і разгарнуў пергамент, які ляжаў унутры.

Стандартная адзнака чараўніка

Вынікі экзаменаў

Праходныя адзнакі:

Пышна (П)

Вышэй чаканага (В)

Добра (Д)

Непраходныя адзнакі:

Слаба (С)

Агідна (А)

Троль (Т)

Гары Джэймс Потэр атрымаў:

Астраномія........ Д

Догляд за чароўнымі істотамі........ В

Заклёны........ В

Абарона ад Цёмных Мастацтваў........ П

Прадказанні........ С

Гербалогія........ В

Гісторыя магіі........ А

Зеллеварэнне........ В

Ператварэнні........ В

Гары перачытваў яшчэ і яшчэ. З кожным разам дыхалася ўсё лягчэй. Парадак! Было ясна, што ён праваліць прадказанні і не здасць гісторыю магіі: чаго і чакаць пасля непрытомнасці прама пасярод іспыту. Затое ён здаў усё астатняе! Гары прабег пальцам па сваіх адзнаках… “вышэй чаканага” па ператварэннях, гербалогіі і зеллеварэнню! І, што самае выдатнае, “пышна” па абароне ад сіл зла!

Ён азірнуўся. Герміёна стаяла да яго спіной, нізка нахіліўшы галаву. Рон ззяў.

— Праваліў прадказанні і гісторыю магіі, але яны нікому і не патрэбныя! — шчаслівым голасам паведаміў ён Гары. — Ну-ка… давай памяняемся…

Гары прагледзеў адзнакі Рона: “Пышна” сярод іх не было.

— Так і ведаў, што ты будзеш выдатнікам па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, — Рон пхнуў Гары ў плячо. — Мы малайчыны, так?

— Малайчыны! — з гонарам пацвердзіла місіс Уізлі і пакалашмаціла Рона па галаве. — Па сем прахадных адзнак, лепей, чым у Фрэда з Джорджам разам узятых!

— Герміёна? — асцярожна паклікала Джыні, бачачы, што Герміёна не паварочваецца. — Што ў цябе?

— У мяне… нядрэнна, — ціха адказала Герміёна.

— Добра, годзе табе, — Рон падышоў і выхапіў пергамент у яе з рук. — Ага… Дзесяць “пышна” і адно “вышэй чаканага” па Абароне ад Цёмных Мастацтваў. — Ён паглядзеў на яе здзіўлена, але і з раздражненнем: — Спадзяюся, ты не засмучаная?

Герміёна моўчкі паматала галавой. Гары засмяяўся.

— Усё, цяпер нас чакае Ж.А.Б.А! — ухмыльнуўся Рон. — Мам, у нас выпадкова не засталося сасісак?

Гары яшчэ раз паглядзеў на свае адзнакі. На лепшае нельга было і спадзявацца. Засмучала адно: з марай пра кар’еру Аўрора прыйдзецца растацца. Ён не здолеў атрымаць патрэбнай адзнакі па зеллеварэнню. Вядома, ён і не разлічваў, але… нешта абрывалася ў грудзі пры выглядзе гэтага маленькага чорнага “В”.

Дзіўна: тое, ўто ён можа стаць добрым Аўрорам, Гары ўпершыню пачуў з вуснаў Пажыральніка Смерці, хай і замаскіраванага. Але ідэя засела ў галаве, і Гары нават не разглядаў іншыя варыянты. Больш таго, калі месяц назад ён пачуў прадказанне, яму стала здавацца, што гэтая прафесія — яго лёс. Выжыць наканавана толькі аднаму… Як годней сустрэць наканаванае, калі не ў шэрагах высакакласных чараўнікоў, чыя адзіная мэта — знайсці і знішчыць Валан дэ Морта?

6. Зігзаг Малфоя 

Наступныя некалькі тыдняў Гары невылазна правёў у Нары. Днём хлопцы звычайна гулялі ў квідыш двое на двое (Гары і Герміёна супраць Рона і Джыні; Герміёна гуляла жудасна, Джыні — вельмі добра, так што сілы былі роўныя), а па вечарах Гары налегаў на ежу місіс Уізлі і з’ядаў па тры порцыі ўсяго, што бы яна не прыгатавала. Усё было бы выдатна, калі бы не бясконцыя паведамленні пра знікнення, загадкавыя здарэнні і нават смерці; яны з’яўляліся ў “Штодзённым Прароку” амаль кожны дзень. А часам Біл з містэрам Уізлі прыносілі навіны перш, чым тыя даходзілі да друку. Святкаванне шаснаццатага дня нараджэння Гары, да вялікага незадавальнення місіс Уізлі, таксама было азмрочанае змрочнай весткаю, якое прынёс Рэмус Люпін. змардаваны і хмурны, як ніколі. Яго каштанавыя валасы яшчэ больш пасівелі, а вопратка зусім здрахлела.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)