Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Увогуле, я бы ўпадабала Тонкс, — перабіла Джыні. — З ёй, прынамсі, весела.
— У апошні час не вельмі, — запярэчыў Рон. — Колькі яе ні бачу, яна падобна Плаксы Міртл.
— Гэта несправядліва, — абурылася Герміёна. — Яна яшчэ не ачулася пасля… сам разумееш… ён быў яе стрыечным братам!
У Гары абарвалася сэрца. Вось і да Сірыўсу дабраліся. Гары схапіў відэлец і прыняўся засяроджана набіваць рот амлетам, разлічваючы такім чынам пазбегнуць удзела ў гутарцы.
— Тонкс і Сірыўс былі ледзь знаёмыя! — закрычаў Рон. — Сірыўс амаль усё яе жыццё прасядзеў у Азкабане, а да гэтага іх сем’і нават не сустракаліся….
— Усё роўна, — адрэзала Герміёна. — Яна лічыць, што ён загінуў па яе віне!
— Адкуль яна гэта ўзяла? — супраць уласнай волі спытаў Гары.
— Яна дзерлася з Белатрысай Лестэйндж, памятаеш? І, мусіць, думае, што калі бы яна прыбіла Белатрысу, то Сірыўс застаўся жывы.
— Дурасці, — сказаў Рон.
— Тых, хто выжыў, заўсёды раздзірае пачуццё віны, — вымавіла Герміёна. — Я ведаю, Люпін спрабаваў з ёй размаўляць, але яна па-ранейшаму вельмі падушаная. У яе нават пачаліся праблемы з метамарфізмам!
— З чым?
— Яна больш не можа змяняць знешнасць, як раней, — растлумачыла Герміёна. — Мабыць, з-за шоку.
— Я і не ведаў, што такое бывае, — здзівіўся Гары.
— Я таксама, — кіўнула Герміёна, — але, мабыць, пры сапраўднай дэпрэсіі..
Дзверы зноў адчыніліся. Місіс Уізлі прасунула галаву ў пакой.
— Джыні, — прашаптала яна, — ідзі хутчэй уніз і дапамажы мне з абедам.
— Я жа размаўляю! — абурылася Джыні.
— Хутка! — прыкрыкнула місіс Уізлі і схавалася.
— Абы не заставацца сам-насам з Флегмай! — праварчала Джыні, адкінула за спіну доўгія рудыя валасы, па-белетнаму развяла рукі ў бакі і, удала пераймаючы Флёр, ганарліва сплыла з пакоя.
— А вы, прыгажуны, таксама не затрымлівайцеся, — сказала яна ўжо на выхадзе.
Гары вырашыў скарыстацца цішынёй, каб даесці сняданак. Герміёна разглядала кардонныя скрыні, але ўпотай пазірала на Гары. Рон узяў з падноса тост і прыняўся жаваць, не адрываючы меланхалічнага погляду ад дзвярэй.
— Што гэты? — спытала праз некаторы час Герміёна, узяўшы ў рукі нейкі прадмет, які нагадваў мініятурны тэлескоп.
— Не ведаю, — паціснуў плячыма Рон, — але раз Фрэд з Джорджам гэта не ўзялі, то яно, напэўна, недароблена, так што паасцярожней.
— Твая мама казала, што ў іх усё добра, — успомніў Гары. — Што ў іх дзелавая хватка.
— Гэта яшчэ слаба сказана, — заявіў Рон. — Яны прама купаюцца ў галеонах! Мне так жадаецца паглядзець на іх краму, дачакацца не магу! Мы яшчэ не былі на Касым Завулку: мама лічыць, што для дадатковай абароны патрэбен тата, а ён вельмі заняты на працы. Хутчэй бы.
— А што Персі? — пацікавіўся Гары. Трэці па старшынстве брат Уізлі не меў зносін з сям’ёй. — Змірыўся з бацькамі?
— Не-а, — матнуў галавой Рон.
— Ён жа цяпер ведае, што твой бацька меў рацыю наконт Валан дэ Морта…
— Дамблдор кажа, што людзі лягчэй прабачаюць памылкі, чым правасць, — сказала Герміёна. — Я чула, Рон, як ён казаў гэта тваёй маме.
— Мудрагелістая фразачка, суцэль у стылі Дамблдора, — адрэагаваў Рон.
— Ён жадае займацца са мной індывідуальна, — згадаў Гары.
Рон папярхнуўся, а Герміёна ахнула.
— І ты маўчаў? — выклікнуў Рон.
— Я толькі што ўспомніў, — сумленна прызнаўся Гары. — Ён сказаў пра гэта учора ноччу ў вашым хляву для мёцел.
— Ух ты!... Заняткі з Дамблдорам, — узрушана пралапатаў Рон. — Цікава, а чаму ён…?
Рон спыніўся. Гары заўважыў, што яны з Герміёнай пераглянуліся. Гары адклаў нож і відэлец. Ён усяго толькі сядзеў у пасцелі, але сэрца латашылася як ашалелае. Дамблдор раіў ім распавесці… так чаму бы не зараз? Гары ўтаропіўся на відэлец, які ярка бліскацеў на сонцы, і загаварыў:
— Не ведаю сапраўды, чаму ён збіраецца мяне вучыць, але думаю, што гэта з-за прадказання.
Яго сябры маўчалі. Гары нават здалося, што яны скамянелі, але ён працягнуў, па-ранейшаму звяртаючыся да відэльца:
— Якое спрабавалі выкрасці з Міністэрства.
— Ніхто ж не ведае, пра што яно, — паспешна ўставіла Герміёна. — Яно разбілася.
— У “Штодзённым Прароку” пісалі…. — пачаў было Рон, але Герміёна адразу на яго шыкнула.
— У “Штодзённым Прароку” усё праўда. — сказаў Гары і высілкам волі прымусіў сябе падняць вочы: Герміёна глядзела спалохана, Рон — з цікавасцю. — Пабіты шкляны шар — не адзіны запіс прадказання. Я пачуў яго цалкам ад Дамблдора, яно было зроблена яму, і ён мне ўсё распавёў. Судзячы па яго словам, — Гары зрабіў глыбокі ўдых, я і ёсць той чалавек, які павінен забіць Валан дэ Морта… ва ўсякім разе, там гаворыцца, што выжыць наканавана толькі аднаму з нас.