Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 101
Перейти на страницу:

Вось табе і прыкормліваў Бутрым салам-хлебам фурмана.

Добра хоць, пергамент пры сабе. Лёднік абвёў вачыма сваё гаротнае войска. А яно яшчэ гаротней: Давыд трымаўся за бок, на французскім каптанчыку распаўзалася цёмная пляма.

— Праўду гавораць, хто пад лаўку хаваецца, таму ўсе гузакі наастачу… Добра, Саламона з сабой не звезлі: не дараваў бы сабе, каб з ім што здарылася.

Давыд на сябе нагаворваў: пад лаўку ён не хаваўся, хаця шабляй не махаў. А вось пісталетам нападнікаў адпалохваў.

Пакуль Лёднік перавязваў аптэкара, Алесь прывёў каня непрытомнага жаўнера. Дактаровічу чамусьці заўсёды лепш, чым нават Пранцішу, які вучыў яго верхавой яздзе, удавалася ўпраўляцца з коньмі, прыманьваць нат чужых і напалоханых. I ўсе адправіліся ў карчму «Залаты леў» пад восеньскім ліцвінскім небам жывапіснай бандай: паранены Давыд і Рэгінка на кані, Лёднік з сынам і Пранціш — пешкі.

Вось яна, Фартуна. Як сказаў Публій Сір, рымлянін старажытны і мудры, дае яна шмат чаго ў часовае карыстанне, і нічога — навечна.

А для ўдасканалення сцэны над хмызнякамі і калюжынамі разносілася звонкае:

Fifteen men on a dead man’s chest, Yo ho ho and a bottle of rum. Drink and the devil had done for the rest. Yo ho ho and a bottle of rum.

Раздзел пяты

У ПАШЧЫ ЗАЛАТОГА ЛЬВА

Ведаў бы леў, што ў алхіміі ён сімвалізуе серу. Рэчыва, як вядома, смярдзючае і атрутнае.

А зялёнага ільва бачылі?

Алхімікі, відаць, бачылі. Надыхаўшыся выпарэнняў тае ж серы. Бо зялёнага льва яны лічаць увасабленнем моцнага расчыняльніка.

А вось калі афрыканскі драпежнік раптам пачырванее — усё, радуйцеся. Гэта філасофскі камень.

Леў жа, які быў намаляваны на шыльдзе ліцвінскай прыдарожнай карчмы ля вёскі Старцавічы, здавалася, так і гатовы быў загаварыць. Дакладней, заблагаць. Што ж са мной такое ўтварыў злыдзень-мазідла? Чаму ў мяне фізіяномія, як у жоўтай рапухі, грыва — бы каптур з карункамі, ногі як у мядзведзя, а ўсмешка такая, што сёй-той з наведнікаў, занадта цвярозы, хрысціцца ў жаху?

Праўда, ніхто з кампаніі, што падыходзіла зараз да карчмы, на няшчаснага звыродца аніякай увагі не звярнуў.

— Лухцень нейкая, Бутрым, — русачубы шляхцюк раздражнёна азіраўся. — Карчма была як карчма, а цяпер гульнявы дом. Разбудаваліся.

Сапраўды, на сціплую хату з гонтавым дахам звысаку пазірала двухпавярховая будыніна з калонамі на ганку і белымі разнымі аканіцамі. Пад таполямі, што паспелі прайграць восеньскаму ветру амаль усё сваё золата і нават медзь, стаялі шэрагам карэты, брычкі, дармезы. Лысы, але з доўгім саламяным чубам пан без шапкі і шаблі, у расхрыстаным жупане, з упартасцю барана ламіўся ў моцныя дзверы:

— Мазурыкі! Латругі! Дайце адыграцца!

Паголеная галава няшчаснага чырванела, як райскі яблычак.

Дзверы на імгненне расчыніліся, выпусціўшы на вуліцу гуд шумнай бяседы і грамідлу ў сіняй венгерцы. Грамідла лёгка, як драўлянага жаўнерчыка, развярнуў надакучлівага госця і дапамог праляцець тры аршыны ў накірунку лужыны.

Пранціша перасмыкнула. Занадта добра ведаў, як гэта — прайграцца да кашулі, калі ніхто не пазычыць. Але спачуваць невядомаму няўдаліцы не выпадала, паранены Давыд і так доўга пратрымаўся. Яго належала завесці ў цяпло, заняцца ранай.

Гэта і ўдалося зрабіць у старым будынку карчмы. Звычнай такой ліцвінскай. Што падлога тут была драўляная, можна было толькі здагадвацца з-за слоя прынесенай на падэшвах зямлі і нацярушанага сена. Тут, праўда, таксама гулялі — але не на вялікія грошы. Кідалі на стол плішкі. Там-сям стукалі аб стальніцы косткі. Карты ж калі ў каго і былі, дык старыя, пацёртыя, хутчэй за ўсё, кінутыя багатымі панамі пасля гульні па звычаі пад стол і падабраныя лёкаямі. Тут імі перакідваліся ў руса ці трышака, што меней стратна, чым фараон. Стаўкай, мяркуючы па ўсім, часцей за ўсё была чарка гарэліцы ці куфаль піва. Багацейшая публіка ішла ў суседні новы дом, для чаго не абавязкова было выходзіць на вуліцу — разумныя гаспадары з’ядналі абодва будынкі пераходам. У тыя дзверы ўвесь час бегалі служкі з поўнымі збанамі і талеркамі.

Памяшканне пакуль знялі, якое было: аддзелены паркалёвай занавескай куток з сеннікамі, кінутымі дзе на нізкія лаўкі, дзе проста на падлогу.

Малая князёўна так і лезла падзівіцца, як з дзядзькі Давыда дастаюць кулю, і Лёднік сярдзіта загадаў Алесю адысціся з амерыканачкай куды падалей.

А дужа занятага венецыянца Эрнэста знайшлі толькі ўвечары, у новазбудаваным гульнявым доме, куды Пранціша і Лёдніка гардыяны прапусцілі за срэбны талер і з умовай пакінуць зброю ў спецыяльным куфры пры ўваходзе.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)