Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 101
Перейти на страницу:

Але цяпер было чамусь сорамна. За тое, што шляхетна піў ды высакародна ў карты гуляў, пакуль паранены Бутрым ратаваў таварышаў.

— «Залаты Леў» называлася карчма, — адвёў вочы Вырвіч. — За Старцавічамі адразу, на скрыжаванні.

Што ж, усё адно па дарозе. Бутрым высунуўся ў акенца да фурмана, паведаміў змену маршруту. Не забыўся сунуць Фульчыку лусту хлеба з салам з іхніх прыпасаў і папытацца наконт хворага горла. Ці не даць мікстуры? Па разгубленым вісклівым галаску Фульчыка было зразумела, што фурман не звык да такіх панскіх клопатаў і нат пабойваецца.

Калісьці Пранціш пагардліва хмыкнуў бы: плябей пра плябея турбуецца. Сёння толькі ўздыхнуў: халоп, біты столькі разоў, што нат не задумваецца, ці балюча, ці крыўдна, дабрыню ўспрыме як слабасць. Або сведчанне, што дабрадзей — не пан, а такі самы халоп, толькі ў пана адзеты, значыць, плюгавец і шалбер.

Праўда, Вырвіч ведаў, што Лёднік абурыўся б: у самым заняпалым, забітым чалавеку можа адкрыцца нечуваная душэўная прыгажосць.

Ага, а пакуль адкрыецца, гэты заняпалы цябе з вантробамі прадасць.

А між тым да рыдвана, які калыхаўся на выбітай дарозе, як сапраўдны карабель, набліжаўся чарговы атрад. Няшмат, чалавек сем. Каралеўскія войскі. Цёмна-сінія, гранатавыя, мундзіры, чорныя плюмажы на каскетках. Але ў забранай краіне лясун ведае, каму хто застаўся служыць. Калі жаўнеры параўняліся з рыдванам, можна было заўважыць — не ў гуморы ваякі, твары злыя, галодныя, адзенне бруднае. Вырвіч успомніў нараканні знаёмага драгуна — кароль зусім перастаў выплачваць сваім жаўнерам грошы, і тыя пачалі разбягацца, хто да магнатаў, а хто і проста ў грабежнікі.

Фульчык спалохана войкнуў, коні спыніліся. Ротмістр з чорнымі, быццам вугалем хтось правёў пад носам, вусамі, у памятым гаржэце — металёвым нагрудніку, і заляпанай бурцы, зазірнуў у карэту:

— Маскалі?

— Не, васпане, сумленныя ліцвіны. Падданыя ягонай каралеўскай мосці Станіслава Панятоўскага.

Вырвіч гаварыў на польскай, але не дапамагло: жаўнер слізнуў вачыма па пасажырах, зачапіўся позіркам за абразок Святога Юрыя ў руках блакітнавокага хлапчыскі: Рэгінка выцягнула ў Аляксандра з кішэні, спакусіўшыся срэбным бляскам аклада.

— Дакладна схізматыкі! З-за такіх, як вы, Айчына згінела!

Перавёў позірк, наліты крывёй, на Давыда:

— I юдэй тутака! Радуецеся, што Польшчу маскалям прадалі?

У ваяроў у сініх каралеўскіх мундзірах не было вайсковай задачы, уласна кажучы, кароль жа з Расіяй не ваяваў. Але была моцная крыўда за ганебнае становішча — здалі палову краіны без бою. Ну і мелася з галадухі не менш моцнае жаданне разжыцца чымсьці. Толькі нязручна прызнаць сябе за рабаўнікоў, патрэбна апраўданне: вось ворагі, значыць, не рабаўніцтва. Але чацвёра ўзброеных мужчын у карэце занадта небяспечная дзічына, і ротмістр махнуў рукой сваім, аблаяўшы на развітанне клятых здрайцаў.

I ўсё абышлося б. Але Рэгінка адчыніла акенца і запусціла васковай вінаградзінай у белы свет. А не, не ў свет. А роўненька ў чырвоную фізіяномію афіцэра-крыўдзіцеля. А ў адказ на ягоную лаянку заклала чатыры пальцы ў рот, як яе навучыў заакіянскі пірат Джон, каб яму ромам захлынуцца, і як свісне. Конь ротмістра як стане на дыбкі. Ротмістр як грымнецца кулём. I закруцілася крывавая каруселя.

…Лёднік, сціскаючы ў руцэ шаблю, схіліўся над жаўнерам у сінім мундзіры, памацаў ягоную шыю:

— Жыць будзе.

Алесь з палёгкай выдыхнуў, намагаючыся, каб ніхто не заўважыў гэтай ягонай палёгкі: гэта ж ён уклаў ваяра выпадкова сустрэтага атрада на жухлую траву. Астатніх пан бацька і дзядзька Вырвіч проста пагналі. Вунь дзесь за валатоўкай, за лясочкам зніклі. Цяпер Алесь мог зразумець памкненне бацькі не забіваць нат у бойцы: бо так пагана было на душы, пакуль думаў — забіў. Каралеўскага жаўнера, не ворага ніякага. З-за васковай вінаградзінкі і шалёнага характару адной ліцвінскай князёўны.

А тая, як нічога не было, гэткі панок-з-кулачок, стаіць на купіне, завялікую шапку шляхецкую папраўляе, каб на вочы не спаўзала.

— Wonderful! Мой пан-бацька таксама так умее біцца! А вы, пан маг, чаму не ператварылі гэтых нягоднікаў у прусакоў ці пацукоў?

Вось жа, мужчыны з-за выбрыка паненкі адзін аднаго ледзь не пазабівалі, сама з карэты на хаду выскачыла, каб не прапусціць цікавае відовішча, і ўсё ёй гулі.

Дарэчы, пра карэту.

Як павыхоплівалі паны шаблі, Фульчык толькі віскнуў ды тузануў лейцы. I дзе той здабыты ў Гнілой Гаці рыдван з барвовай тасьмой на акенцы, цяпер ведаюць толькі сарокі ды вароны на прыдарожных дрэвах.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)