Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 101
Перейти на страницу:

Пранціш слухаў і думаў, што вось жа, і на тых дзікіх прасторах за сваю волю біцца трэба. Відаць, пакуль не напоіш яе крывёй, як гругана Рагнарока, не прыманіш да сябе.

А чаго гэта Алесь сядзіць злосна-разгублены? Аказваецца, пакуль панства ў карчомцы таемныя знакі разгадвала, паненка Агалінская абыгрывала малодшага Лёдніка. I ў пяць каменьчыкаў, і ў саломінкі, і ў «што пакладзеш у кошык», і ў плішкі — бярозавыя пруткі, разрэзаныя ўздоўж. А ў якасці ўзнагароды патрабавала, каб Алесь, прыкладам, даў ёй са свайго пісталета пастраляць. Вунь па тых птушачках на прыдарожных дрэвах. А яшчэ жадала есці, піць, адчыніць акно, зачыніць. Парывалася прагуляцца.

Падобна, у Ланцэлота трохі пахіснулася вера ў высокае прызначэнне — служыць Даме, і дактаровіч з пяшчотай успамінаў малодшую сястрычку Сафійку, якая здавалася часам такой шкодніцай. Пакуль ён з князёўнай Рэгінай не пазнаёміўся.

— А яшчэ мяне дзядзька Джон песні навучыў. Сапраўднай пірацкай.

Fifteen men on a dead man’s chest Yo ho ho and a bottle of rum Drink and the devil had done for the rest Yo ho ho and a bottle of rum.

Князёўна, ссоўваючы на патыліцу завялікую для яе шляхецкую шапку з собалем, старанна выводзіла пранізлівым галасочкам суровую мелодыю. Лёднік адвярнуўся і спрабаваў стрымаць рогат, толькі плечы трэсліся. Пранціш не надта разбіраў ангельскую, але пра бутэльку рому таксама ўлавіў. Самая дзявоцкая песенька.

А між тым належала разгадваць загадкі старога пергамента. Будзе чароўная труба ў руках — можна і пагандлявацца за свае жыцці. Лёднік, спрабуючы не зважаць на пірацкае спяванне анёлачка побач, неахвотна прызнаўся, што пра Венецыю ведае мала.

— У Мілане быў, у Турыне. У горадзе святога Марка — не. Дарэчы, менавіта парэшткі гэтага святога ўратавалі з дапамогай нячыстых жывёлаў. Крыжаносцы вывезлі ягоныя мошчы з Александрыі, схаваўшы на калёсах пад свінымі тушамі. Мусульмане не захацелі кранаць такое плюгаўства.

Пранціш скасавурыўся на Рэгінку. Паненка, якой дужа пасаваў убор хлапчыскі, занялася адзінай сваёй лялькай у пышнай сукеначцы з карункаў. Ляльку і кошык з васковым вінаградам прыхапілі з балаганнай карэты дзеля забавы князёўны, зразумела, старанна хаваючы ад артыстаў наяўнасць тае князёўны. Ляльчына сукенка паціху ператваралася пад спрытнымі пальчыкамі ў лахманы, у якіх бегаюць па лясах індыяне. Трэба малому Яначку з паддарожжа якіх цацак прывезці. Жаўнерчыкаў, напрыклад. А Дамініцы сукенку. Карункавую.

Давыд уздыхнуў:

— Распытаць бы якога італійца пра венецыянскія помнікі…

Вырвіч ажывіўся:

— А помніш, Бутрыме, калі мы былі ў канфедэрацкім войску, тут непадалёк спыняліся ў карчме, уладальнік якой італіец. I да таго ж сапраўдны венецыянец! Якраз пасля бойкі, калі пан Мартыновіч загінуў.

— Не залаты дзянёк, не для ўрачыстых летапісаў.— нахмурыўся Лёднік. — Мяне тады і самога секанулі па плячы. А галоўнае, цяжка параненых шмат. З ног збіваўся. Раны зашываў, косткі складваў. Аднаму капітану давялося нагу адпілаваць — на яго конь паваліўся. Замест сустава — крывавая каша. А абязбольваючага ніякага, акрамя гарэлкі. Так што, выбачай, у мяне чырвоны туман у вачох плыў ад стомы ды болю, ні карчмы, ні карчмара ў памяці не аднаўлю.

Пранціш збянтэжана хмыкнуў — ён жа тады і вінца добрага сербануў у кампаніі таго ж карчмара Эрнэста, і ў карты перакінуўся з ацалелымі панамі-братамі. I песні гарлаў «аморэ, аморэ», прадаставіўшы Лёдніку дзесь займацца ягоным рамяством. Той сабе і шляхецтва здабыў, і званне афіцэрскае, а лічыў сваім доўгам працягваць лекаваць. З полацкіх мешчукоў доктар, што з яго ўзяць. Вырвіч жа — нашчадак рымскага князя Палямона, з радаводам даўжынёй з Дняпро. Мала што ў юнацтве зямлю з бацькам араў. Рабілі ж тое высакародна, пры шаблях і ў ботах! Справа шляхціца — вайна і палітыка. Гэтага пераканання ніхто з Пранціша не выб’е.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)