Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 309 310 311 312 313 314 315 316 317 ... 379
Перейти на страницу:

Тады яны абавязкова крыкнуць вам услед: «Родныя мае! Землякі! Ніколі не забывайцеся на далёкае мінулае! Ні-коо-лі! Чуеце, ніколі! Бо вялікі грэх возьмеце на сваю душу!..»

У мяне сціскалася сэрца і разрывалася ад таго, што я бачыў, што адчуваў і перажываў. Я стаяў побач, клікаў Парасачку, але яна не заўважала мяне, глядзела няўцямна некуды наперад...

Яна ўжо была непадобнай на чалавека – змарнелая, адзенне абарвалася і спаўзло з цела. Дзяўчына была амаль голая і босая...

Здаецца, на маіх вачах выступілі слёзы, і я выдаўжыў руку, каб націснуць на кнопачку, каб спыніць і яе, і свае пакуты...

Але мяне апярэдзіла рука Яніны.

У пакоі зноў стала светла. Але я не расплюшчваў вачэй: быў яшчэ пад уражаннем убачанага і перажытага.

– Божа, як гэта страшна! Янінка, каханая мая, як ты толькі ўсё тое і вытрымала?! Але я хачу даглядзець усё тое да канца, як бы цяжка ні было тое ўспрымаць...

Яніна акругліла вочы, як азёры, спалохана запярэчыла:

– Не-не-не!.. Ні ў якім разе! Не трэба, Антон, вельмі прашу! Ну, нельга... Мо калі пазней…

– Ты там... на той дарозе... памерла?

– Не, я дайшла да Масквы. Але ў тым і была мая трагедыя. Прашу, не пытайся ў мяне ніколі пра тое падарожжа. Паабяцай!

Маё маўчанне задоўжылася. Ніяк не мог асэнсаваць яе словы. Даўмецца не мог – чаму так не жадае Яніна, каб я ведаў усё да канца? Чаго асцерагаецца?

Альшанская стаяла ў мяне ззаду, паклала рукі на маю галаву – забірала ад мяне трывогу. Ахоўвала і аберагала мяне ад таго, што магло зашкодзіць нам, нашым адносінам. І я зразумеў, што яна баялася, каб у мяне нічога не з’явілася прыкрага ад убачанага пра яе. Во дурніца, хіба ж я нічога не разумею?

Ці яна баялася, што шкадаванне пераможа пачуццё кахання?!

На маё пытанне яна не адказала нічога. Ледзь-ледзь, чуваць было, кончыкі пальцаў вылучалі трывожныя біятокі.

– Прашу, Янінка, не хвалюйся – у сузор’і Кахання ніводная зорка не пагасне. Што б ні здарылася. Мы ж з табою – суцэльны Сусвет. А ён не раздвойваецца.

Яніна нахілілася і пацалавала мяне – у шыю.

Але цяпер ужо яе праціналі дрыжыкі, як быццам стаяла ўсё яшчэ на тым марозе і халодныя вяроўкі ўпіваліся ў зняможанае цела дзяўчынкі.

Я ўстаў, павярнуўся да яе, прыхінуў да сябе, сціснуў да хрусту ў суставах. І трымаў да тае пары, пакуль не адчуў, што яна сцішылася, што па сасудах пачала пералівацца кроў спакойна, рытмічнымі штуршкамі. На шчоках выступіла слабая чырвань...

Цяпер я быў спакойны за яе. Яна была той, ранейшай, блізкай і жаданай, вясёлай і зямной.

Хваробу Яніны я ведаў. Быў упэўнены, што магу лёгка вылечыць яе. Па штуршках сэрца адчуваў. Па дыханні.

– Дзякую, мой рыцар, – прашаптала стомлена, – цяпер я зноўку нарадзілася. Сама не ведаю, што адбылося са мною.

«Божачка, што робіць са мною каханне! Я ж так баялася страціць цябе...»

«Калі толькі гэта, то дарэмныя твае перажыванні... Я ж побач, я ж заўсёды з табой...»

Мы вярнуліся зноў у яе пакой.

Яна легла на ложак. Прымружыла вейкі. Мая рука дакранулася да цёплага ілба, і яна прыціснула яе яшчэ мацней. Ад мяне ў яе істоту пералівалася дужасць і жыццядайнасць. Дыханне рабілася больш спакойным і ціхім.

Жанчына правалілася ў сон. Зноў адправіў яе на росныя палескія лугі, дзе пах атавы адганяў трывогу і даваў спакой.

Я сеў у прасторнае і мяккае крэсла-канапу, адкінуў да цёплага аксаміту галаву. Не скора да мяне прыйшла лёгкасць і супакаенне – перад вачыма стаялі, павязаныя вяроўчынамі, людзі. І сярод іх тая дзяўчынка, у якую перасялілася душа Яніны...

У такое падарожжа неўзабаве адпраўлюся і я.

Толькі якое стагоддзе выбраць? Які час?

Паглядзеў на Яніну – цяпер ёй патрэбен толькі спакой. Спаць яна будзе некалькі сутак – нервовая перагрузка так лёгка і хутка не праходзіць. Яніна лячылася сном. Маёй прысутнасцю. Нашым каханнем.

Мяне зноў апёк напамінак – я ж зусім забыўся пра працу на зямлі! Пра Змітрака забыўся! Я зірнуў на сонную Яніну – твар спакойны, ледзь-ледзь адкрыты рот, роўнае дыханне.

Цяпер яе доўга не будзе нішто трывожыць. Тым часам мне ўдасца ўладзіць свае пытанні. Мне не трэба яе папярэджваць, яна і сама здагадаецца, куды падаўся.

Лёг на дыван, выдаўжыў рукі па баках – уздоўж цела, прашаптаў затоена нашае чароўнае слова:

1 ... 309 310 311 312 313 314 315 316 317 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)