Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 79
Перейти на страницу:

«Попка» было першае слова, якое я пачуў на выспе з чужых вуснаў.

Але гаворка з Попкам была не заняткам, а падмогай у рабоце. У той час у мяне была вельмі важная справа. Даўно ўжо ламаў я галаву над тым, як вырабляецца гліняны посуд, у якім я меў пільную патрэбу, але нічога не ўмеў прыдумаць: не было адпаведнай гліны.

«Каб толькі знайсці гліну, — думаў я, — і мне будзе зусім няцяжка зляпіць нешта накшталт гаршка ці міскі. Праўда, і гаршчок і міску неабходна абпальваць, але ж я жыву ў гарачым клімаце, дзе сонца гарачэй за ўсякую печ. Ва ўсякім разе мой посуд, прасохшы на сонцы, будзе дастаткова трывалым. Яго можна будзе браць у рукі, можна будзе трымаць у ім збожжа, муку і захоўваць сухія прыпасы ад сырасці».

І я вырашыў, што, як толькі знайду прыгодную гліну, абавязкова вылеплю некалькі вялікіх пасудзін, каб захоўваць збожжа. Пра такі гліняны посуд, у якім можна было б варыць ежу, я пакуль што і марыць не мог.

Чытач, напэўна, пашкадаваў бы мяне, а магчыма, і пасмяяўся б з мяне, калі б я яму расказаў, як няўдала пачаў я сваю работу, якія нязграбныя, недарэчныя рэчы атрымліваліся ў мяне на першым часе, колькі маіх вырабаў разбуралася толькі таму, што я недастаткова крута замешваў гліну і яна не вытрымлівала ўласнага цяжару. Адны гаршкі ў мяне патрэскаліся таму, што я паспяшаўся вынесці іх на сонца, калі яно паліла, як агнём; іншыя рассыпаліся на дробныя чарапкі яшчэ да прасушкі, як толькі я дакранаўся да іх. Два месяцы я працаваў, не разгінаючы спіны. Шмат часу пайшло ў мяне на пошукі добрай ганчарнай гліны, на тое, каб накапаць яе, прынесці дадому, апрацаваць. І ўсё роўна, нягледзячы на ўвесь гэты клопат, у мяне атрымаліся ўсяго дзве нязграбныя гліняныя пасудзіны — назваць іх збанамі было ніяк немагчыма.

І ўсё ж гэта былі вельмі карысныя рэчы. Я сплёў з дубцоў дзве вялікія карзіны і, калі мае гаршкі на сонцы добра высахлі і зацвярдзелі, асцярожна прыўзняў іх адзін за адным і паставіў у карзіны. А для большай бяспекі, каб гаршкі не пабіліся, пустое месца паміж карзінай і пасудзінай запоўніў рысавай і ячменнай саломай. Гэтыя першыя свае гаршкі я выкарыстаў пакуль што для захоўвання сухога збожжа. Я баяўся, што яны адсырэюць, калі буду трымаць у іх вільготныя прадукты. Пазней я збіраўся ссыпаць у іх муку, калі знайду спосаб малоць маё збожжа.

Вялікія вырабы з гліны атрымаліся ў мяне няўдалыя. Куды лепш удаваліся мне вырабы дробнага посуду: маленькія круглыя гаршчочкі, талеркі, гладышыкі, кубкі, міскі і іншыя рэчы. Дробныя рэчы было лягчэй ляпіць, апрача таго, яны раўней абпальваліся на сонцы і таму былі больш трывалыя.

Але ўсё роўна галоўная мая задача заставалася нявырашанай. Мне патрэбен быў посуд, у якім бы я здолеў варыць: ён павінен быў вытрымліваць агонь і не прапускаць ваду, а для гэтага мае гаршкі былі не прыгодныя.

Але вось аднойчы я расклаў вялікі агонь, каб падсмажыць на вуголлі мяса. Калі яно спяклося, я хацеў затушыць вуголле і выпадкова ўбачыў чарапок, які трапіў у агонь ад разбітага глінянага збана. Чарапок так накаліўся, што быў чырвоны, як чарапіца, і зацвярдзеў, як камень. Мяне гэта адкрыццё прыемна ўразіла.

«Калі гліняны чарапок так зацвярдзеў на агні, то значыць з такім жа поспехам можна абпальваць на агні і гліняны посуд», — вырашыў я.

Я думаю, што ніводзін чалавек у свеце не радаваўся гэтак з такой нязначнай прычыны, як радаваўся я, упэўніўшыся, што мне ўдалося вырабіць гаршкі, якія не баяцца ні вады, ні агню.

Я ледзь здолеў дачакацца, калі астынуць мае гаршкі, каб можна было наліць у адзін з іх вады, паставіць зноў на агонь і зварыць у ім мяса. Гаршчок аказаўся выдатны. Я зварыў сабе з казляціны вельмі смачны булён, хаця, вядома, калі б пакласці ў яго капусты і цыбулі ды заправіць яшчэ аўсянкаю, ён атрымаўся б яшчэ лепшы.

Цяпер я задумаўся аб тым, як зрабіць каменную ступку, каб малоць, ці, дакладней, таўчы ў ёй збожжа; таму што пра такое выдатнае вынаходніцтва, як млын, і гаворкі не магло быць: адной пары чалавечых рук не пад сілу было ажыццявіць гэткую работу.

Але зрабіць ступку было таксама не проста: у рамястве каменячоса я быў такім жа невукам, як і ва ўсіх іншых, і, апрача таго, у мяне не было патрэбных прылад. Не адзін дзень змарнаваў я на пошукі адпаведнага каменя, але нічога не знайшоў. Тут патрэбны быў вельмі цвёрды камень і да таго ж дастаткова вялікі, каб у ім можна было выдзеўбаць паглыбленне.

На маёй выспе былі скалы, але пры ўсіх маіх намаганнях я не мог адкалоць ад іх абломка патрэбнага памеру. Да таго ж на ступку гэты крохкі порысты камень з пароды пясчанікаў усё роўна быў непрыгодны: пад цяжкім таўкачом ён бы крышыўся і ў муку трапляў бы пясок.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)