Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 79
Перейти на страницу:

Такім чынам, змарнаваўшы шмат часу на бескарысныя пошукі, я адмовіўся ад думкі пра каменную ступу і вырашыў змайстраваць яе з дрэва — матэрыял знайсці было лягчэй.

Сапраўды, я хутка адшукаў у лесе вельмі цвёрдую калоду, такую вялізную, што з цяжкасцю здолеў зрушыць яе з месца. Я абчасаў яе сякераю, каб надаць ёй па магчымасці патрэбную форму, а затым распаліў агонь і пачаў выпальваць у ёй паглыбленне. Так робяць бразільскія чырвонаскурыя, калі будуюць лодкі. Няма чаго і казаць, што гэта работа каштавала мне немалых намаганняў.

Скончыўшы ступу, я вычасаў з так званага жалезнага дрэва цяжкі таўкач. І ступу і таўкач я схаваў да наступнага ўраджаю. Тады, па маіх разліках, я павінен буду атрымаць дастаткова збожжа, частку якога здолею стаўчы на муку.

Цяпер трэба было падумаць пра тое, як я буду замешваць хлеб, калі нарыхтую мукі.

Перш за ўсё я не меў закваскі; зрэшты, гэтай бядзе ўсё роўна немагчыма было памагчы, і таму пра закваску я не клапаціўся. Але як было абысціся без печы? Вось гэта была сапраўды галаваломка. І тым не менш я ўсё ж даўмеўся, чым яе замяніць.

Я зляпіў з гліны некалькі вельмі шырокіх і мелкіх пасудзін накшталт талерак, як мае быць абпаленых на агні. Я падрыхтаваў іх яшчэ задоўга да пачатку жніва і паставіў у кладоўцы. Яшчэ раней у мяне быў зроблены ачаг — роўная пляцоўка на зямлі з квадратных (вядома, калі казаць усур'ёз, далёка ад квадратных) цаглін, таксама ўласнага вырабу і таксама добра абпаленых.

Калі прыйшла пара пячы хлеб, я расклаў на гэтым ачагу вялікі агонь. І калі дровы выгаралі, я разгроб вуголле па ўсім ачагу і даў яму паляжаць з паўгадзіны, каб ачаг напаліўся да чырвані. Тады я згроб жар у адзін бок і паклаў на ачаг свой хлеб, накрыўшы яго перавернутым дагары блюдам, а блюда засыпаў гарачым вуголлем.

І што ж? Мой хлеб пёкся, як у самай лепшай печы.

Прыемна было мне паспытаць свежага, толькі што спечанага хлеба! Мне здавалася, што ніколі ў жыцці не спытваў я такога ласунку.

Наогул за вельмі кароткі тэрмін я зрабіўся выдатным пекарам; не кажучы пра звычайны ўжо хлеб, я навучыўся пячы пудзінгі і праснакі з рысу. Толькі пірагоў я не пёк, бо, апрача казляціны і птушынага мяса, у мяне не было ніякай іншай начынкі.

На гэтыя гаспадарчыя работы ў мяне пайшоў увесь трэці год майго жыцця на выспе.

Раздзел чатырнаццаты

Рабінзон будуе лодку і шые сабе новае адзенне

Вы можаце не сумнявацца, што ўвесь гэты час мяне не пакідалі думкі пра зямлю, што відаць была з другога берага. У глыбіні душы я не пакідаў шкадаваць, што пасяліўся не на тым беразе: мне ўсё здавалася, што, калі б я бачыў перад сабою тую зямлю, як-небудзь я знайшоў бы магчымасць дабрацца да яе. А ўжо калі б я дабраўся да яе, то мне, магчыма, удалося б і выбрацца з гэтых мясцін на волю.

Вось калі я не раз успамінаў свайго маленькага прыяцеля Ксуры і сваю доўгую шлюпку з бакавым ветразем, на якой я прайшоў уздоўж афрыканскіх берагоў больш за тысячу міляў.

Я вырашыў зірнуць на наш карабельны бот, які яшчэ ў тую буру, калі мы пацярпелі караблекрушэнне, выкінула на выспу за некалькі міляў ад майго жытла. Гэта лодка ляжала непадалёку ад таго месца, куды яе выкінула. Прыбоем яе перакуліла дагары дном і аднесла крыху вышэй, на пясчаную водмель; яна ляжала на сухім месцы, і вады вакол яе не было.

Калі б я здолеў адрамантаваць і спусціць на ваду гэту шлюпку, я змог бы без асаблівай цяжкасці дабрацца да Бразіліі. Але для такой работы адной пары рук было мала. Мне няцяжка было зразумець, што аднаму мне зрушыць гэту шлюпку з месца гэтак жа немагчыма, як, скажам, зрушыць з месца маю выспу. І ўсё роўна я вырашыў паспрабаваць. Я накіраваўся ў лес, насек тоўстых жэрдак, якія павінны былі служыць мне рычагамі, вычасаў з чурбакоў два каткі і ўсё гэта перацягнуў да шлюпкі.

«Каб толькі мне здолець перавярнуць яе на дно, — казаў я сабе, — а адрамантаваць яе — справа няцяжкая. Атрымаецца такая выдатная лодка, што на ёй смела можна будзе рушыць у мора».

І я не пашкадаваў сілы на гэту бескарысную работу.

Я патраціў на яе тры ці чатыры тыдні. Мала таго: калі я, нарэшце, зразумеў, што ў мяне не хопіць сілы зрушыць такое цяжкае судна, у мяне ўзнік новы план. Я ўзяўся адкідаць пясок ад аднаго борта лодкі, разлічваючы, што, калі лодка пазбавіцца пункту апоры, яна сама перавернецца і стане на дно; адначасова я падкладаў пад яе аскабалкі дрэва, каб, перавярнуўшыся, яна стала менавіта туды, куды было мне патрэбна.

Лодка сапраўды стала на дно, але гэта зусім не наблізіла мяне да мае мэты: я ўсё роўна не мог спусціць яе на ваду. Я нават не мог падвесці пад яе рычагі і нарэшце быў вымушаны адмовіцца ад свае задумы. Але гэта няўдача не адбіла ў мяне ахвоты зрабіць яшчэ спробу дабрацца да мацярыка. Наадварот, калі я ўбачыў, што ў мяне зусім няма ніякай магчымасці адплыць ад абрыдлага берага, маё жаданне пусціцца ў акіян не толькі не аслабела, а, наадварот, зрабілася яшчэ мацнейшае.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)