Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 79
Перейти на страницу:

Я быў бясконца засмучаны, аднак тут жа разважыў, што брацца за справу, не разлічыўшы папярэдне, колькі часу і працы на яе спатрэбіцца, не ўзважыўшы, ці хопіць у цябе сілы скончыць яе, — неразумна.

За гэтым бязглуздым заняткам сустрэла мяне чацвёртая гадавіна майго жыцця на выспе.

Да гэтага часу большасць рэчаў, якія я ўзяў на караблі, або зусім у мяне ўжо знасілася, або канчала свой век. Карабельныя харчовыя запасы таксама былі ўжо на астатку.

Адразу ж за чарнілам у мяне скончыўся запас хлеба, дакладней не хлеба, а карабельных сухароў. Я эканоміў іх як толькі мог. За апошнія паўтара года я з'ядаў у дзень не болей аднаго сухара. І ўсё роўна да таго часу, калі я сабраў са свайго поля ўжо столькі збожжа, што яго можна было ўжываць і ў ежу, я амаль год не спытваў і крошкі хлеба.

Адзежа мая да гэтага часу канчаткова знасілася. У мяне былі толькі кашулі ў клетку (каля трох тузін), якія я знайшоў у куфэрках матросаў. Іх я насіў асабліва ашчадліва; на маёй выспе вельмі часта было так горача, што даводзілася хадзіць у адной кашулі, і не ведаю, што б я рабіў, каб у мяне не было гэтага запасу.

Вядома, у гэтым клімаце я здолеў бы хадзіць і голы. Але, калі на мне была адзежа, я лягчэй пераносіў спякоту. Ад пякучых промняў трапічнага сонца на скуры заставаліся пухіры, кашуля ж бараніла яе ад сонца, і, апрача таго, мяне ахалоджваў рух паветра паміж кашуляй і целам. Не мог я таксама звыкнуць хадзіць на сонцы з голай галавой; кожны раз, як толькі я выходзіў без шапкі, у мяне пачынала балець галава.

Патрэбна было найлепш выкарыстаць тыя запасы адзежы, якія ў мяне яшчэ заставаліся.

Перш за ўсё мне патрэбна была куртка; усе, якія ў мяне былі дагэтуль, я знасіў. Таму я вырашыў паспрабаваць перашыць на курткі матроскія бушлаты, якія ўсё яшчэ ляжалі ў мяне без патрэбы. У такіх бушлатах матросы стаяць зімовымі начамі на вахце.

І вось я ўзяўся за кравецтва! Кажучы шчыра, я быў даволі-такі няўдалы кравец, але, як там ні кажы, дзве ці тры курткі я ўсё ж сяк-так агораў.

На мой разлік, іх павінна было хапіць мне надоўга.

Пра першую ж маю спробу пашыць сабе штаны лепш і не казаць: скончылася яна сорамам і няўдачай.

Аднак неўзабаве пасля таго я вынайшаў новы спосаб апранацца і з таго часу не меў недахопу ў адзежы.

Справа ў тым, што ў мяне захаваліся шкуры ўсіх жывёл, на якіх я паляваў. Кожную шкуру я высушваў на сонцы, расцягнуўшы яе на жэрдках. Толькі спачатку я, не маючы практыкі, вельмі доўга трымаў іх на сонцы, і таму першыя шкуры былі такія каляныя, што іх нельга было выкарыстаць. Затое астатнія былі выдатныя. З іх я і пашыў перш за ўсё сабе вялікую шапку поўсцю наверх, каб яна не баялася дажджу. Футравая шапка была такая ўдалая, што я вырашыў з такога ж матэрыялу змайстраваць сабе яшчэ і поўны гарнітур, гэта значыць штаны і куртку. Штаны я пашыў кароткія, да каленяў, і вельмі прасторныя; куртку таксама зрабіў вольную, таму што і тое і другое патрэбна было мне не так для цеплыні, як для таго, каб бараніцца ад сонца.

Мой крой і шытво, кажучы шчыра, не варты былі добрага слова. Цясляр я быў ніякі, а кравец — і яшчэ горшы. І тым не менш, мая адзежа, пашытая ўласнаручна, служыла мне як не трэба лепш, асабліва калі мне здаралася выходзіць з дому ў дождж: уся вада сцякала па доўгай поўсці, і я заставаўся зусім сухі.

Пасля курткі і штаноў я надумаўся змайстраваць сабе парасон.

Я бачыў, як робяць парасоны ў Бразіліі. Там гарачыня такая страшэнная, што без парасона нельга абысціся. А на маёй выспе было не халадней, наадварот, бадай, нават яшчэ гарачэй, таму што ён бліжэй да экватара. Хавацца ад гарачыні я не мог, большую частку свайго часу я праводзіў пад адкрытым небам. Неабходнасць прымушала мяне выходзіць з дому ў рознае надвор'е, а часам і падоўгу блукаць пад дажджом і сонцам. Адным словам, без парасона я быў як без рук.

Доўга я калупаўся і многа часу адабрала ў мяне гэта работа, перш чым здолеў змайстраваць нешта крыху падобнае на парасон. Разы два ці тры, калі я думаў, што ўжо дасягнуў мэты, у мяне атрымлівалася такое непадабенства, што даводзілася зноў пачынаць усё спачатку. Але ў рэшце рэшт я ўсё ж дабіўся свайго і зрабіў даволі прыстойны парасон. Справа ў тым, што я хацеў, каб ён раскрываўся і закрываўся, — у гэтым вось і была ўся загваздка. Вядома, зрабіць яго нерухомым было вельмі лёгка, але тады давялося б насіць яго заўсёды раскрытым, а гэта было нязручна. Як я ўжо сказаў, я адолеў і гэту цяжкасць, і мой парасон адкрываўся і закрываўся. Я нацягнуў на яго казіныя шкуры поўсцю наверх: дажджавая вада сцякала па поўсці, як па нахіленай страсе, і самыя гарачыя сонечныя промні не маглі пранікнуць скрозь мой парасон.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)