Дарога ў сто год
- Автор: Цвірка Кастусь
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Дарога ў сто год». Краткое содержание книги:
«Я літвін»,— казаў неаднаразова паэт i падкрэсліваў, што i яго «прапрадзед» быў «шчырым літвінам». «Літоўскім лірнікам», «літоўскім паэтам», «песняром Літвы» называлі Ул. Сыракомлю ў польскім, рускім i замежным друку пры яго жыцці i доўгі час пасля смерці. Вось што пісаў, напрыклад, М. Аксакаў: «Калі паэт можа прысвяціць усю сваю дзейнасць аднаму якому-небудзь прадмету, вакол якога, як бы вакол агульнага цэнтра, лунаюць i кружацца ўсе вобразы, думкі яго летуцепні, у якім, нібы ў фокусе, збіраюцца ўсе водгукі i ад якога ўсе любоўныя струны яго атрымліваюць асаблівы водгалас i каларыт,— то такім прадметам, бясспрэчна, з'яўляецца для Сыракомлі Літва. Куды б ні накіраваўся вольны лёт яго натхнення, у якую б сферу ні залятала думка яго, якія б ні кранаў ён струны душы — заўсёды... выступае з масы вобразаў усё адзін i той жа вобраз айчыны, які ён па-мастацку i любоўна малюе». Тое самае канстатуе, напрыклад, i В. Касцялкоўская, называючы Сыракомлю «песняром Літвы». У гэтым жа не раз прызнаваўся сам паэт:
У вершы «Што ўмею намаляваць» Ул. Сыракомля таксама сцвярджае, што, калі ён бярэ ў рукі аловак, заўсёды ў яго атрымліваецца «альбо літоўская хатка, альбо касцельчык вясковы, альбо дворык літоўскі». «Нічога іншага,— гаворыць паэт,— я не ўмею маляваць на паперы: толькі тое, што палюбіў усёй сваёй душой».
Літвою Ул. Сыракомля, як i наогул яго сучаснікі, называў Беларусь. Тут (веска Смольгаў на Любаншчыне) у 1823 годзе нарадзіўся паэт, тут (спачатку на Палессі, а потым на Нясвіжшчыне i Стаўбцоўшчыне) правёў ён асноўную частку свайго жыцця. Апошпія дзесяць год (1853-1862) Ул. Сыракомля пражыў у фальварку Барэйкаўшчына, што на дарозе з Вільні да Ашмян. Тут паэт таксама быў сярод беларускага насельніцтва. Пра гэта сведчыць сам Ул. Сыракомля, сцвярджаючы, што «люд падвіленскі... гаворыць па-русінску», г. зн. па-беларуску. Тое, што Ул. Сыракомля, гаворачы пра Літву як сваю радзіму, меў на ўвазе не што іншае, як Беларусь, добра разумелі праз 50 год пасля яго смерці нават польскія аўтары. Ч. Янкоўскі ў артыкуле «Літва» Сыракомлі» пісаў, што, калі б Сыракомля ўстаў з магілы, то ён «аказаўся б не на Літве, а на Беларусі, дзе ўбачыў Кандратовіч святло i дзе пражыў свой век — паміж Залучам i Барэйкаўшчынай». Вядомы польскі літаратуразнаўца А. Брукнер, азнаёміўшыся з творчасцю паэта, прыйшоў да вываду, што Ул. Сыракомля «сапраўдны пясняр беларускай зямлі, ні ў якім разе не літоўска-жмудскай... яго «Улас» (г. зн. Wtas-Btażej — заўвага аўтара,— К. Ц.), «Янка — вартаўнік могільнік» i г. д., яго засцянковая шляхта, Лагода ці Дэмбарог нават — гэта сапраўдная беларуская кроў».
Toe, што Ул. Сыракомля быў усё жыццё ўлюбёны ў Беларусь, адразу кідалася ў вочы даследчыкам i біёграфам паэта. «Сыракомля,— пісаў у сваіх успамінах пра вясковага лірніка Г. Мяжэнскі,— перавышаў пачуццём i надзвычайнай любоўю да роднай зямлі, можна сказаць, усіх сучасных яму паэтаў... Словам, усё, што гэты чароўны паэт выліваў ca сваіх збалелых грудзей, дыхае сапраўднай любоўю — любоўю да ўсяго таго, што сваё, што роднае!»
Матывамі патрыятызму прасякнута ўся творчасць Ул. Сыракомлі — паэзія, драматургія, проза, публіцыстыка. Паэт лічыў, што любоў да сваёй зямлі, да бацькаўшчыны — самае высакароднае пачуццё. Ён адкрыта асуджае тых, хто адракаецца ад свайго толькi таму, што яно сваё, хто, забываючы звычаі роднага краю, слепа пераймае ўсё замежнае, чужое, хто мяняе свой родны край на чужыну. Hi адзін з тых, піша паэт у адным з вершаў, хто туляецца на чужыне, хто пазнаў там, «што дым родны значыць», цяпер, каб была магчымасць вярнуцца, «ішоў бы да Літвы абдзёрты i босы... Хворы, вярнуў бы здароўе сваёй душы ад шклянкі вады з Немана альбо Гарыні». У творах Сыракомлі можна знайсці нямала прачулых радкоў, прысвечаных родным аколіцам. Гэта вершы i паэмы пра «смутны краю Палессе» («Улас»), пра наднёманскія лугі, якія паэт можа пазнаць «па паху» («Кавалак хлеба»), пра камяніцы i паркі Нясвіжа, «дзе над сінім азерцам стаіць стары замак» («Пілігрым»), пра вуліцы Мінска, які паэт называе «родным» («Тост у доме В. Марцінкевіча», «У коле знаёмых у Мінску»), i г. д.