Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дарога ў сто год - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дарога ў сто год

Электронная книга - «Дарога ў сто год». Краткое содержание книги:

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 44
Перейти на страницу:

Патрыятызм Ул. Сыракомлі — i гэта даводзяць сённяшнія даследчыкі творчасці паэта — «быў не польскі ці літоўскі, a «лакальны», г. зн. беларускі» (А. Мальдзіс).

Адправіўшыся ў падарожжа па Польшчы (дарэчы, Ул. Сыракомля ўпершыню наведаў яе ў 1856 годзе, г. зн. усяго за 6 год перад смерцю, будучы ўжо шырокавядомым паэтам), ён заўважае: «Тут, на польскім баку Немана, усё не такое, як у нас». Падарожнічаючы па Польшчы, Сыракомля ні на міг не забывае пра свой родны край, сумуе па ім, a ўбачыўшы Карпаты, не можа ўтрымацца, каб не ўзняцца на высокую гару: магчыма, яму ўдасца ўбачыць адтуль «родную Літву».

Вядома, што Ул. Сыракомля наадрэз адмовіўся ад вабных прапаноў перабрацца жыць у Варшаву, дзе яму, як папулярнаму паэту i публіцысту, давалі пасаду рэдактара спачатку «Віblioteki Warszawskiej», а потым «Gazety Codziennej» — салідных польскіх выданняў таго часу. Вось як гаворыць пра гэта сам паэт у пісьме да А. Плуга: «Прапанову ўзначаліць рэдакцыю я не прыняў, прычыны ты павінен зразумець. Туга па краі, па сваіх, па Вільні забіла б мяне...»

Аб «лакальным» патрыятызме Ул. Сыракомлі вельмі яскрава сведчыць вершаванае апавяданне («гавэнда») «Жменя пшаніцы». Старому Сцяпану, войту, пра якога аўтар гаворыць, што «такога чалавека i ca свечкай не знойдзеш», было даручана падабраць сабе замену. Каб выбраць са сваіх трох сыноў новага войта, мудры i справядлівы стары вырашыў зрабіць ім экзамены. Ён адправіў усіх трох у розныя краіны: «Хто з чужой стараны прынясе найбольшую карысць, той стане войтам». Старэйшы сын, Рыгор, вярнуўшыся з Нямеччыны, з захапленнем расказвае бацьку i грамадзе, «які быт у немцаў мілы», якія там капелюшы i кафтаны. «Што тут казаць пра сярмягу? — гаворыць сваім слухачам Рыгор.— Крой дзівацкі ў яе, нечуваны: адразу па ёй відаць галечу! Перакройма ж світкі на кафтаны!» — «Не, яму не быць войтам!» — сказаў па гэта сам сабе стары Сцяпан. Другі сын, які ездзіў у Польшчу, у Кракаў, «тонам зуха» расказвае пра свае ўражанні: «Якая там мова! Проша пана (падкрэслена аўтарам.— К. Ц.), якія песні! Кожны напявае кракавяка. А мы спяваем так нудна...» I малады «зух» самаўпэўнена прапаноўвае сялянам: «Ведаеце, братва, якую дам параду? Кіньма нашы старыя песенькі, паспрабуем танцаваць кракавяк, а я буду весці рэй». Стары Сцяпан, які выказвае настроі i погляды сялян, адразу ж зазначае: «Не, не быць i гэтаму войтам!» I толькі трэці сын, Сымон, які з пашанай i любоўю ставіўся да культуры свайго народа i які прывёз з Украіны на развод жменю пшаніцы, заслужыў бацькава блаславенне на пасаду войта. Заканчваючы апавяданне, Ул. Сыракомля гаворыць, што толькі дурань «хоча нямецкім адзеннем пакрыць цела славяніна». Але большы дурань той, хто «пагарджае бацькоўскай зямлёй», хто мяняе родныя песні на «нейкую песеньку з чужой нівы».

Шчырую любоў паэта да Беларусі польскія шавіністы лічылі літоўскім сепаратызмам, тым сепаратызмам, у якім яны абвінавачвалі i выдатнага беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага, сапраўднага патрыёта Беларусі i разам з тым перакананага інтэрнацыяналіста. Ці не таму доўгі час творчасць Ул. Сыракомлі адсоўвалася недзе на задні план, ігнаравалася, на што звярнуў увагу яшчэ А. Драгашэўскі, дзівячыся «ўбоству літаратуры пра літоўскага лірніка». «Тэарэтыкі» тыпу С. Цывінскага проста заяўлялі, што ў наш век «значэнне Сыракомлі зменшылася», прызнаючы разам з тым, што яго творчасць будзе мець цікавасць больш доўгі час хіба толькі сярод шырокіх мас «на Усходніх Крэсах». Толькі сённяшнія літаратуразнаўцы Народнай Польшчы, узброеныя марксісцка-ленінскай метадалогіяй, рашуча адхіляюць гэтую недаацэнку творчасці выдатнага паэта-дэмакрата, пра што сведчыць, напрыклад, грунтоўны артыкул В. Кубацкага «Гавэнда пра Сыракомлю», дзе ён пераканаўча даводзіць, што Ул. Сыракомля — паэт «далека не малой меры».

«Сепаратызм» Ул. Сыракомлі меў у сваёй аснове класавыя карані. Перад ім стаяла дылема: з кім ісці — з польскім панам, прыгоннікам, супроць беларускага селяніна ці наадварот — з беларускім селянінам супроць польскага пана. Ул. Сыракомля фактычна выбраў апошняе.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)