Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дарога ў сто год - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дарога ў сто год

Электронная книга - «Дарога ў сто год». Краткое содержание книги:

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 44
Перейти на страницу:

Гэтак жа сама можна, мусіць, даведацца i пра жыццёвую аснову верша «Пахаванне маладога аратага», напісанага ў тым жа, 1851 годзе, толькі 10 жніўня. У ім паэт з вялікім спачуваннем («Чую, як кроў мая стыне ля сэрца») расказвае, як вязуць на могілкі i хаваюць зусім яшчэ маладога селяніна, загубленага цяжкім паднявольным жыццём. Ёсць пра верш сведчанне Вінцэся Каратынскага, які быў сакратаром Сыракомлі: «Штуршок да напісання гэтага верша даў Кандратовічу сапраўдны выпадак у вёсцы Жукаў Барок, якую арандаваў паэт». Наколькі дакладныя гэтыя словы? Хто быў той «малады араты»? Адказ на гэтыя пытанні, напэўна ж, хаваецца ў царкоўных запісах — такая падзея не магла прайсці міма царквы.

Такім вось чынам можна б было «праверыць» шмат якія вершы Сыракомлі.

Але мае надзеі лопнулі, як той мыльны пузыр, калi я, вярнуўшыся ў Стоўбцы, зайшоў у аддзел культуры райвыканкома: там мне сказалі, што кнігі з жукаборскай царквы... спалілі. Убачыўшы мае здзіўленне i расчараванне, Таіса Сцяпанаўна Дзіянава, супрацоўнік аддзела культуры, нараіла мне схадзіць да качагара, які паліў кнігі — магчыма, у яго што-небудзь ды засталося. Жыве ён недзе на вуліцы Гагарына. Зваць — Міхаіл Кандратавіч Пляскач. Што ж, на ўсякі выпадак трэба схадзіць. Вясёлы гаваркі дзядзька, у якога я папытаў, дзе жыве Пляскач, з ахвотай узяўся правесці мяне.

— Па носе пазнаю: вы — яго радня,— сказаў дзядзька.

Я толькі ўсміхнуўся, не спяшаючыся яго расчароўваць: у дзядзькі, мне здалося, засвярбеў ужо нос, нешта прадчуваючы.

Высокі, светлы дом Плескача хаваўся ў зеляніне дрэў i кустоў. Сад быў зайздросны, добра дагледжаны. Дзядзька, не гледзячы, адшчапіў прывычным рухам рукі дашчаныя зялёныя варотцы i ўпэўнена пашыбаваў на дывановай дарожцы на верандзе ў дом. Там нікога не аказалася, i дзядзька павёў мяне ў сад.

— Дзе ты там, старая развалюха? — гукнуў ён i, пачуўшы голас Плескача, дадаў:— Ідзі скарэй — госця табе прывёў. З тваёй, з Плескачовай, хеўры.

Пляскач, не надта стары, моцны чалавек, паволі расхінаючы галіны яблынь, падышоў да нас.

— Ну, пазнаёш? — пытаў дзядзька.— Пазнавай, пазнавай — нос у яго твой.

Пляскач акінуў мяне ўважлівым поглядам i паціснуў плячыма.

Каб не рабіць з сябе загадкі, я адразу растлумачыў, хто я i чаго сюды прыйшоў. Дзядзька, які мяне прывёў, пачуўшы пра нейкія кнігі, прыкметна расчараваўся i, даўшы «бывайце здаровы», хуценька паціснуў за вароты.

— Што праўда — то праўда, кнігі мы спалілі,— расказваў Пляскач.— Звалілі к нам, у качагарку — прайсці не было як. Яны там доўга ляжалі. Усе Стоўбцы хадзілі туды — што хто хацеў, тое i браў. Кніг гэтых было, можа, дзвесце — цэлая гара. Усякія там былі — i друкаваныя, i так, ад рукі пісаныя. Якім было мо па тысячы год — тоўстыя, счарнелыя, крыж залачоны пасярэдзіне. У другіх было запісана, калі хто радзіўся, вянчаўся, прычашчаўся. Я дажа сябе там быў зпайшоў... Чакалі мы, чакалі, калі ix забяруць, асвабадзяць нам праход i — па кнізе, па кнізе — пачалі падпальваць імі ў печы. Нас тады чатырох было, качагараў. На змену палілі. Больш як на месяц хапіла ix для распалу...

— А хто прывёз ix да вас, гэтыя кнігі?

— Распараджаўся імі былы намеснік старшыні райвыканкома Ліцко,— адказаў Пляскач.— Не ведаю, можа, ён не ўсе нам скінуў...

Разам з інструктарам райкома партыі Сашам Турко, вельмі цікаўным i дапытлівым хлопцам, які нядаўна закончыў універсітэт у Мінску i зараз піша кнігу па гісторыі Стаўбцоўшчыны, мы адшукалі шыкоўны, у зеляніне дом Ліцко. Жанчына, якая выйшла нам насустрач, сказала, што гаспадара дома няма — пайшоў купляць муку. Падышлі к магазіну. Саша адразу знайшоў у чарзе Ліцко.

— Кнігі? — павярнуўся да мяне сярэдпіх гадоў мужчына з поўным, старанна выгаленым тварам.— У мяне нічога не засталося — усё спалілі качагары,- і ён зноў адвярнуўся, даючы мне зразумець, што размова скончапа.

Выпадкова я даведаўся, што ў гаражы райвыканкома частка кніг, праўда, з другой, Вялікасульскай царквы, усё ж захавалася. «Я збіраўся паведаміць куды-небудзь у Мінск,— сказаў мне цяперашні намеснік старшыні райвыканкома таварыш Юнцэвіч,— i так не сабраўся дасюль».

Антон Уладзіміравіч дазволіў мне паглядзець гэтыя кпігі. Сярод ix я знайшоў камплекты «Мінскіх епархіяльных ведамасцей», кнігі царкоўных запісаў дзевятнаццатага i нават васемнаццатага стагоддзяў, дарэвалюцыйныя брашуры, кпігі на лацінскай мове. Канешне, некаму гэтыя матэрыялы будуць выдатнай крыніцай для даследаванняў. Таму, прыехаўшы ў Мінск, я пазваніў дырэктару Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР Мікалаю Іванавічу Сціхараву. Мікалай Іванавіч падзякаваў мне за паведамленне i сказаў, што адразу ж камандзіруе ў Стоўбцы каго-небудзь з работнікаў, каб забраць тыя матэрыялы ў архіў.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)