Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дарога ў сто год - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дарога ў сто год

Электронная книга - «Дарога ў сто год». Краткое содержание книги:

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 44
Перейти на страницу:
Когда я на почте служил ямщиком, Был молод, имел я силенку, И крепко же, братцы, в селенье одном Любил я в ту пору девчонку.

Гэты варыянт гісторыі стварэння песні «Ямщик» расказала мне ў Міры пепсіянерка Аляксандра Мацвееўна Паўлоўская, якая якраз замяшчала на кароткі час сакратара мірскага гарпасялковага Савета. Аляксандра Мацвееўна, якая была актыўнай удзельніцай Беларускай работніцка-сялянскай грамады, вельмі цікавілася гісторыяй свайго краю, мясцовым фальклорам. Напрыклад, яна мне расказала, апрача ўсяго, паданне пра заклятую панну, якая, нібыта, ходзіць начамі па Мірскім замку. Ці не гэтае паданне легла ў аснову гутаркі Сыракомлі «Пра закляты скарб»? З таго, што расказала Аляксандра Мацвееўна, я даведаўся таксама, што калісьці ў Міры былі гандляры Заблоцкія.

Я адразу ўспомніў другую гутарку Сыракомлі— «Аб Заблоцкім i мыле». Значыць, з Міра, з тых вясёлых гулянак у карчме, паэт прынёс не адзін свой выдатны твор.

Калі ў пакой зайшла бібліятэкарка, Аляксандра Мацвееўна сказала ёй, знаёмячы са мной: «Чалавек цікавіцца пра нашага Сыракомлю». I сапраўды, міране могуць з поўным правам называць паэта сваім. Тут ён быў як дома. Вось як пісаў Уладзіслаў Сыракомля Рамуальду Падбярэзскаму 18 чэрвеня 1848 года: «У сваіх вандроўках па Літве, магчыма, давядзецца табе праязджаць праз Мір, там папытаеш пра мяне ў любога, хто сустрэнецца (а там кожны ведае мяне па імю, прозвішчы, псеўданіме, празванні «паэт»), то раскажа табе, дзе Залуча...»

У Міры мне даўно хацелася паглядзець старажытны замак — выдатны помнік архітэктуры Беларусь Мірскі замак! Я не здзівіўся, убачыўшы яго ў рыштаваннях: па вельмі мудрым рашэнні нашага ўрада цяпер распачата рэстаўрацыя гэтага помніка культуры беларускага народа.

На ўнутраным двары я сустрэў рабочых, якія толькі што крылі жоўтай свежай дошчачкай дахі вежаў i цяпер — па рыштаваннях — сышлі долу перакусіць. Адзін з ix, Міхал Антонавіч Крупко, расказаў мне, што некалі ён служыў у гаспадара замка — князя Святаполка Мірскага — i што той хацеў поўнасцю аднавіць гэты замак, які дастаўся яму ў спадчыну. За адзін толькі агляд яго ён меркаваў мець ад наведнікаў вялікія прыбыткі нават у той, не «модны» на турыстаў, час.

Рабочыя расказалі мне, як яны будуць аднаўляць замак, што папраўляць, што дабудоўваць. Успомніўшы, што пра Мірскі замак пісаў у сваіх «Вандроўках» Уладзіслаў Сыракомля, я дастаў i разгарнуў кнігу. На самай першай яе старонцы быў малюнак Мірскага замка. Рабочыя вельмі зацікавіліся ім: гэтаму ж малюнку было прыкладна 120 гадоў. Параўноўваючы малюнак з «натурай», мы знайшлі месца, адкуль мастак маляваў замак. Аказалася, што на пярэднім яго плане не было цяпер той невялікай прыбудоўкі-тэрасы, што значылася на малюнку. Міхал Антонавіч сказаў, што пра гэта трэба будзе паведаміць галоўнаму інжынеру, які цяпер недзе ў Мінску. Я параіў яму запісаць назву кнігі — што ж, хай i сёння паслужыць Уладзіслаў Сыракомля на карысць справе.

Ад міран я даведаўся, што не вельмі далека адсюль знаходзіцца мястэчка Паланечка, пра якое я ўпершыню прачытаў у Сыракомлі, але чамусьці не верыў у сапраўднае яго існаванне: сама назва гучала для мяне неяк экзатычна.

З Паланечкай, з яе ўладаром звязана, аказваецца, яшчэ адна старонка жыццёвага шляху Уладзіслава Сыракомлі, якую, здаецца, ніхто не адгарнуу. Але перш — пра яго ўладара. Ім быў князь Канстанцін Радзівіл, які яшчэ ў 20-х гадах знаходзіўся ў цесных сувязях з прагрэсіўнымі арганізацыямі Польшчы, Беларусі i Расіі, з'яўляўся адным з кіраўнікоў антыцарскага Патрыятычнага Таварыства. На Канстанціна Радзівіла была ўскладзена важная місія па наладжванню сувязей гэтай агульнапольскай арганізацыі з дзекабрыстамі. Дзеля гэтага ён неаднаразова сустракаўся ў Вільні з рускім рэвалюцыянерам Аляксандрам Бястужавым, меў з ім працяглыя гутаркі на рэвалюцыйныя тэмы, потым вёў перапіску. Вядома, Канстанцін Радзівіл не пазбегнуў бы кары, але Пецярбургскі следчы камітэт даведаўся пра гэта позна: калі следства над дзекабрыстамі закончылася. Даведаўся тады, калі было выкрыта Патрыятычнае Таварыства i Канстанцін Радзівіл аказаўся ў сувязі з гэтым арыштаваным. У саракавыя гады князь жыў у сваім маёнтку ў Паланечцы і, як відаць, не здрадзіў сваім ліберальным перакананням. Ён групаваў вакол сябе мясцовую прагрэсіўную інтэлігенцыю, прыкладаў памаганні па развіццю культуры краю.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)