Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Лингвистика » Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Электронная книга - «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў». Краткое содержание книги:

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 51
Перейти на страницу:

Узнік у выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое выкарыстоўваецца пры класіфікацыі барцоў — спартсменаў класічнай або вольнай барацьбы. Параўн.: «У цяжкай вагавой катэгорыі, у якой перамог наш малады атлет, тады мелася сапраўднае сузор’е атлетаў… А чаму б Мядзведзю не скінуць дзесятак кілаграмаў і не перайсці ў паўцяжкую катэгорыю?» (А. Мяснікоў).

Вадзіць за нос каго. Магчыма, калька з франц. (mеner раг lе nеz) ці ням. (аn dеr Nаsе hеrumfürеn) м. Уводзіць у зман, абяцаць што-н. і не выконваць. Рытвінскага вельмі злавала думка, што нейкі хлапчук колькі часу вадзіў яго за нос (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца).

Мяркуюць, што крыніца мастацкага вобраза, пакладзенага ў аснову фразеалагізма, тая самая, з якой выйшла і прыказка Мядзведзь скача, а цыган грошы бярэ. Даўней у многіх краінах Еўропы мядзведнікі вадзілі напаказ у людныя месцы мядзведзяў за кольца ланцуга, прасунутае ў нос. Мядзведзь, спадзсючыся на падачкі і не заўсёды атрымліваючы іх ды скоса пазіраючы на палку ў руках гаспадара, мусіў вырабляць розныя фокусы.

Вадзіць казу. Агульны для бел. і ўкр. м. Ужыв. са значэннямі: 1) хадзіць гуртам у стане ап’янення, 2) п’янстваваць, напівацца. [Грачоў гаворыць тром п’яным калгаснікам, якія ідуць абняўшыся: ] Што вы сабе думаеце, хлопцы! Пасяўная не за гарамі, а вы ў рабочы дзень казу водзіце па сяле (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся). «Вадзілі казу» беларускія творцы і да вайны, натхніцелямі былі такія «геніі», як Алесь Кучар, і ён жа даносіў на п 'яную «свабодалюбівую» балбатню сваіх калег, і некаторыя з іх патаціліся за гэта жыццямі ці доўгай катаргай (І. Шамякін. Слаўся, Марыя!).

Паходзіць са свабоднага словазлучэння, звязанага з ранейшым звычаем, які бытаваў на Украіне і ў многіх раёнах Беларусі, асабліва на Усходнім Палессі. Як сведчаць фалькларысты і этнографы, звычай захоўваўся яшчэ і на пачатку XX ст. У святочныя дні, пераважна перад Новым годам, гурт хлопцаў хадзіў па хатах калядаваць. Адзін з хлопцаў быў адзеты пад казу — з драўлянай казінай галавой і саламяным хвастом. Хлопцы віншавалі гаспадароў, спявалі калядныя песні, «каза» танцавала пад музыку. Каляднікаў частавалі гарэлкай, давалі падарункі. Усё гэта называлася «вадзіць казу». Абрад «ваджэння казы» падрабязна апісаны ў энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (Мн., 1989, с. 230–231). У некаторых сучасных працах па ўкраінскай фразеалогіі выраз вадзіць казу згадваецца як устарэлы. Але яшчэ ў «Слоўніку ўкраінскай мовы» пад рэдакцыяй В. Д. Грынчанкі (1958–1959) ён падаецца без паметы аб устарэласці як «п’янстваваць доўгі час, некалькі дзён».

Вадой не разальеш каго. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі дружныя, неразлучныя, заўсёды разам. На першых лекцыях мы толькі прыглядаемся адна да аднае. Пад канец заняткаў нас ужо не разальеш вадою (А. Васілевіч. Пачакай, затрымайся…).

У аснове фразеалагізма — вобраз, звязаны са спробай, разліваючы вадой, разняць, разагнаць жывёл, калі яны б’юцца. Параўн. ужыванне фразеалагізма з ажыўленнем яго ўнутранай формы шляхам далучэння да яго ў якасці аднароднага члена структурна-аднатыпнага свабоднага словазлучэння: «Не, гэта старыя прыяцелі, спрадвечныя дружбакі, якіх не разальеш вадой, не разгоніш парай» (М. Лынькоў).

Ваду ў ступе таўчы. Агульны для ўсходнесл. м. Ужываецца са значэннямі ‘марнаваць час, займацца бескарыснай справай’ і ‘весці пустыя размовы, пустасловіць’. На чорта мне такая работа, што не дае карысці ні мне, ні людзям? Не хачу таўчы ваду ў ступе (А. Макаёнак. Твой хлеб). А што ты там бачыў, на сходах гэтых самых? Ваду ў ступе таўкуць? Таўкуць (МЛынькоў. Апошні зверыядавец).

Паводле паходжання гэта першая частка прыказкі Ваду ў ступе таўчы — вада і будзе. Выраз мае той жа сэнс, што і ў прыказцы; у кантэкст уключаецца без граматычных абмежаванняў, рэалізуючы ўсе формы асобы і ліку дзеяслоўнага кампанента (таўку, таўчэш і г. д.).

Вады не замуціць каму. Відаць, калька з ням. м. (kann kеіn Wässегсhеn trübеn). Не зрабіць ніякай шкоды, кічога кепскага каму. Бяры кажу, сынок, мая ягадка, хоць і Агатку — па мне што? Не я, а ты, Сымонка-дзіцятка, будзеш з ёй жыць: я ўжо старая, нядужая, і вады вам не замучу (Ядвігін Ш. Важная фіга).

Першааснова фразеалагізма — свабоднае словазлучэнне, звязанае з разнастайнымі жыццёвымі выпадкамі на берагах рэк, дзе мылі бялізну, паілі коней, бралі ваду. Добры чалавек не забываўся пра суседа, стараючыся не замуціць яму вады, калі той знаходзіўся ніжэй па цячэнні вады.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)