Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 40
Перейти на страницу:
Так проста Было б аб’явiць: «Ты тут!..» — I адчуць Шурпатую глыбу, Намацаную рукамi.
Але не гэтак Адшукваецца чалавек, I камень Адшукваецца не гэтак.
2 Мусiм з табою лiчыцца, Але не ведаем, Як.
Уводзiм цябе У абсягi свайго жыцця, А жыць па-твойму Не ўмеем.
Чакаем, Што ты загаворыш, Аднак Самi змаўкаем.
Падзея — Якой не можам Прыняць,
Падзея — Якой не можам Аспрэчыць.
3 Усёю моцай Iстоты сваёй Засяроджваешся на тым, Што маеш Iстотай сваёй.
Не займае Цябе нiчога з таго, Што прысутнiчае Па-за табой. Ты нават не ведаеш, Цi ты дужы, Ты нават не разумееш, Цi ты вялiкi, I не адрознiваеш ад веку Хвiлiны малой.
4 Уцеляснiўся ў месца I месца Пераўтварыў у свой змест.
Адпускаеш I зноў да сябе Прыцягваеш чалавека:
Няхай спасцiгае, Адкуль Бярэцца тое, што ёсць, I чаму Тое, што ёсць,— заўжды Уводзiны
У таямнiцу.
5 Рух, Што ўвасобiўся У нерухомасць,
Агонь, Што схаваўся У холад,
Святло, Што памкнулася ўнутр I супала са змрокам,—
Камень На раздарожжы Усiх стагоддзяў,
На скрыжаваннi Усiх шляхоў.
6 Упiсаны ў наваколле, Нiбы ў скрыжалi Слова закона, Вартуеш Час наваколля —
Каб ён не скамечыўся I не ўцёк, А дазволiў Насельнiкам наваколля Зрабiцца сваiмi I ўспадкаваць Табою ўтрыманае…
Вечны: А не стары,
Сённяшнi: А не новы.
7 На небе — аблокi, А на зямлi — Камянi.
Прастора, Пранятая плынным I нерухомым, Уцягваецца ў падзеi I ўрошчваецца ў краявiд.
Такi недакладны Вынiк — А ён абумоўлiвае наступнасць,
Такi выпадковы вобраз — А ён усталёўваецца I жыве.
8 Самы тутэйшы:
Прысутнiчаеш цяпер, Iснуеш заўсёды.
Усё ў цябе склалася, Як у людзей Скласцiся нават За безлiч вякоў Не можа,
I ўдакладняцца Не мае патрэбы.
А людзi Жывуць напавер, I наступнасць Iм вытлумачвае, Што было Некалi
З iмi.
9 Тое, Чым ты выяўляешся,
Вылучае Цябе з чарады Разнаiсных рэчаў I пазбаўляе Месца ў нятоесным Асяродку.
Зоркi Запальваюцца i згараюць, Кружачы над табою,
А месяц Мяняецца ў тварах, Гадаючы, Цi далёка Той час, Калi свет замкнецца I адамкнешся ты.
10 Мы разважаем краямi I разумеем падзеяй, I патрабуем Усякi раз доказаў — Каб згадзiцца З тым блiзкiм, што хоча Зрабiцца сваiм.
Безупынна Мы то знiкаем З поля сваёй увагi, То зноўку У iм узнiкаем.
А камень Усякi раз кажа нам, Што заўсёды
Ўсё тут.
11 Пераўзыходзiш названае I нiчыёй Удзячнасцi не прымаеш:
Поўны — Але пустатою, Нiшто — Але ўлiтае ў нешта.
Заўжды У свеце прысутнiчаеш, Нiбыта У свеце адсутнiчаеш,—
Прарок Невядомага Бога, Якi заўжды настае I, аднак,
Нiяк не настане.
12 Калi ў грамадзе Выспявае нешта, Што вылучыцца павiнна, Яно абiрае п а д с т а в у, Якая яго зразумела б,—
Камень.
I з iм Усiх пераконвае, што яно Належыць усiм, Што яно —
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)