Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
48
Камень застаўся Каменем, Поле — полем, Нябёсы — нябёсамi I чалавек — чалавекам. Але нiбыта Змянiлася раптам Надвор’ем надвор’е, Парою пара I змянiла, Супаўшы з кожнай iстотай I з кожнай з’явай, Iстоту i з’яву —
Адбеглася поле, Схмурнела неба, Зацяўся камень, А чалавек Пачаў сам сабе Задаваць пытаннi I не знаходзiць
Адказу.
49 Мо вырвалiся На паверхню З падземных вязнiцаў Духi пярэчання,
Мо адпала Ад вышынi, Ацяжэўшы, Нiжэйшае неба —
Зблыталася на зямлi, Што нiзка, А што высока, I заняла Зямныя абшары Прыцемная часiна:
Калi разбiваюцца Камянi, Калi разбiваюцца Аб камянi, Калi забiваюцца Камянямi.
50 Паволi цi шпарка: Ў сваiм памкненнi Ад мэты да мэты Ззаду Цябе пакiдаем I нават Не заўважаем, што насампраўдзе Пакiнулi...
Лiшак Палонiць нас, i недахопы Захоплiваюць, I камень Нас апярэджвае адпачатку На цэлы свет.
51 Кожны Змагаецца за сябе I бярэ — Нiбыта ён самы Iстотны ў свеце — Ў хаўруснiкi Самы iстотны доказ.
Але калi Спрабуюць вякi разгледзець, Хто здолеў устояць У зменлiвым, Высветлiцца ў цямнотным, Спраўдзiцца ў з’яўленым,
Дык знаходзяць На колiшнiх баявiшчах I котлiшчах адно толькi Усiмi пакiнутыя
Камянi.
52 Мяжа небасхiлу Адсоўваецца, Перад сабой Трымаючы, Нiбы прадмет, Чалавека.
А камень настойвае, Што чалавек Сам на мяжы I жывы мяжою…
Няўхiльны, Няўступлiвы, Пiльны мiжбой Мiж тым, Чым становiцца чалавек, I тым, Што становiцца Чалавекам.
53 Узор, Што заўсёды навiдавоку, Але якi Пераняць немагчыма;
Мудрасць, Якая няспынна вучыць, Але якой Навучыцца нельга:
Спрадвеку ўваходзiш У век чалавека, А чалавек Спрадвеку выходзiць з яго,
Каб аднойчы Вярнуцца Богам.
54 Быццам разгортваецца Спружына, Каб, разгарнуўшыся, Страцiць сiлу,
Самога сябе Выштурхоўвае чалавек У вобраз — Якiм ён I знаны, I знакамiты,
А вобраз, Каб ён не знiкаў, — У камень;
I завяршае У гэтым свеце Гэтак Свой шлях.
55 У папярэднiм:
Хiба чалавек Самому сабе не т а к i, Што мусiць Прыходзiць i адыходзiць?
Яму спадарожнiчаюць удача З няўдачаю, Глiна Кладзецца яму пад ногi, Жалеза Даецца ў рукi, А камень Яму прадказвае лёс.
56 Той, хто пакiнуў У полi камень I, вольны, падаўся, Куды захацеў,
Нiдзе Самога сябе Не знойдзе.
З каменем цяжка:
Але затое Узнагародаю — Кожны вечар, Мэтаю — Кожны дзень.
57 Напружаны Восi свету,
I аддаецца Увага свету Таму, што намерваецца Збудавацца.
Яшчэ не закладзены Камень, Аднак ужо Яму адгукаецца
Завяршэнне.
58 Зямля паклалася На ваду, Вада паклалася На паветра, Паветра паклалася На агонь, Агонь паклаўся На думку.
А з думкi Выйшаў у век Чалавек I выпаў у вечнасць
Камень.
1995, 1998
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)