Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
50 Бег чалавек па рацэ: Адною Нагою — у боце, Другою — босы, I аб ваду, Як аб сушу, абапiраўся Жалезным кiем.
Следам за iм Беглi двое: Адзiн — у ботах I босы — другi, I абодва Крычалi дружна: «Кiнь кiя, а то патонеш!.. Кiнь кiя, а то патонеш!..»
I першы, Урэшце, паслухаўся iх I адкiнуў Свой кiй ад сябе —
I адразу Усе патанулi: I той, хто бег першы, I тыя, што беглi следам,
I кiй.
51 Ловячы водгук, Чуйна Прыходзiм i адыходзiм, I кажам словы, Якiя таксама — Водгук.
Але калi Займае паверхня ўвагу I хiбы Урошчваюцца ў перашкоды —
У лядах Селяцца прывiды I насяляе Жалеза лес.
52 Дагэтуль — шматлюдны, Адгэтуль — бязлюдны, Дагэтуль — у позiрках, Словах, Рухах, Адгэтуль — сам…
А жалеза Ходзiць па полi I кроiць межы:
Цi хопiць Таго, што настала, На тое, што настае?
53 Калi я ў здабытак Узяў багацце — Вышынi Павысiлiся I панiжэлi нiзiны;
Калi ўзяў славу — Зацвiў Камень i заспявала Дрэва;
Але калi Узяў у здабытак пакуту — Ў жалезе Паадмыкалiся сховы I вочы Расплюшчылiся
У сноў.
54 У моцы, У велiчы, У прыгажосцi Сыходзяцца мiж сабою Дружыны i ваяры, А разыходзяцца…
Здзiвавана Пытаецца ў нежывых I ў жывых Запамежжа: Навошта iм трэба несцi Усюды з сабой жалеза I ўсюды Усталёўваць лад
Бяды?
55 Камечыцца мяккае, I абрысы Злiваюцца ў пляму I расплываюцца ў пляму.
На крок, Цi на два, Цi на дзесяць: З супастаўлення Выводзiцца постаць, Але — на адлегласць жалеза.
Тады Само вымаўляецца слова, I позiрк Тады бачыць сам.
56 Нас вызнаюць акалiчнасцi: Кожны Мае да iх свой доступ, I калi нават Хто адступаецца — Усё роўна Ён тут…
У вымогах Дайсцi да канца I ў спробах Пачаць спачатку Мы асягаем сябе.
А жалеза Упарта i аднастайна Капае ямы Ды насыпае капцы.
57 Настала — I чалавек Падаўся адначасова У славу i ў ганьбу, У моц i ў немач, У неўмiручасць i ў смерць…
Такiя Розныя постацi, Але тое самае раздарожжа, Такiя розныя долi, Але той самы
Дол.
58 У змове з нязведаным:
Адымае Жалеза, што маю.
Мушу Заняць свой пасад, Займець Сваё княства.
Але цяпер Пярэдадзень, I чалавек —
Жалеза i скура.
59 Круг накладаўся На круг.
— Навошта Тое, што ёсць, Ёсць гэтакiм, як яно ёсць?..— Пытаўся У Некага той, Хто пытаўся.
Глiна Паказвала шлях ад краю Да краю, Камень Маўчаў пра спрадвечнае.
А жалеза Сябе аддзялiла ад месца I павяло Свет да апошняй
Мэты.
60 Адступiцца блiзкае I паўстане Наводдалi постаццю Прадчуваня.
Зноў мы ў пачатку, I зноў Свет не дасягнуты, Ды жалеза Уклалася ў здзейсненае I цяпер
Ужо без ужытку.
61 Само дапаможацца:
Дзiда Шпурляецца i ляцiць — Быццам вiсiць на месцы.
Малое з вялiкiм, Крывое з простым, Нямоглае з дужым, Нягеглае са знакамiтым Раўняе трыванне.
Даходзiць Жалеза да сарцавiны, Час — да канца.
62 Пытаецца чалавек У жалеза: Дзе чалавек? А жалеза Пытаецца: дзе жалеза? — У чалавека.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)