Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 40
Перейти на страницу:
26 У гліне сляды:
Не лучацца між сабою Нічым, Апроч гліны.
Хіба распазнае сябе Той, хто ідзе, У сваіх слядах? А той, хто жыве, У тым, кім ён жыве? Але зноў і зноўку Упісваюцца сляды У вечную гліну, А гліна — У нявечнага чалавека,
27 Не піў — А яе паіў малаком, Не еў — А яе карміў хлебам,
Каб абудзілася, Каб ажыла І сказала с л о в а , Якое людзі згубілі, Калі захацелі ўзысці Нацянькі да Бога.
Ела мой хлеб, Піла маё малако, Але каб сказаць — Не сказала нічога.
Зноўку замкнулася ад мяне, Зноў адхінулася — Ці то ў здзіўленні, Ці то ў расчараванні,—
Нібы яна Мне прызналася ў нечым, А я не здолеў пачуць.
28 Не прадаецца — Бы золата, І не купляецца — Нібы срэбра.
Усюды знаёмая ўсім, Ні ў кога Не выклікае ні зайздрасці, Ні захаплення.
Хінуся да гліны: Не купіць І не прадасць, Але навучыць справе.
29 З таго боку часу Доўжышся да мяжы Гэтага дня І хвіліны гэтай.
І запаўняеш сабою Усе прагалы, Разломы, Разрывы, Расколіны, Што раз'ядналі Адказ і пытанне, Прычыну і вынік,— І з цягам часу Нас прысвячаеш
У шлях.
30 Бы пераможаная, Ляжыш пад нагамі У кожнага ваяра, У кожнага заваёўцы.
Бурацца вежы, Руйнуюцца гарады, Гінуць дзяржавы, Якія былі аздобай І гонарам свету —
І ты іх бярэш У сваё бязмежжа, Але не становішся Ні знакамітай, Ні зруйнаванай.
І гэтак Заўжды.
31 Разломіцца раптам Зямная кара — І ў разломе З'явіцца голае цела Гліны.
Нібыта ўва мне самім Убачылі вочы нешта, Што забаронена бачыць
Уражваюся, Што я ёсць І бачны Зоркам і гліне.
32 Наносішся кропкамі, Рысамі І кругамі На рукі, На твар, На грудзі.
Датворваеш, Дамалёўваеш чалавека, Упэўніваеш яго, Што ён дужы, Разумны, Прыгожы І блаславёны Богам.
Але калі ты сціраешся — Чалавек Губляецца ў акалічнасцях І ўяўленнях
І скардзіцца Богу, Што той Ад яго адступіўся.
33 За курганамі Свеціцца і не блякне Далечыня.
Сцежкі знайшлі, Куды слацца, І болей не ўводзяць у зман Вандроўцаў,
Мінуў Спякотлівы дзень, А вечар Не надышоў.
Пара Знаходзіць паразуменне З глінай.
34 Пусцеюць радовішчы, Рэкі Спрабуюць цячы назад.
Безгалоса Выстройваюцца тысячагоддзі Адно за адным, Ды нічым Не могуць дапамагчы І парадзіць нічым не могуць Гэтаму крайняму дню, Гэтаму крайняму году.
І толькі гліна Бярэцца правесці Па-над прадоннем Сваёю дарогай Пакінутага чалавека.
35 Ты дазваляеш Рабіць з сабою Усё, Што надумае чалавек І што здолее,—
Нават Бога.
Ужываешся ў вобраз, Якім чалавек надзяляе Таго, Хто мусіць яго зразумець Глыбей, чым ён сам.
Услухоўваешся ў таямніцы, У якіх чалавек адкрывае Сябе перад тым, Хто сам Найвялікшая таямніца.
І застаешся ўсё роўна Сабой — Спрадвечнай магчымасцю Быць інакшай.
36 Па рэках крыві Цячэш У інакшыя далячыні.
І, прысвячаючы чалавека У немінучую смерць, Прысвячаеш У немінучую неўміручасць.
Апошняй праводзіш І сустракаеш
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)