Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 40
Перейти на страницу:
Першай.
37 Збочваем:
З бальшакоў На патайныя сцежкі, Каб забароненае забрала У нас нямогласць, А даравала моц.
Гліну, Якая адольваецца, Мяняем На гліну, Якая паволі, Але няўхільна, Адольвае нас.
38 Накрэсліваю на гліне Знакі, Узоры, Вобразы — І яны З яе выпаўзаюць, З яе вылятаюць, З яе выходзяць, Яе пакідаючы, І пачынаюць Адно за адным паляваць.
Калі сустракаюся з імі У наваколлі, Яны пужаюцца, Уцякаюць, Злуюць,
Быццам яны Насампраўдзе жывыя, Быццам яны Насампраўдзе —
Я н ы.
39 Змена, Што ўсе перайначвае, А сама Застаецца нязменнай.
Сабранае траціцца, І рэчаіснасць Разгортваецца ў здагадку, Каб адшукацца З таго боку слоў.
Вяртаюся ў заўтра, Дзе гліна значыць Болей, Чым постаці Уздоўж перыметру Сцен.
40 Штодня сустракаемся І штодня Марым аб нейкай іншай Тут немагчымай — Сустрэчы.
Дрэвы Нас памятаюць, А гліна Вядзе да свайго небакраю, Дзе Бог Не будзе адрознівацца Ад чалавека
І жыццё — Ад жыцця.
41 У глыбіні — пласты,
А тут, На паверхні, Звініць сцюдзёны ручай І вецер Вагае галіны дрэў, І прастора Не мае мяжы...
Але апынаецца паступова Тое, што мучыць і радуе, Вабіць і засмучае, У мінулым,
І апынаецца ўсё бліжэй Чалавек ля гліны.
42 Нібы ўбіваюцца ўглыб Апоры, Калі будуецца дом, З глыбіні Праступаюць задумы, Каб неўзабаве Звязацца ў цэласны тэкст,
Як гліна. Прысутнічаеш незаўважна У кожнай развазе, А заўважаешся — І прастора Страчвае рыштаванні:
К у д ы і а д к у л ь .
43 Прыклейваешся да чаравікаў, Да рук, Да слоў,
І як бы далека Хто ні заходзіў, Не дазваляеш яму Адысці назусім І зрабіцца Староннім, Чужым, Абыякавым да мясціны, Табою асвечанай.
Нават Не думаючы пра цябе, Табе прысягаюць людзі, Што будуць памятаць пра цябе Да скону.
44 Моцай, Якую ўкладаем у рэчы, Каб імі валодаць, Рэчы Трымаюць нас.
Між сабой Згаджаемся, Узгадняемся І вітаем Адзін аднаго пры сустрэчы.
Але глыбіня Ад нас адступаецца І закрываецца Тоўшчай паверхні.
І толькі гліна — Каб мы не згубілі сябе дарэшты Свеціцца,
Як ліхтар.
45 Знаходзіць сама ў сабе Безліч рэчаў, Але самую сябе Губляе.
Згадвае мноства імёнаў, Якія даюцца ўсяму, Што ўзнікае, Але сваё забывае.
Калі настае — Мінае, Калі становіцца нечым — Перастае быць
Н і ч ы м .
І тады У рыбін і птушак Выпытвае шлях Дадому.
46 Прысутнае вабіць Вока І вокам засвойваецца:
Адлегласць Між тым, што знадворку, І тым, Што ўнутры.
Прамень Напружанага спасціжэння Прыцягвае і адпускае Прадмет — І прадмет Пачынае распазнаваць Адлегласць, А ў ёй Прысутную гліну.
47 Збан зберагае, Што маецца ў ім, І, што маецца ў ім, Спаражняе.
Нібыта завязь у плод — Няўзнак Будучыня перайшла У мінулае: Ува што Пярэйдзе мінулае?
Тут нас ужо няма,
Але ўжл паявілася гліна.
48 Што ні здараецца з намі, Здараецца як бы не з намі А з некім.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)