Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 40
Перейти на страницу:
I не вядзе Нiводная сцежка Ў пачатак, I дома
Ключы.
37 Нешта парушылася — Быццам камень Скрануўся ў падмурку I запярэчыў Таму, што на iм Грунтавалася I што мела Яго падставай сваёй,—
I ў свеце, Населеным рэчамi I людзьмi, Апынулася лiшнiм:
I гэта — Ўвесь свет.
38 То карацеючы, То даўжэючы, Цень Вандруе наўкола цябе;
I рэчы, Змяняючыся ў аблiччах I ў вартасцях, Гэтаксама Уцягнуты ў не дасягальны Староннiм адлiкам Кругазварот, У цэнтры якога Няма нiчога, А сам ён, Нiбы без каменнасцi Камень,
Ёсць.
39 I ключ, I замок — Сам сябе замкнуў I адмыкацца Не хочаш.
Расколюць — Нiчога ў табе няма, Апрача Зацятай каменнасцi,
Ды табою Высокiмi робяцца Горы,
I бездань Бярэ ў цябе Глыбiню.
40 Перажываю Нанава жыццi Людзей, Што жылi калiсьцi:
Усе яны — пошук, Усе — памкненне, Усе — намаганне…
I дзiўна Мне сёння бачыць, Быццам удзельнiчаць У таемстве, Як узнiкаюць
З пошуку — постаць, З памкнення — выснова I з намагання — камень.
41 Вандроўнiк выпытвае У наваколля: Дзе сцежка, Дзе камень, Дзе дом? I па iх Знаходзiць самога сябе.
Не ўдаецца Зроку адразу ўбачыць, А розуму зразумець, Што ёсць.
Але трэба Таму, хто iдзе — Супадаючы з бачным I зразуметым I выпадаючы,— Каб хто-небудзь Прысутнiчаў i пытаўся:
Куды iдзеш?
42 Цябе не кранае Просьба (няхай Сама ўдакладняецца I знаходзiць Моц у сабе), Не пужае грозьба…
Грукоча Пярун над табою I абяцае Цябе раскрышыць на мак, Ды, аднак, Не раскрышвае —
Бо тады Ты ўзыдзеш з зямлi Пераможным войскам.
43 Надыдуць Прыкрыя днi — I грунт Парушыцца пад нагамi, I гвалт Займее ключы Ад радовiшча сiлы, I зман Угнездзiцца ў розумах…
З кiм Загавораць вякi? За каго Заступiцца камень?
44 Глыбiнi з табою Знаходзяць паразуменне I далячынi — Мову.
I чалавек Вучыцца жыць У цябе, Не хаваючы Думкi сваёй Перад Богам I не змяняючы мэты, Накрэсленай iм.
Яшчэ Яго захапляе поспех I засланяе ўдача —
I камень, Якi ён мiнуў, Чамусьцi Зноў апынаецца Перад iм.
45 Круг перасёкся З кругам, Але не супаў — I зняволены раптам Камень Судакрануўся (Але не супаў) З разняволеным чалавекам.
У доўгiх Марудных днях I ў iмклiвых гадах Спрабуе Паразумецца адна Вечнасць з другою.
46 Хто чалавеку скажа: Так не рабi, Хто наставiць: Так не кажы, Хто выправiць: Так не думай?!.
Чужое Уточваецца ў краявiд, А сваё Затуляецца ў згадку.
Але на шалях Вялiкай — Зямлёю i небам Ухваленай — Раўнавагi Нячулы, Нямы, Безаблiчны камень Узважвае ўчынкi Жывых людзей.
47 Вяртаемся час ад часу У наваколле, Дзе свет Разгортваўся да небасхiлу.
Людзi Хаваюцца ў людзях, Мясцiны — Ў мясцiнах.
Аднак Знаходзяць мяне i вяртаюць Мне нанава свет, А з iм Нешта яшчэ, што ў свеце Не месцiцца,—
Арыенцiры: Вандроўнае воблака ў небе, А на зямлi — Нерухомы камень.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)