Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 40
Перейти на страницу:
Спяваюць раніцай птушкі І дрэвы Шапочуць лістотаю, І бялее Так блізка, Але к у д ы нам ужо Немагчыма патрапіць,
Гліна.
Нас перайначвае вынік, Аднак заўсёды Мы застаёмся прысутнічаць Некім ці нечым Побач з мінулым, Якое было
Ц я п е р .
49 Не намагаешся спрасавацца У крамянёвую моц Ці рассыпацца ў пыл...
Мудрацы Табе давяраюць Свае развагі —
Не для таго, Каб з імі Застацца ў вяках, А каб высветліць праз вякі, Дзе думка Распазнавала праўду, А дзе памылялася...
Доўжышся, як жыццё, Нікому не прыналежная, І ўсё роўна
Усім свая.
50 Не хочаш Дужаю быць І не можаш слабою.
Ты не пярэчыш Богу, А свет Табе не пярэчыць. На шалях Унутранай раўнавагі Узважваеш ГІаражнечу І Паўнату І нікому Не прызнаешся, чаму Не пераважвае шаля Шалі.
51 Паставай, Якой аб'яўляюся тут, Шукаю сябе самога...
Ці месца, Каб спраўдзіцца?..
Гліна Тлумачыць пісьмёны Забытых стагоддзяў,
А я і м а ё Засвойваюць сінтаксіс Паразумення.
Нямое, Нікім не адмененае, Змаганне Паміж паверхняй І глыбінёй.
52 Нашча:
Рыхтуешся да пары, Калі сэнс табе скажа: «Збудзься!..»
Страшыць І кліча адначасова Нязнанае прызначэнне.
Штораз Ахвяруеш сабой — І гэтак Наноў заваёўваеш Свет.
53 Сведчыш пра цэласнасць, Да якой Нічога нельга дадаць І адняць ад якой Гэтаксама нічога нельга.
А мы Разумеем паглядам І думаем дотыкам І адкладаем на потым сябе, Каб зноў Бясконцае мноства разоў
Вяртацца.
54 Творыцца паступова У целе гліны Цела быцця, А ў ім, Калі яно створыцца,— Цела думкі, А ў ім, Як яго сарцавіна,— Цела святла:
Драбіна, Якая вядзе Да Бога.
Пільнуеш свой час І сама Няўзнак здымаешся,
Але ўсе роўна Заўсёднай апораю Застаешся.
55 Тоесны Нечаму іншаму, Чым таму, Кім існую, Ад рэчаў Скіроўваюся да гліны —
Жывы, Але мёртвы, Да мёртвай, Але жывой. І болей нікога няма І нічога няма:
Адно перад тым Як сустрэцца — Р о с т а н ь , Адно перад тым Як расстацца — С у с т р э ч а .
56 Перамагаеш Без перамогі, Дзейнічаеш Без учынку, Жывеш Без жыцця.
Паміж назоўнікам і дзеясловам Сутонішся ў спраўджаным І світа еш У тым, што спрабуе Стацца сабой,—
Часціна Інакшай мовы, Што не засвойваецца, Як назоўнік І як дзеяслоў.
57 Паклікала — Але не назвалася.
Уначы, У цьмянай размове З нераспазнаным, Я ўпэўніўся, Што не памру, А памяняюся месцам З нераспазнаным. І стаў чакаць, Калі развіднее, А развіднела — Убачыў мертвую гліну І прачытаў уголас Яе імя.
58 Калі дакранаюся да яе, Яна Нешта інакшае ўжо, Чым гліна. Усё, Што збылося,— Знікла. І што не збылося — Знікла.
Няма ні жывых, Ні мертвых, Ні пераможаных, Ні пераможцаў.
І толькі страла У нерухомай пространі гліны Ляціць З пачатку ў канец.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)