Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 304 305 306 307 308 309 310 311 312 ... 332
Перейти на страницу:

Неўздалёк ад нас па нябачнай дарозе праляцела ці нячутна пракацілася незразумелае тэхнічнае дзіва. Было яно доўгае, мо з кіламетр, круглае, як сігара, а па баках свяціліся і міргалі залёныя агеньчыкі. Наверсе, пасярэдзіне «сігары», з роўнымі прамежкамі часу, пульсаваў чырвоны сігнал. Дзіва было падобнае на суцэльны вагон, але без цягніка. «Вагон» як нечакана вынырнуў з глыбу, гэтак жа бязгучна заглыбіўся ў грунт.

– Займайцеся сваімі эксперыментамі, – паглядзеў на Нэйла Ынт, злёгку нахіліўся ў паклоне. – Будзеце адлятаць, мы зноў правядзем вас, каб не было нечаканак. І вось што яшчэ, дарагі Нэйл. Мы не хочам, каб вы, ці хто іншы, зноў прыляталі сюды. Адзін ваш палёт наносіць вялікую шкоду космасу: цяжка пазбавіцца ад вашага бруду. Я маю на ўвазе паліва, якім вы карыстаецеся. Праз шмат гадоў, калі вы займееце экалагічную тэхніку, – тады мы будзе рады прыняць вас. І не толькі прыняць, а сумесна займацца справамі, якія патрабуе ад нас Касмічны Карабель. На Зямлі ёсць адзін чалавек, які прыдумаў, як падняцца ў космас без ракеты. Ён абверг ідэю стварэння шматступенчатых ракетаў як ліцьвіна Казіміра Семяновіча, так і Канстанціна Цыялкоўскага – расіяніна. Прыдумаў «кола вакол зямлі», пры дапамозе якога можна падняцца ў беспаветраную прастору. Вось з таго «кола» мы маглі б забіраць зямлян і яны б змаглі аказаць дапамогу нам у працы. Але для таго трэба, каб усе краіны па экватары ўключыліся ў пабудову такога безракетнага прыстасавання…

– А хто такі вучоны ці вынаходнік, пра якога ты гаворыш, Ынт?

– Анатоль Юніцкі, ліцвін. Яго імя з цягам часу праславіцца на Зямлі і ў Космасе.

– Зразумеў, Ынт, прымем твае парады і прапановы да ведама. І пра вучонага Юніцкага даведаемся.

– Яшчэ табе да ведама табе вядома, нашу сустрэчу тут на зямлі засакрэцілі на сумеснай Радзе з зямлянамі. Супраць гэтай сустрэчы выказаліся савецкі міністр Андрэй Грамыка і амерыканскі прэзідэнт Рычард Ніксан. Таму наступныя ваяжы да нас, калі яны будуць наладжаны, скончацца трагічна. Альбо мы забярэм вас да сябе, як і забралі першага касманаўта камуністычнай краіны… Альбо…

– Дзякуй за папярэджанне – спадзяюся, што чалавецтва не забудзецца на яго… Іншапланецяне – папярэднікі нашы, – нашчадкі? – зніклі.

Нэйл і Эдвін размясцілі прыборы, замацавалі штатывы з тэлевізійнай камерай. І тады ўжо на зямлі людзі ўбачылі, як мы смешна перасоўваліся па планеце – з падскокамі, як быццам у дзяцінстве, асядлаўшы дручок, імітывалі коніка… Выцягнуўшы з пластмасавай тубы амерыканскі сцяг, устанавілі яго на флагштоку. Сцяг, выпрамляючыся, зрабіўся як «жывы», было ўражанне, што на яго падзьмуў вецер. Гэта потым і будуць адзначаць скептыкі, задаючыся пытаннем – адкуль на Месяцы мог з’явіцца вецер?

Першапачаткова НАСА прапаноўвала замацаваць на Месяцы сцяг ААН, але Кангрэс ЗША не падтрымаў гэтага. Таму Амстронг задаволіўся адным толькі нацыянальным сцягам. Я, калі Амстронг адвярнуўся, прыклеіў да яго і свой сцяжок – знізу, і здалёку ён выглядаў як кропля крыві на белым полі, і быў амаль незаўважны…

А потым на фоне сцяга, абняўшыся з Эдвінам, Нэйл вёў рэпартаж для зямлянаў і персанальна для прэзідэнта Ніксана. Я ж стаяў збоку, не хочучы, каб мяне зафіксавала камера – мяне ж няма, я не існую для зямлянаў, я толькі прывід…

Камандзір «Апалона» ўвагнаў у грунт прэнт з таблічкай: «Тут людзі з планеты Зямля упершыню ступілі на месяц. Ліпень 1969 года новай эры. Мы прыйшлі з мірам ад імя ўсяго Чалавецтва».

Мяне папрасілі адысці на значную адлегласць – да «Апалона». Яны ўсё ж рашылі здзесніць прапанову-эксперымент Пентагона: зрабіць ядзерны мінівыбух на паверхні планеты, на якой, як вядома, не было атмасферы.

Выбуху, на шчасце, не адбылося. Раз, і другі, і трэці спрабавалі астранаўты паўтарыць – безвынікова. Не маглі зразумець, чаму. Гэта потым ужо, як будзе разбірацца з правалам экспертная брыгада НАСА-Пентагон, знайшлі прычыну. А яна была банальная – не спрацаваў кіслародны бачок. На зямлі тысячы разоў правяралі-пераправяралі – ніякіх зрываў, а на Месяцы… А на Месяцы я ім “падсунуў свінню”,выпусціўшы той кісларод вонкі.

Я паспеў паставіць мальберт на цвёрды выступ, набраў пэндзлем выціснутую з цюбікаў фарбу – белую, блакітную і жоўтую – і зрабіць накіды абрысаў Зямлі, якая прасвечвалася праз блакіт неба. За паўгадзіны, што адвялі для мяне астранаўты, я зрабіў дзевяць малюнкаў.

– Ну, што нашая місія на Месяцы скончылася, – у апошні раз паглядзеў у аб’ектыў тэлекамеры Нэйл, – мы развітваемся з гэтай загадкавай планетай, кажам: «Да сустрэчы на Зямлі!».

Абняўшыся, астранаўты памахалі зямлянам рукамі.

1 ... 304 305 306 307 308 309 310 311 312 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)