Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 301 302 303 304 305 306 307 308 309 ... 332
Перейти на страницу:

– Алё, алё! – праз тоўшчу эфіру прарваўся голас прадстаўніка НАСА. – Нэйл! Адказваем на тваё пытанне – ні касмічнае агенства СССР, ні нашае ведамства не накіроўвалі да вас ніякіх караблёў. Перадаю мікрафон па яго ж просьбе – Рычарду Хогланду.

– Вітаю вас, сябры! Што вас так напалохала? – ён з усёй моцы стараўся развеяць страх і паніку сярод экіпажа.

– Нас суправаджаюць НЛА! Справа і злева.

– Як яны паводзяць сябе? Праяўляюць агрэсію?

– Не, ляцяць параллельна з намі, як суправаджаюць нас. Мы ўключылі свае кінакамеры, стараемся зазняць іх на стужку. Потым пакажам вам, каб пераканаліся, што мы не хлусім, і што ў нас не галюцыянацыі.

– Добра, гэта будуць цікавыя дакументы. Працягвайце палёт. Удачы вам!

– Дзякуем! – ужо спакойным і ўпэўненым голасам адказаў камандзір карабля.

Я таксама праз ілюмінатар назіраў за «талеркамі». Яны былі падобныя да той, у якой я быў «камандзірам» і побач са мной знаходзіўся Анатас. Можа, у адной з талерак і цяпер быў ён, – і назіраў за намі. Не ўмешваўся, не перашкаджаў. Але адну падказку-параду я прыхаваў, каб выказаць пазней. У іх планах была вар’яцкая ідэя, якую ім навязалі ваенныя яшчэ на зямлі…

Ведаў, што незадоўга да гэтага палёту на паверхню Месяца былі скінуты непатрэбныя, выкарыстаныя ўжо, паліўныя ёмкасці беспілотных караблёў, якія важылі ні многа, ні мала… дванаццаць тон. Каму прыйшла такая дурная ідэя, невядома, мусіць, усіхная. Разам з тым друзам скінулі і сейсмограф. І неўзабаве, адразу ж пасля таго вар’яцкага ўчынку, прыбор адаслаў на зямлю дзіўныя дадзеныя.

Той удар аб месяцавы грунт выклікаў такое сатрасенне, як быццам беспілотныя караблі скінулі на Месяц… атамную бомбу. А калі прааналізавалі хуткасць распаўсюджвання сейсмахваляў у гэтай, быццам бы металічнай шкарлупіне, вучоныя вылічылі з вялікай дакладнасцю, што яе верхняя мяжа знаходзіцца на глыбіні каля сямідзесяці кіламетраў. Амаль такую ж таўшчыню мела сама шкарлупіна.

Калі ж пачалі вымяраць і аналізаваць больш дэталёва будову Месяца, то прыйшлі да вываду: усярэдзіне яго можа знаходзіцца вялізная, амаль пустотная прастора, якая мае аб’ём у семдзесят тры з паловай мільёнаў кубічных кіламетраў. Без сумнення, там і могуць знаходзіцца механізмы, тэхніка і энергетычная сістэма, а ўсё разам узятае не паддаецца чалавечаму розуму, – усё гэта і служыць абслугай руху і рамонту касмічнага, з неверагоднымі магчымасцямі, карабля. Адтуль і вядзецца прыстасаваннямі знешняе назіранне за Галактыкай і Зямлёю, за канструкцыямі, якія забяспечваюць ідэальнае злучэнне бранявой абшыўкі з усімі ўнутранымі памяшканнямі. Касмічныя вучоныя ўсяго свету сыходзяцца на галоўнай гіпотэзе і думцы, што больш як восемдзесят адсоткаў масы Месяца, – гэта і ёсць «карыснае начынне і механізм» Касмічнага Карабля.

У сувязі з гэтым выказваюцца розныя думкі ад розных вучоных. Напрыклад, такія меркаванні, як «… Месяц можа быць і “мёртвым”, безжыццёвым караблём нейкай іншай цывілізацыі, які мае непранікальна-касмічны панцыр ці зонд”; ці – “Месяц – гэта звычайная станцыя тых, хто прыляцеў з далёкіх Галактык, і якія не толькі назіраюць за жыццём на Зямлі, а нават і кіруюць усімі працэсамі…”

І яшчэ адна супярэчнасць. Калі б Станцыя была сапраўды “у рабочым стане”, то пасылала б абавязкова розныя сігналы – ці то “SOS”, ці заклік да ўзаемапаразумення… А так сейсмографы на працягу шмат гадоў (а колькі да гэтага?) адзначаюць цікавую з’яву – праз кожныя трыццаць хвілінаў роўна шэсцьдзесят секунд пастаянна гучыць сігнал высокай частаты, які сыходзіць з цэнтра (ядра) Месяца, ад якога да паверхні каля 960 кіламетраў. Што з сябе можа ўяўляць крыніца выпраменьвання таго сігналу? Гэта можа быць нейкае аўтаматычнае прыстасаванне ці складаны механізм, які сілкуецца цеплавой ці нейкай іншай, невядомай зямляніну, энергіяй, і які жыхары ці госці Станцыі некалі запраграмавалі для выпраменьвання сігналу ва ўсе светы і галактыкі …

1 ... 301 302 303 304 305 306 307 308 309 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)