Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 300 301 302 303 304 305 306 307 308 ... 332
Перейти на страницу:

– Але мы павінны паведаміць на цэнтральны Пункт кіравання, што ў нас на караблі пабочны чалавек, – папярэдзіў мяне Нэйл Армстронг. – Няштатная сітуацыя.

– Дакладайце, вы абавязаны тое зрабіць.

На Камандным Пункце зямлі адбылося замяшальніцтва, аператары не ведалі, што рабіць, – паведамілі прэзідэнту Амерыкі Рычарду Ніксану і вучонаму-стваральніку германскай ракетнай тэхнікі Герману Оберту.

Праз нейкі час тыя, параіўшыся, адказалі камандзіру карабля: «Вырашайце самі, як выблытвацца з той сітуацыі…»

– Так што прыдзецца вам уключыць мяне ў свой экіпаж, – параіў я ім з усмешкаю, – бо вы без мяне не абыйдзецеся, і без мяне вы не зможаце ступіць на Месяц і нават вярнуцца на Зямлю.

– Чаму – не зможам, Антон? – добразычліва пацікавіўся ў мяне Майкл,

пасмейваючыся нават над маімі словамі.

Я змоўчаў, уздыхнуў. Адказ перанёс на пазнейшы час.

– Паказвайце мне свой карабель, модуль, як вы абазвалі яго. Я лётаў на Марс на іншым караблі – на касмалёце, камандзірам якога з’яўляецца Анатас Алкепаў.

– Не ведаем такога астранаўта. І калі гэта быў здзейснены палёт на тую планету? – пацікавіўся Эдвін. – Нідзе пра тое не паведамлялася.

– Правільна. Бо то быў тайны палёт, засакрэчаны.

Не паверылі, адназначна не паверылі, – і правільна, што не паверылі. Ведалі, што такое на цяперашні час невыканальна.

– Як бы не хацелася, сябры мае, але вам прыдзецца паказаць свой модуль. Ды і экскурсію правесці для мяне. Для вашых жа інтарэсаў і бяспекі.

– Загадкамі гаворыш, няштатны астранаўт, – заўсміхаўся Майкл, – але што паробіш – прыдзецца да цябе адносіцца як да чацвёртага астранаўта. Пайшлі, «заяц»!

Кабіна камандзіра карабля трохі адрознівалася ад той, у якой я знаходзіўся з Люцыферам. Іншыя кнопкі, рычагі кіравання, ды і выглядала трохі кампактней, але не цеснай. Экран манітора паказваў ЦПК – цэнтральны пункт кіравання, дзе знаходзілася шмат людзей. Але калі яны ўбачылі нас учатырох, толькі і спыталі: «Ну, як, пасябравалі?» А тое азначала, што яны мяне палічылі за свайго – прынялі ў сваю кампанію.

Місія палёту на спадарожнік зямлі была простая – ступіць на паверхню Месяца, узяць пробы грунту, сфатагравацца і ўстанавіць некалькі прыбораў, якія б перадавалі пазней інфармацыю на Зямлю. Але амерыканцы ёсць амерыканцы – ім даражэй за ўсё прэстыж краіны. Таму галоўнай ідэалагічнай «помпай» была ўстаноўка амерыканскага штандара на паверхні. Яшчэ – паказаць тое дзейства праз сеанс відэасувязі з Зямлёй.

Карабель быў пабудаваны такім чынам, што складаўся з дзвюх модуляў – месяцавага і каманднага. З трох астранаўтаў на Месяц маглі ступіць толькі двое – Армстронг і Олдрын. Так былі размеркаваны ролі, ці функцыі экіпажа.

…– Нэйл, паглядзі ў ілюмінатар! – гучна ўскрыкнуў Майкл, не адрываючыся ад круглага акенца.

Амстронг падышоў да Майкла, нахіліўся да ілюмінатара. Тое, што ён убачыў, кінула яго ў шок. Іх, правільней, нас, суправаджалі невядомыя касмічныя караблі круглай формы. Абшыўка срэбнага колеру, пляскатыя, толькі ў цэнтры назіраліся выпукласці з мноствам акенцаў, з якіх глядзелі на нас невядомыя істоты.

– Што гэта? Ці – хто гэта? – спытаў невядома ў каго Нэйл.

– Не ведаю, – адказаў Майкл, – мо з Зямлі паслалі для нас суправаджэнне.

– Без нашага ведама? Не можа гэтага быць!

На твары камандзіра карабля хваляванне і недаўменне:

– Алё, НАСА, адкажыце, нам тэрмінова патрэбна кіраўніцтва НАСА! Тэрмінова!

Адказалі не адразу, а праз хвіліну-дзве. На экране манітора паказаўся чалавек пажылога веку:

– Што там у вас здарылася?

– У нас нічога не здарылася, у нас толькі пытанне – чые лятальныя аб’екты суправаджаюць нас? Хто іх накіраваў?

– Мы не ведаем ні пра якія лятальныя аб’екты, – адказаў недаўменна прадстаўнік НАСА. – Пачакайце хвілінку, звяжамся з касмічнымі структурамі Савецкага Саюза – можа яны, без нашага ведама, рашылі паназіраць за вамі, але ў іх, як мы ведаем, такой тэхнікі не можа быць…

Нэйл паглядзеў у ілюмінатары з правага боку – і там рухалася армада НЛА, не абганяючы іх, але і не адстаючы.

Яго ўзрушанасць была блізкай да панікі, перадалася і калегам. Ведалі пра існаванне невядомых лятальных аб’ектаў, ведалі, што яны з’яўляліся нечакана … Акрамя асноўнай праграмы па падрыхтоўцы да палёту, з экіпажам сустракаўся кансультант НАСА Рычард Хогланд, ён жа з’яўляўся і заснавальнікам, і галоўным даследчыкам арганізацыі «Enterprise Mission», дык ён пад сакрэтам паведаміў ім, што “завяршыўшы сваю місію палёту на Месяц, вы пацвердзіце тым самым існаванне здзіўляючай, старажытнай, але ўсё ж чалавечай цывілізацыі на Месяцы”. Дадаў яшчэ, просячы трымаць у тайне яго словы, што “Месяц, па яго цвёрдым перакананні, з’яўляецца найвялікшым доказам існавання на Зямлі Найталенавітай Цывілізацыі ў яшчэ “дагістарычныя” часы”. Рычард сказаў і яшчэ больш дзіўнае: «Не здзіўлюся, калі на Марсе будуць знойдзены аналагічныя старадаўнія сляды, і тое будзе служыць прычынай для прапановы чалавецтву новай гіпотэзы – самі людзі з’яўляюцца нашчадкамі даўніх марсіянаў, якія, на маю думку, і стварылі штучны зямны Месяц для камфортнасці каланізацыі нашай планеты. І тут жа сам сабе запярэчыў: «Але магчыма і іншае – людзі не маюць нічога агульнага з гэтымі «марсіянамі», а ўзніклі хіба падчас зямной эвалюцыі праз мільярды гадоў пасля іх знікнення – ці то ад вайны, ці па нейкіх іншых прычынах…»

1 ... 300 301 302 303 304 305 306 307 308 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)