Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 307 308 309 310 311 312 313 314 315 ... 332
Перейти на страницу:

Нечакана перад намі распрасцёрлася вялізная паляна ці поле з дрэвамі і кустамі, пабудовамі з бліскучымі шпілямі. Радавала вока блакітнае неба з белымі воблакамі, запрашалі крочыць далей мармуровыя прыступкі, якія вялі ўніз, да людзей-нелюдзяў на бясконцых лавах за шырокімі сталамі, з прысмакамі і напоямі, зелянінай і гароднінай, ялавічынай і свінінай, – рай дый годзе!

На чале вялізнага стала, накрытага белым, у квяты, абрусам, сядзеў Камандор. Размаўляў з кімсьці ў генеральскай форме пазамінулага стагоддзя, размахваў рукамі, рагатаў. Сядзеў ён да нас спіной. Рагаталі і смяяліся ўсе, быццам бралі прыклад са свайго патрона. Усім было весела.

На нейкі момант спыніліся, не ведаючы, што рабіць – ісці ў залу, да ўсіх, ці чакаць, што скажа Нэма. Пераглянуліся з Янінай, маўчалі.

– А вось і наш галоўны мастак з’явіўся! – нечакана павярнуўся Камандор у наш бок. – Павітаем яго! Гэта новы сябра нашай планеты, нашага таварыства і супольнасці “Трох груш” – Антон Клімовіч!

Пачуліся апладысменты, і усе, каго я бачыў у першых радах , і на далёкіх, якія знаходзіліся за сотню метраў, за кіламетр, за тысячу кіламетраў, – паўставалі з месцаў і білі ў ладкі.

– Вітаем! Вітаем!

Недзе збоку, за спіной, зайгралі мажорны туш, мінорна зазвінелі медныя талеркі.

– Не стой, у нагах праўды няма! – павярнуўся да мяне капітан.

Яніна зірнула на Анатаса, гучна прамовіла, што выканала яго даручэнне. Ён удзячна кіўнуў галавой. Пайшла і падсела да Паўла і Жанеты.

Анатас паказаў мне на крэсла побач з сабою:

– Сядай, дружа! Адчувай сябе, як дома, але не забывай, што ты пакуль у гасцях. Жартую, жартую. Бачыш, колькі народу прыйшло павіншаваць цябе з уступленнем у наш Саюз? Увесь зямны шар каля тваіх ног.

Люцыфер устаў, выпраміўся за сталом. Кінуў пільны позірк у бясконцую залу. Трымаючы ў руцэ фужэр з чырвоным напіткам – віном? – гучна, як з перакатамі грому на небе, загаварыў:

– Сябры мае! Я рады, што мы зноў, праз тысячу гадоў, сабраліся разам. Сёння наш галоўны мастак прэзентуе мой партрэт, над якім працаваў некалькі гадоў, патраціў шмат сілаў і энергіі. Таму сёння ў нас свята з нагоды дзвюх падзей. Першае – вы павінны пацвердзіць геніяльнасць аўтара партрэта-іконы, а другое – прыняць на борт “Алкепа” новага жыхара, майго лепшага сябра, майго першага намесніка, які мае права выконваць, калі тое трэба, часова мае абавязкі, – Антона Клімовіча!

Зноў загучалі воплескі, на многія тысячы і тысячы кіламетраў панеслася рэха. То была ў Сатаны такая актавая зала, ці ўсе сабраліся пад адкрытым небам? Сонца не бачна, але зверху люстравалася зыркае святло.

Нэма-Фюрэр-Дыктатар доўга гаварыў аб маіх мастацкіх здольнасцях, пра тое, што я геніяльны мастак будучыні, і толькі пагэтаму мне ён даручыў намаляваць яго партрэт – абраз. Дадаваў пры гэтым, што я выдатна справіўся з гэтым.

Выступаў як на нейкім форуме ці мітынгу. На ім – той жа капялюш, той жа шэры касцюм, той жа тоненькі нязменны вужыны гальштук.

– А што ў цябе на шыі? – нечакана перапыніўся і насцярожана спытаў у мяне Анатас Алкепаў, дапытліва скіраваўшы позірк на мой жоўты шалік.

– Ды ангіна, хай на яе трасца, ніяк ад яе не пазбаўлюся, – прахрыпеў я, кашлянуў нават.

– У нас тут ніхто і ніколі не хварэе, – не паверыў капітан Нэма. – Дзіўна мне чуць пра тваю хваробу, дарагі мой Антон!

– У мяне яна яшчэ адтуль, з Навабеліцы, хранічная – дактары не вылечылі. Савецкая медыцына. Ангіна дала ўскладненне на ныркі. У мяне яшчэ і піеланефрыт…

– Ого, з якім ты “букетам” з’явіўся да нас! Вашая медыцына, скажу табе, не лечыць, а калечыць, – згадзіўся ён, ужо лагодна паглядаючы на мяне. – Ладна, вылечым цябе. За адным са сталоў сядзіць эскулап медыцыны – Гіпакрат. Ён усё ўмее лячыць. Антоне, браце мой любы, давай вып’ем за сённяшнюю падзею. Бачыш, колькі ў нас тут народу? Вось і паспрабуй, палічы...

Ён адкаркаваў бутэльку таго ж, знаёмага, каньяку – “Alkep”, паразліваў не па чарачках, а па фужэрах:

– Сябры мае! Члены маёй вялікай сям’і! Я звяртаюся да вас, хто разумее мяне, хто ведае мяне, хто адмаўляе вучэнне Саваофа і Хрыста, а верыць толькі ў мяне… Давайце вып’ем за новага нашага сябра! І пасля гэтага я вам пакажу маю ікону, якую ён намаляваў.

Усе паслухаліся яго закліку, прыклаліся да фужэраў.

На мяне глядзелі Жана і Павел – усміхаліся, Яніна нешта шаптала Жане на вуха…

– А цяпер унясіце мой партрэт! – загадаў капітан Нэма.

Расчыніліся дзверы. Адтуль выйшла двое рабочых у сініх камбінезонах з маёй шматгадовай працай, прыкрытай шэрай паркалёвай тканінай. Паставілі на высокі памост, на прыгатаваную загадзя прыстаўку, прыхінулі да сцяны.

1 ... 307 308 309 310 311 312 313 314 315 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)