Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 303 304 305 306 307 308 309 310 311 ... 332
Перейти на страницу:

Нэйл Амстронг і Эдвін Олдрын занялі свае месцы ў месяцавым модулі.

– Спуск!

Майкл Коллінз, які заставаўся на борце «Апалона», націснуў на патрэбную клавішу – «паўаўтаматны спуск».

Спускаліся павольна. Паверхня спакваля прыбліжалася да нас, але на самрэч то мы набліжаліся да яе… Добра відаць, як НЛА, што суправаджалі нас у палёце, ужо прымесячыліся. З іх выйшлі людзі і чакалі, калі і мы ступім на грунт.

Ледзь прыкметна модуль уздрыгнуў і застыў.

Мы на Месяцы! Ура!

Але выходзіць не спяшаліся. Нэйл Амстронг марудзіў. Нахіліўся над мікрафонам, прамовіў першыя словы:

– Х’юстан, Х’юстан, гаворыць база Спакою. Дакладваю – «Арол» сеў на Месяц роўна ў 20 гадзінаў 17 хвілінаў і 42 секунды па Грынвічу.

Пачуліся ўзбуджаныя выкрыкі, віншаванні, суцэльны радасны гул, а потым ужо спецыяліст місіі Чарльз Дзьюк адказаў узнёсла:

– Зразумеў вас, Спакой. Вы селі на Месяц, віншуем! Мы тут усе пасінелі. Цяпер мы зноў дыхаем. Выказваем вам вялікую падзяку! Ура! Вы на Месяцы! Што бачыце з модуля?

– Нас чакаюць гаспадары Месяца, выйшлі са сваіх касмалётаў.

– Што за гаспадары?

– Тыя, што суправаджалі нас…

Перад тым, як ступіць на паверхню, Эдвін і Нэйл праверылі бартавыя сістэмы, каб пераканацца ў тым, што яны могуць у любы момант пакінуць Месяц, правялі імітацыю старта. Усе прыборы працавалі нармальна. Наклаўшы на сябе крыж, Нэйл Амстронг расчыніў дзверцы модуля. Асцярожна ступіў адной нагой на грунт. Мы чакалі, што падэшвы яго абутку ўздымуць пылоту, але таго не адбылося. Ён ступіў і другой нагой. Ужо стоячы цвёрда на месяцовай паверхні, гледзячы перад сабой, памахаў рукой тым, хто стаяў воддалеч ад яго. Людзі (ці іншапланетныя жыхары?) ў адказ памахалі яму. Кантакт?

На паверхню Месяца Нэйл ступіў 21 ліпеня 1969 года ў дзве гадзіны пяцьдзесят шэсць хвілінаў дваццаць секунд па Грынвічу. Зрабіўшы першы крок, астранаўт прамовіў:

– Гэта адзін кароткі крок для чалавека, але гіганцкі скачок для ўсяго чалавецтва!

Тыя словы пачулі не толькі мы, але і на камандным Пункце, і яго фраза разляцелася па тысячах тэлетайпаў і радыёстанцыях… Гістарычны крок, варты гісторыі і славы!

Амстронг падышоў да людзей у бліскучых скафандрах, падняў дзве рукі. Яны ж нахіліліся перад ім у паклоне.

– Ну, што, можа і мы спусцімся на паверхню? – спытаў у мяне праз пятнаццаць хвілінаў пасля выхаду Нэйла Олдрын. – Прагуляемся. А ты як без скафандра? – здзівіўся ён, як быццам упершыню ўбачыў, што я не экіпіраваны.

– А мне ён і не трэба, Эдвін, я трэніраваны.

– Ну, як ведаеш, – усміхнуўся пілот модуля, – можна і без амуніцыі…

Першым выйшаў Олдрын, я пасля яго.

Пагайдаўшыся на паверхні, нібыта выпрабоўваючы яе трываласць, ступілі адзін крок, потым другі, трэці…

Нэйл Амстронг пра нешта гаварыў з пілотамі НЛА, ківаў згодна галавой, калі яны пра нешта пыталіся ў яго.

Падышлі і мы. Амстронг па чарзе назваў нашы імёны, а потым назваў і іх – Чан, Чун, Сын, Ант, Понт, Ынт, З’гун…

Тыя адразу знялі з сябе скафандры. Мы ўбачылі іх твары, і не здзівіліся, – падобныя на нашыя чалавечыя, хіба з нейкім зеленцаватым адценнем.

На якой мове з імі размаўляць, праблем не было. Пачуўшы нас, на нашай мове яны нам і адказвалі. Мне –па-паляшуцку, з касманаўтамі – на ангельску, – усё проста і натуральна.

– З якой мэтай ці місіяй вы прыляцелі на Месяц? – спытаў, пэўна, галоўнейшы з іх – Чан.

– Узяць узоры глебы, каб разабрацца з тым, з чаго складаецца Месяц. Яшчэ – паставіць амерыканскі сцяг, як доказ, што мы тут былі. Установім тэлеперадатчык, правядзем сеанс сувязі, каб гледачы нашай краіны бачылі наша знаходжанне на гэтай планеце.

– І ўсё?

– Усё, – схлусіў камандзір карабля, – і праз гадзіны паўтары-дзве – у зваротны шлях.

– Вы думаеце, што гэта планета? Гэта наш касмічны карабель, якому мільярды гадоў. Мы збудавалі яго раней, чым была створана Вышнім Зямля. І мы адказныя за тое, як праходзіць жыццё на вашай Планеце. Гэта мы наладжваем ночы і дні, прылівы і адлівы, сочым, каб чалавецтва не нарабіла шмат глупстваў, не знішчыла само сябе. Вы спакон вякоў будуеце сваё жыццё па нашым календары – маладзік, сыход, поўня, ветах… Усё гэта адлюстроўваецца і адбіваецца на здароўі кожнага жыхара. І кожны з вас створаны згодна нашаму ўяўленню, жывяце згодна нашай праграмы, але аддаючы адначасова праз фізічную і духоўную працу права свабоды, імкнення да агульнай дабрыні і лагоды. Больш мы вам нічога не можам пакуль сказаць.

– І за гэта вам дзякуй. Гэтым кіруемся і будзем кіравацца і мы, – адказаў Нэйл, – ды паможа нам Бог.

– Спадзяемся на тое.

1 ... 303 304 305 306 307 308 309 310 311 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)