Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 298 299 300 301 302 303 304 305 306 ... 332
Перейти на страницу:

Гучная, да болю ў вушах, цішыня ўсяляе надзею.

У мяне, мусіць, раскрыты вочы. Таму што я бачу, як нада мной схіліўся Спакуснік, пасміхаецца з мяне, – упершыню, мусіць, зняў з галавы капялюш і пачаў, трымаючы яго ў руцэ, вадзіць над маёй галавой. Ён як быццам намотваў мае думкі на нябачны клубок, высмоктваючы з мяне маю волю і душу…

А потым з’явілася і Яніна – але ўжо толькі для таго, каб адагнаць ад мяне Люцыфера. Схілілася пасля яе нада мной Ліка – плакала, прасіла за нешта дараваць. Потым зноў наблізілася Яніна, але ўжо ў вобліку медсястры. Разам з ёю і доктар-кардыёлаг, – з трывогай узіраліся ў мае вочы, прыўзняўшы вейкі…

Я нікога і нічога не чуў, і ніхто не чуў мяне. Я адзін, і ніводная нітачка, як мне здавалася, не звязвала мяне з Зямлёю… Быў я жывы – ці памёр? Ці – паміраю? Ці – наадварот – ажываю? І я – гэта я? Ці прыдумаў я і сябе, як голас, які размаўляў са мной, як і Хурса, майго настаўніка, як Паўла з Жанетаю?

Усё змяшалася-перамяшалася, перакруцілася-перазрушылася – злілося ў вялізны клубок-шар, у аграмаднае, што і вачамі не ахапіць, – сонца. А можа гэта проста зямны шар разам з космасам перавярнуўся, а я лётаю незразумела па якой арбіце і невядома вакол якой планеты?

Дзе я? Хто адняў ў мяне памяць, зрок і слых? Хто-ооо?..

……………………………………………………………

Прачнуўся ад цішыні.

Цішыня разбудзіла мяне?

Чуў, усё асэнсавана бачыў, помніў яскрава, што знаходжуся ў гасцях Кошы Несмяротнага, спакусніка і д’ябла, злога чараўніка і бязбожніка Анатаса Алкепава, – успрымаў тое як дурны і пачварны сон.

Пытаўся ў самога сябе – куды ж прыплыве-прыбудзе “Алкеп”? А сам “Alkep” – цуд тэхнікі ці прывід сусвету? І хто яго капітан? Біблейскі Ной?

Як вядома, Ноеў каўчэг прыбіўся да гары Арарат, каўчэг асірыйца – на гары Ніцыр… А куды ж прыб’ецца наш фрэгат? Ці знайду ў сабе сілы ўзламаць нябачныя дзверы алкепаўскай клеці?

Заўтра рашаўся мой лёс.

Заўтра я ставіў на карту самае галоўнае – сваё жыццё. Згінуць у гэтым сусвеце мне не хацелася.

Памажы мне, Божа!..

……………………………………………………………

Перачытваў і перачытваў па памяці (сам здзівіўся, што я памятаў кожны радок як Старога, так і Новага Запаветаў) Галоўную Кнігу чалавецтва.

Пачаў з самай першай старонкі – з першага радка: «На пачатку стварыў Бог неба і зямлю…»

А далей я ўжо не толькі чытаў, а яскрава і ўяўляў, як Творца ўдыхаў у «нішто» жывое дзейства, бо і зямля напачатку была нябачная і таму пустая, і цемрадзь гаспадарыла над безданню, і Дух Божы лунаў над вадою. Да гэтага была суцэльная ціша – ні подыху ветру, ні шэпту галінаў дрэваў, ні плёскату хваляў: бо нічога-нічога не было на зямлі.

Бог уключыў ліхтары, каб было бачна кожнае каліўца зямлі, а цемру адсунуў. Такім чынам нарадзіліся дзень і ноч, раніца і вечар. Пасля гэтага Творца загадаў, каб была цвердзь пасярод вады, і аддзяліў сушу ад воднай прасторы. І неба, як і зямля, стала цвердзю.

З зямлі пачала падымацца пара, праклюнуліся першыя парасткі зеляніны. Дажджы палілі – і выраслі дрэвы пладовыя і кусты пладовыя, гародніна, якая была ежаю…

І тады Бог сказаў: каб аддзяляліся дзень ад ночы няхай утворацца на цвердзі нябеснай свяцілы, зацвердзяцца азнакі зімы і лета, вясны і восені, з днёў і начэй няхай утворацца гады і стагоддзі…

Утварыліся свяцільні на цвердзі нябеснай, каб выпраменьваць святло на зямлю, створаную Творцам…

І стварыў Бог два свяцілы вялікія: адно, большае, каб кіраваць усім днём, і другое, трохі меншае, каб валадарыць ноччу. Не забыўся Вышні і пра зоркі – шчодра іх парассыпаў па цвердзі нябеснай…

Калі ж я прачытаў гэтыя радкі, у той жа момант рассунуліся створкі столі, рассцяліўшы перада мною абрус неба. Не паверыў у тое, прыўзняўся на сваім ложку, працёр вочы, як немаўля, кулакамі – не, не прывід, не здань. Убачыў і зоркі, і Валацужны Шлях з іх, Мядзьведзіцы – Вялікая і Малая – мірна спалі на цвердзі Вечнасці, і аграмадністы Месяц валадарыў над Ноччу…

Мяне з самага ранняга дзяцінства прыцягваў таямнічы Месяц. Маці, памятаю расказвала, што, калі добра прыгледзецца да яго, то можна ўбачыць, як брат брата забівае віламі… Але колькі ні ўглядаўся ў абрысы нябеснага свяцілы, не бачыў братоў, якія забівалі адзін аднаго…

Цяпер жа мне падалося, што Месяц наблізіўся да мяне на столькі, што можна да яго і рукой дакрануцца. Зноў жа – не ўгледзеў братоў, але яскрава ўбачыў нейкія каналы, дарогі, па якіх рухаліся невядомыя мне ці то машыны-цягачы, ці бясконцыя вагоны з пасажырамі – з вокнаў, каля якіх сядзелі жыхары месяца (месяцане?), выпраменьвалася жоўта-зялёнае святло…

1 ... 298 299 300 301 302 303 304 305 306 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)