Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
- Автор: Юхнавец Янка
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:
і ты і я пачулі з неба.
Таму ня грэх (зьвяры нас не ўцемяць),
на зямлі цяпер усё жыве
ня жыцьцём сваім, а з волі Боскае,
з Ягонага прысуду…
Увечар кажны, з работы ідучы,
буду ведаць:
усе сьцяжынкі да нашае пячоры.
Тут нашыя здабыткі й гутаркі, й пешчы
тут жывуць…
Сонца вячорнае прасёліны між дрэў
і скал асьвеціць.
Як зоры неба, яно
шырынь раздольля ад пячоры да скраёў зямлі
азначыць…
Пясьцямі вырваць спад сподаў скал жадаю
мацнейшыя каменьне,
каб толькі ім
загарадзіць усе ступкі й дімкі,
поўныя тварлівасьці маіх рук
чалавечых…
Ева (перапыняе гутарку)
Найперш кранай таёмнасьці майго цела.
У ім таіцца існасьць тваіх сыноў.
У цяжкай працы яны табе памогуць…
Ада-а-м,
у змрочнасьці пячоры маіх вачэй ня бачыш,
у іх ярчэюць цуды тваіх спадзеў.
Адам
Зусім я маю мала іх.
Ева (адхіняе з уваходу ў пячору вецьце)
Хачу свабоды нейкай я.
Вось тады
маё сумленьне будзе
чыстае найчыстым ад грэху нашага.
Адам
Ты новы грэх дзеля мяне таіш.
Застанься лепш надоўга ізь мінулым,
ужо праклятым Богам, але што шмат
прынёс мне мрояў і развагаў.
Нас Бог пакінуў,
змоўкнуў каля нас,
усьцярогшы Адама, Еву,
бы памяць,
бы сьветкаў на зямлі, засаджанай морам
і дрэвамі бязьліку.
Ева (рупней адкідвае вецьці ад уваходу ў пячору)
Адам, у мроях я тваіх.
У цьмянасьці начы, а не пячоры
мае трывогі пра цябе.
Анёл (зьлятае да Адамаь Ева ня бача яго)
Адам, слухай і сьцеражы Еву
(зьнікае)
III
Палудзень
— Еву сьцеражы, і памагай…
— Еву слухай, і пагарджайся, -
сьпяваць, як птушкі, Адам паспрабаваў,
але пад сонцам цяплістым
падможна
першы сьпеў ягоны
не да сэрца прыйшоўся.
Адаму усё цьвярдзілася:
— Бог, паглядзі, наведай грэшнага…
І ледзь у бок ад хваляў мора
ськідваў мушлі, спажывы поўныя.
Але поўная дзіў была
працы ўцеха,
квальнейшая, чым цела Евіна,
квальнейшая, чым ахалода вячорная.
Скала абвальваецца падмытая абыяк, -
хвалі мора нехта шпурляць ахвочы
да берагу апорыстага,
у прытулак,
што складна скрэплены
прыплывам ацьвярдзелым заставацца.
Шмат пячораў — прытайнасьць ночаў —
губляюцца разьдзельна паміж хмызьнякоў.
Усьцяж каменьне уселяк шарэюць,
затулы упрыгожваць на зямлі,
і, быццам, наўмысна, сьцерагуць
усё, што некалісьці знарочна моўкла.
Ад іхнай вохкасьці, блядая Ева,
Ева, жонка першая на зямлі,
выйшла позна на спатканьня дня.
Уся бязвінная у вобліку жаночым,
яна была, бадай, даліна тая,
што увясну ніколі не адцвітае.
Ева
Як я люблю Адама на ўзьбярэжжы.
Але чаго да мора
ён гэтак прызвычаіўся?
Усюды роздаль, бы хваль разгоннасьць,
поўная працы, спажывы і жыцьця…
— «Хачу я з морам жыць, толькі з морам» —
Адам мне любіць гэтае казаць.
Няўжо ты мой, спадар, ахоўнік,
не жадаеш быць, чаго шукаў
у Бога, і можа ува мне?
Я — нішто. І я — ягоная ахвота.
Чаму уладнікам над сабой не станеш?
Розумам сьхіні страх жыцьця свайго,
І ўсё самім сабой прыбудзе.
(узіраецца на небакрайь на ім цёмная
навальнасьць хмараўь кліча)
Адам,
зірні на неба!
Адам (падыйшоўшы)
Неба гэткае я сьніў у снох…
Ты чуеш грымоты?
Мы гэта назавём Пярун,
а дождж з грымотамі прыклічам навальніцай…
У пячору найлепш схавацца.
Ева
Не барзьдзі туды.
Хачу я сілай Боскай
налюбавацца…
У пячоры цесна.
Адам
Ева, Ева!
Ты, як ліст апалы,
у прасторы круціцца хочыш…
Ева
Навошта гэткае казаць?
У табе ўсё пярэчаньні й мроі.
Даверся мне: ад любасьці да цябе
і да жыцьця
прыстанак наш — пячора,
здаецца, вельмі цесны.
Адам
Ева, што ты хочаш?
Ева
Хачу пячору нашую пакінуць,
у новую перасяліцца.
І новую, новую збудуе
Адам і Ева
сваімі рукамі.
Хачу бліжэй да сонца і аораў жыць,
вогнішчы паліць уночы цёмныя,