Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
- Автор: Юхнавец Янка
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:
і ведаць, што прытулак іншы,
хоць крыху бліжэй да неба,
хоць крыху вышэй ад крыніцаў,
і творнасьць першая: твая, мая,
будзе радасьць наша…
Адам
Хай будзе гэтак.
Ева
Тады хадзем, агледзім месца.
Уздойма вунь, аж там, над морам,
самая вышэйшая, мне здаецца.
(бярэ Адама за рукуь адыйшоўшы ня вельмі
далёка ад пячоры, іх напаткаў дождж)
Адам
Да пячоры вернемся.
Мне страшна грымоты навальнічныя.
(у гэтую часіну ўпобач зь імі дрэва
бже Пярунь дрэва палымніць)
Адам (распачліва)
Ева, я асьлеплены!..
Ева
Ідзі, ідзі за мной!
Адам
Мне месца ў пячоры стане!
Ева
Адам,
дай руку,
ідзі за Евай!
Жывату майму там цесна.
Жывот — пячора тваім сынам ненароджаным.
Дай ім прастор, прастор, прастор!
Па іх племям,
пакаленьнямі
лічбой вялікай разыйсьціся!
Адам
Ева, вядзі мяне —
мне страшна, страшна!
(дрэва палымніць, бы запаленая вогнішчаь
мацнее і дождж)
Ева
Я вяду цябе!
Яшчэ навокал толькі сяньня,
а не заўтра…
Адам,
Ева із табой заўсёды!
Мітусьня
(Драматычны начырк)
… і тады пайшлі па ўсёй зямлі
Айчынай нашай вястуны й парокі
ўсялякія: і злыя, й добрыя.
(З беларускага паданьня)
Дзея адбываецца ў годзе канчальнага заняпаду Беларуска-Літоўскае дзяржавы.
Пустэльнік — зь лясных пустак, каля 40 гадоўь
Млынар — уладнік вятрака, каля 70 гадоўь
Дамаведкаь
Князь — зусім старыь
Хведар — царска-расейскі ахвіцэрь
Ганка — выгатаваная ў доме ў млынараь
(усе іншыя асобы абжяўляюцца ў ходзе дзеяньня).
(Узгорыстае месца сярод лясных пустак. Летняя пара. Ледзь-ледзь прарэзалася сонца ў полымі зары. Пад адлогам узорку бруіць ручай. З адзіным вакенцам і, бы шчыліна, дзьвярыма, будан).
Пустэльнік
(выходзіць з будана з драўляным
бэльчакам)
Сьвітанак зноў.
Я аднэй усё хажу сьцяжынкай.
Жыву пустэчай і шумам дрэў,
і ціхатой.
Глумлюся у закове Гасподняй веры.
На міг даўгі ўявай час спыняю.
Прыкідваюся чаканьням нейкай асалоды,
як вецер той, дзесь напаткаўшы хвою
з радасьцяй кудлочыць сучча
адным узмахам.
Гэтак і я
душу сваю кудлочу,
хціва курчуся казаньнямі прызначэньня:
у маёй пустэльні ня валяцца гарады ў крушню,
тут сьціснуты Богам толькі я —
упобач з шорахамі духоў разгульля…
Няштораз, прыпадкам, зь вяліччам царскім падыходжу
сустрэць вандроўніка ў маіх мясьцінах,
каб паслухаць ад яго навіны
пра смутак ці пра радасьць бытаваньня.
А смуткаў і зьгінотаў стуліць ня можа!
Але-ж ільдзець пакутамі
я іхнымі ня думую.
Канайце ў сваёй зьнямозе прызначэньня!…
Сьвет увесь,
ты згонай ацяжэў сваіх пакутаў!
(прысеўшы глядзіць на ручай)
Скорапіс вятраны ня клаўся на гладзіну тваю, -
упяршыню чаму,
вось сяньня спакмеціў гэта я?
Ручай, ты любасьць шчырая між небам і зямлёй,
няўтрапенна мыеш жвірісты злуд пяшчынаў.
Я-ж кажны дзень жыву ўторана
груняй слоў адведаных з кніжак, напісаных ад сьвятых
але ня тораньнем тваім журлівым.
Мне каміцца: пад схон гадоў маіх
знайшоў падмурак нечаканы я.
Ён вырас пада мной у шумятні бароў
адчуваньнем непадзельнай збліжнасьці.
Усё там прыйдзе наступам,
што будзе апавядаць, як грэх зьлягчэе
буднямі іншых жарсьцяў.
Пакутам там
шчасьце будзе нізіць
стрымы плёны нязьдзіўленых радасьцяў…
(ледзь узбудрожана)
О, Божа Валадарны, прабач маю спакусу!
Прад гэтым хоць мальбу я ўтвару.
(моліцца)
… ты, Божа наш, Ты бачыш, Ты спаткаў
мяне зусім у іншым захапленьні.
З мяне звалілася цяжэйшая ахона,
што прыкрывала ад вачэй Уладных.
Я сяньня не дармо з мальбою ранішняй
прад Табою стаў расчыненым харомам,
дзе туліцца ў моўкнасьці і цемра, і спакой,
дзе можа блізіцца вясёласьць маіх наўмераў.
На маім абліччы маршчыкамі спаласаваная
ціхна зазіхцілася цярплівасьць
і жаданьне пакінуць роду нашаму
штосьці іншае.
Я, ападак зь між нязьлічоных зор,
хачу сьвяціцца жыцьцёвай сьвятлазорасьцяй.