Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 291 292 293 294 295 296 297 298 299 ... 332
Перейти на страницу:

Камера ці нечае фіксуючае вока прайшлося па тварах людзей, што стаялі на плошчы. Яны маўчалі, гледзячы на Ірада Вялікага. А потым, як хто падаў каманду, ускінулі рукі і ўсклікнулі:

– Слава Іраду Вялікаму! Слава!

Разам з усімі падняў рукі да неба і Алкепаў:

– Іраду Вялікаму пашана і слава!

Жыхнула маланка, задрыжэла ад грому зямля, пачаў церусіць дробны дождж… Мы засталіся на плошчы адны, а потым і плошча знікла, і блакітны экран. Сядзелі ўжо зноў пад пальмай…

Воддалеч ад нас, слізгаючы па пяску, імкнуўся дабрысці да вільчыка жоўтай гары гісторык Страбон.

Я быў уражаны, прыгнечаны.

– Каб ты навучыўся лётаць праз сусветы і часы, як мы цяпер, ведаў бы, што адбывалася напраўду, – без папроку прамовіў Нэма.

Не ведаю, праз які час, але мы зноў адправіліся ў майстэрню. А нас нехта адводзіў, збіваў з тропу, блытаў сцежкі і дарогі.

Воддалеч ад нас прагульваўся вярзіла, метраў з два ростам, – велікан. У батфортах, у сінім каптане. Вырачаныя вочы. Глядзеў на мачтавыя караблі, што стаялі каля прычала, чуцен стукат сякераў і малаткоў. Вярзіла падышоў да цесляроў, пра нешта спытаў. І тут жа разразіўся гневам, узняўшы пудовыя кулакі…

Не спыняючыся, пайшлі далей.

Падняліся на гару, на вяршыню, – стаялі на раскаленых камянях, аж пякло у ногі, хаця былі тоўстымі падэшвы абутку.

Пад’ехала машына – “вілліс”. З пярэдняга сядзення лёгка саскочыў на пясок, з белай накідкай на галаве, афрыканец. Казырнуў нам, як старым знаёмым, і адвярнуўся, пачаў правяраць задняе кола, біў яго нагой, прыгінаўся і заглядваў пад спод...

Пакінулі яго, пакрочылі далей.

Наш далейшы шлях перагарадзіла нейкае збудаванне – высокае і круглае, вырабленае ці то са срэбра, ці то з плаціны, адсвечваліся бакі пад зыркім сонцам. Круглыя вокны, вялікія, метраў з тры ў дыяметры. Капітан Нэма накіраваўся да падножжа, паказваючы, каб і я ішоў за ім.

Спыніліся. Загадкава паглядзеў у мой бок Антыхрыст.

Пачуліся пераліўчатыя, быццам пошчак салаўіных трэляў, гукі; потым я ўбачыў, як пачалі рассоўвацца квадратныя дзверы – такога ж колеру, як і ўся будыніна. Да нашых ног апусцілася лесвіца, – быццам запрашала падняцца і зайсці ўсярэдзіну срэбнага каўчэга.

– Спякотна зноў стала, ці не так? – паглядзеў на мяне капітан. – Давай асвяжымся. Гэта і ёсць наш прахаладжальны пакой. Зойдзем, прымем душ, мінералачкі халодненькай вып’ем…

Пасля таго, як мы падняліся, нехта прыбраў трап. Зачыніліся дзверы. Капітан павёў мяне за сабой. Тут прамых калідораў, як на фрэгаце, не было – яны цягнуліся па акружнасці ад нябачнага цэнтра. І сапраўды стала прахалодна, нават слабым ветрыкам падзьмула – мусіць, працавалі кандыцыянеры.

Д’ябал спыніўся каля круглых дзвярэй – і яны расчыніліся. Мінулі і яшчэ некалькі дзвярэй, пакуль не падышлі да квадратных, на якіх прымацавана шыльдачка з жоўтым кружочкам. І гэтыя дзверы бязгучна самі расчыніліся.

Анатас жэстам паказаў мне на нейкі пульт у цэнтры пакоя:

– Садзіся ў крэсла капітана гэтага карабля.

– Якога карабля? Хіба ж мы на караблі?

– На караблі-касмалёце, які на зямлі называюць чамусьці НЛА. І слова ж прыдумалі – неапазнаны. Яшчэ – талерка. Апазнаны ён, апазнаны, лятаючы аб’ект. Хутчэй святла імчыць. Хутчэй думкі Вы запусцілі кансервавую бляшанку ў космас і палічылі сябе пакарыцелямі нябёсаў? Гэты – прасцейшая, і вельмі старадаўняя канструкцыя. Некалі мы і на ноўшым палятаем, а пакуль на гэтым… У нас аэра-касмадромы на розных планетах... Раскажу табе пазней пра іх. Сёння ж мы толькі правядзем з табою размінку-падарожжа. Так што кіруй, ты цяпер капітан.

Паглядзеў на яго – здзекваецца?

– Я ж не ўмею…

– Умееш, умееш… Любы зможа. Скажы, браце, куды б ты хацеў адправіцца на гэтым касмалёце? Ведаю, ведаю… У свой мікрараён, так? Ну, тады загадай такое жаданне. А потым націсні кнопачку «выканаць”.

1 ... 291 292 293 294 295 296 297 298 299 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)