Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 288 289 290 291 292 293 294 295 296 ... 332
Перейти на страницу:

Па калідоры мы ішлі ўпобачкі, ледзь-ледзь дакранаючыся плячом да пляча.

Адчувалася, што нехта і яшчэ быў непадалёк ад нас – ці то за дзвярыма, ці то пад намі, а мо і над намі...

Насустрач нам, хуценька перабіраючы нагамі, у чорным касцюме, лысы, рухавы чалавек спяшаўся некуды. Але спыніўся, звярнуўся да Анатаса, прымружыўшы вочы ў хітраватай усмешцы:

– Любезнейший, не подскажете ли вы – теег’яф уже взят?

– Взят. Только что.

– Пьекьясно, пьекьясно, товаищ матьёс – мы победим! Завтья будет поздно!

Гэтак жа, схіліўшы галаву, ён, трымаючы ў руцэ паперы, заспяшаўся далей.

Мы зайшлі за вугал і павярнулі ўправа. Ля дзвярэй стаяў вусаты, увесь пабіты воспай, чалавек, трымаў у руках піпку. Звярнуўся да мяне:

– Ви нэ подскажэтэ, уважаемый художник, прыехал ли с фронта Зюков?

– Не ведаю, – адказаў разгублена, не ведаючы, што гэта азначала і як мне трэба адказваць, а вусач недаўменна перакінуў позірк на Алкепава – як пытаўся, верыць мне ці не...

– Приехал, приехал, – паправіў становішча капітан, – и будет завтра на политбюро.

– Я так и знал, – расцягваючы словы, прамовіў чалавек з піпкай, трымаючы яе ў акамянелай руцэ. – Спасыбо!

Потым нам дарогу перабягаў нехта у пенсне, у капелюшы з шырокімі брылямі, побач – чалавек у кіцелі з кароценькімі вусікамі, трымаў у руках кнігу. Яны стаялі ледзьве не ў абдымку.

З вусікамі звярнуўся да нас абаіх:

– Siе lebst “Mein Kampf”?

– О, ja, ja, gutes das Buch!..

– Пра што ён спытаў, Анатас? – але як адышлі колькі крокаў, пазнаў фюрэра, і зразумеў яго пытанне.

– Ці любім мы яго кнігу “Майн Кампф”. Адказаў, што вельмі харошая кніга. А яна і сапраўды цудоўная. Мая школа!

– Я заўважыў, што тут усе лагодныя, памяркоўныя, з чалавечымі тварамі, і не скажаш, што забойцы, дыктатары і гвалтаўнікі, што на іх сумленні тысячы і мільёны чалавечых жыццяў... Ты, як я бачу, кожнага пазнаеш, ведаеш кожнага?

Фюрэр, як аказалася, ад нас далёка не адыходзіў. Ён, бачна было, перамяніўся, на некага сварыўся, размахваў рукамі:

– Не думайце, што мы прайгралі! Мае сямёра пасвячоных, заключылі саюз з “сіламі звонку”, далажылі мне, што касмічная акцыя будзе выканана… Мне адданы выпускнікі вышэйшых школаў – бургаў і манахаў. Прадстаўнікі асобага містычнага прызначэння і ордэна “Мёртвая галава”! На Эльбрусе, свяшчэннай гары арыйцаў, мне далі клятву воіны секты “Сябры Люцыфера”. Там быў узняты сцяг з нашай свастыкай па ўсіх правілах рытуала Чорнага ордэна! З гэтага і пачалася наша касмічная эра. Я заўсёды прыслуховаўся да Фюрэра – майго тыбецкага манаха. Мы будзем уладарамі свету!

Анатас слухаў яго, згодна ківаў галавой, і мне падалося, што ён вось-вось ускіне наперад правую руку, лясне абцасамі сваіх чаравікаў і выкрыкне “хайль!”

– Мы падпісалі дамову з “розумам звонку”, незямным розумам. Мы правядзем чалавецтва праз страшэнныя катастрофы і глабальныя мутацыі, але даб’емся таго, што станем самымі магутнейшымі не толькі на зямлі, а і ў космасе, бо мы належым да “Вышэйшага невядомага”!

– Анатас, я ўспамінаю пра кнігу французскіх вучоных “Раніца магаў”, – не адставаў я ад яго, – гэта пра фашызм… Вучоныя сцвярджаюць, што Нямеччына падверглася тады аграмаднаму духоўнаму перавароту, тым самым атрымала велізарнае духоўнае развіццё. А ў самой краіне і там, дзе адбывалася акупацыя, кіраваў і гаспадарыў “іншы свет”, “па той бок”, “пазамежныя далячыні…” Гаворачы мовай праваслаўнай тэрміналогіі, кіравалі і прывівалі сваю ідэалогію “падшие духи”. Гэта ён пра іх казаў?

– Так, пра іх…

– І да гэтага ты прыклаў руку, ці не так?

Фюрэр сцвярджальна кіўнуў галавой.

– У цябе тут самы сапраўдны прыватны паноптыкум? – канстатую я, калі адышлі ад Адольфа. – Музей жывых васковых фігур?

– І так можна сказаць. Насельніцтва павялічваецца і павялічваецца. У сутарэнні майго фрэгата прыбываюць грэшнікі і праведнікі… А ў асноўным тыя, што і тут жадаюць верхавенства. Ну, мы ім трохі абламваем рогі. Затойваюцца, як бы чакаюць чаго…

– Ты, падобна на тое, прыцягваеш нейкім магнітам пазадкаў і падонкаў. Заманьваеш, спакушаеш, як і мяне?

– Яны самі сляпіцай да мяне лезуць, – пагадзіўся Люцыфер. – А вось цябе я не заманьваў. Ты сам напрасіўся.

– А Яніна? А Павел і Жана? Самі – добраахвотна да цябе прыйшлі? А Хурс? А шмат іншых …

– Сілай іх я не цягнуў сюды. Яны самі, як і ты ў тралейбусе, убачыўшы, што збіўся з дарогі, усклікнуў: “Чорт мяне пабяры!”

– Дык я ж бяздумна, не мог і падумаць, што чорт побач… Я ж…

– Я ж, я ж… – перакрывіў мяне Нэма, – мёдам сябе абмаж…Словамі на двор ходзіш. Ты, як вольны, вольнанаёмны, – у любы момант можаш пакінуць мой фрэгат. А вось, як ты кажаш пазадкі, – у іх тут “ вечная прапіска. “Алкеп” для іх – і палітычны прытулак, і рай, і пекла… Хаця яны тут непадсудны – але па-за законам. Я і толькі я рашаю: казніць ці мілаваць.

1 ... 288 289 290 291 292 293 294 295 296 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)