Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 292 293 294 295 296 297 298 299 300 ... 332
Перейти на страницу:

Задумаў, націснуў. Не прайшло і секунды, як мы апынуліся… на дзіцячай пляцоўцы каля нашай вышынкі. Соладка заныла пад лыжачкай.

– Напэўна, ты і жонку хочаш пабачыць, ці не так? Пазвані, во тэлефон.

Усё адбывалася бы ў сне. Набраў нумар, пайшлі гудкі.

– Алё, хто гэта? Слухаю вас… – пачуўся голас жонкі.

Паглядзеў на камандора.

– Гавары ўсё, што палічыш патрэбным… – “дазволіў” ён.

– Гэта я, Ліка, добры дзень!

– Ты?! – вырваўся амаль стогн з яе грудзей. – Ты дзе? Адкуль ты звоніш? Прыехаў ужо?

– Не, прыляцеў… Я каля нашага пад’езда. У касмалёце – ну, у НЛА. Ты выйдзі, і я ўбачу цябе. Толькі ці ўбачыш ты мяне, не ведаю. Ты хіба толькі памахай мне рукой, я буду рады і гэтаму. Ні пра што ні пытайся.

Капітан адабральна кіўнуў галавой.

– Вось што яшчэ, Ліка. Каб ты паверыла, што я тут, выкіну табе пачку “зялёных” на дах дзіцячага доміка. Ты забяры іх на маіх вачах.

Праз хвіліну з пад’езда выйшла жонка. Агледзеўшыся, памахала мне, нябачнаму, рукой, нават пацалунак паветраны паслала, – здзівіўся, што так магла рабіць мая каханая жанчына.

Яна, як быццам адчувала, дзе мы маглі быць, накіравалася да нас – да дзіцячай пляцоўкі. Падышла і спынілася каля пясочніцы.

– Я ёй памагу, – Спакуснік падняўся з крэсла, паспяшаўся да выхаду.

Не паспеў запярэчыць ці спыніць Нэма, як ён ужо стаяў на металічнай горцы, з якой спаўзалі дзеці. Яны ці то не бачылі Анатаса, ці былі захоплены сваім, не звярталі на яго ўвагі. Нэма стаяў і ўсміхаўся, не зводзячы вачэй з Лікі. У руцэ трымаў пачак зялёных банкнотаў.

– Мы вас чакаем, Ліка! – падняў руку Нэма. – І Антон чакае вас.

– А дзе ж ён? –папыталася яна. – Я пазнала – то вы прыходзілі да нас, каб заказаць Антону намаляваць ваш партрэт.

– Правільна, гэта я – Анатас Алкепаў. А Антон побач са мной. Калі ласка, Ліка, падыміцеся па гэтых прыступках.

– Па прыступках? – удакладніла недаверліва Ліка. – А я не ўпаду?

“Божа, ён хоча заманіць яе на касмалёт?!”

– Анатас, не трэба! – крыкнуў з усяе сілы. – Мы так не дамаўляліся! Чуеш?..

А Ліка падымалася ўжо да нас. Пахіснулася, ледзьве не ўпала, але ўхапілася за падстаўленую руку Люцыфера.

– Вы сапраўды хочаце ўбачыць Антона, пераканацца, што ён жывы і здаровы?

– Хачу. Дзе ж ён? Не бачу я яго.

Ён аддаў ёй даляры – яна тут жа паклала іх у сумачку.

– Давайце разам зробім крок – і ступім на борт НЛА.

І яны ўвайшлі ў карабель. Ліка, убачыўшы мяне, аслупянела.

– Вось ён, ваш Антон! Жывы і нічым не пашкоджаны. У крэсле пілота. Мы шпацыруем па космасе, і да вас рашылі завітаць.

Нашыя погляды сустрэліся. І я зразумеў, што на гэты раз жонка бачыць мяне. У Лікі шырока раскрыліся вочы, твар азарыла радасць, і яна накінулася на мяне з кулакамі:

– Ты дзе ж гэта, гад такі, прападаў столькі часу? Па космасах гойсаеш? Нас адных пакінуў?!

– Не пакінуў… – я страціў мову, не мог далей гаварыць.

Выручыў Алкепаў:

– Ліка, дарагая, супакойцеся! Нічога страшнага не адбылося. Ён бы вярнуўся праз тыдзень, як пайшоў да мяне, але, згодна нашай заключанай дамовы, ніяк не змог скончыць працу. Цяпер жа застаўся ўсяго адзін сеанс, толькі адзін. Дапіша – і адразу вернецца. Абяцаю. Я не падманваю вас. Спытайцеся ў яго, калі не верыце.

– Гэта праўда, Антон?.. Праўда? Антон, я хачу быць побач з табой, дзе б ты ні знаходзіўся, чуеш?

Я адхіснуўся, амаль адштурхнуў яе рукамі, закрычаў:

– Не жадай гэтага, Ліка, дарагая мая, не жадай! Падумай пра дачок.

– Анто-ооо-ннн… – паліўся ліслівы і таму недаверлівы голас Спакусніка, – калі жанчына просіць, калі жанчына хоча, то чаму ты супраць?

– Анатас, не лезь у нашыя адносіны! Хопіць, што я табе прадаў сваю душу, не чапай хоць яе! Ліка, я знаходжуся ў пекле, а ён – Д’ябал, і я пакуль не магу пакінуць яго. У нас дамова. Зразумей мяне правільна, вельмі прашу, як ніколі ў жыцці не прасіў. Ён стрымае сваё слова і адпусціць мяне. Я ўжо завяршаю яго партрэт. Адумайся!

Жонка, відавочна, не разумела, што адбываецца і дзе яна сама знаходзіцца.

– Дык вось як ты са мной! – узарвалася Ліка. – Збег з дому, лётаеш на сваіх касмалётах, мусіць, і дзяўчатак вы возіце тут, распуснікі… Забыўся пра сям’ю, пра жонку, пра дочак… Чаму я не магу быць побач з табой, скажы?

– Ды толькі з-за таго, што тады разам з табой ужо ніколі назад не вернемся! Анатас! Адпраў яе зараз жа дадому. Прашу цябе!

– Пойдзем, панначка-сударыня, і даруйце нас за такія боцманаўскія жарты, – звярнуўся да Лікі Нэма. – Забыліся, страцілі гэчнасць у сваім пякельным раі…

Ліка вырвалася з рук Люцыфера:

1 ... 292 293 294 295 296 297 298 299 300 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)