Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 290 291 292 293 294 295 296 297 298 ... 332
Перейти на страницу:

Гэта нешта ўжо новае. То Сатана хваліў мяне, падахвочваў, а тут…

– Ты ўсё пераблытаў. Хто раней нарадзіўся – Хрыстос ці Ірад? Ірад Вялікі – такім яго называюць гісторыкі – нарадзіўся яшчэ да новай эры – у 73 годзе. Я вымушаны расказаць табе пра яго, каб абвергнуць цябе. На прастол Ірад быў узведзены рымлянамі па ініцыятыве трывуміра Марка Антонія. У 31 годзе да новай эры адбылася бітва пры Акцыі, пад час якой Марк Антоній загінуў. Іраду нічога не заставалася, як перайсці на бок Актавіяна, пераможцы. За што атрымаў ад яго вобласці на беразе Сяродземнага мора і яшчэ – у Заіярданні. Ірад выдатна разбіраўся ў будаўніцтве. Ён заснаваў Цэзарыю, і ўзвёў іерусалімскі палац і шмат якіх іншых збудаванняў у Грэцыі і Малой Азіі. Перабудаваў храм Яхве ў Іерусаліме. Ты пішаш, што Ірад быў жорсткі. Так, правільна… Народ яго не любіў, як не любіў.

Спытаеш, чаму яго называлі Вялікім? За трыццаць тры гады яго кіравання Іудэйскае царства мела прыблізна тыя ж самыя межы, як і ў часы Давіда. Скажу больш: Ірад (ты можаш не пагадзіцца са мной) прывёў сваю краіну да эканамічнага і культурнага росквіту. Так, менавіта да росквіту, як тое ні прадаксальна гучыць…

У яго была запаветная мара – стварыць Вялікую Юдэю. Для тых жа юдэяў, якія ненавідзелі яго. Мы толькі можам здзіўляцца, як ён удала вёў гаспадарку і гандаль, аднаўляў разбураныя гарады. А які порт ён пабудаваў у Кесарыі! Ірад Вялікі з усіх сілаў імкнуўся далучыць сваё царства да еўрапейскай цывілізацыі – да грэка-рымскай.

– Але ж ён адправіў на той свет жонку, цешчу, трох сыноў сваіх і шмат якіх іншых родзічаў! – не вытрымаў я. – А апошнія гады свайго кіравання ён увогуле плаваў у крыві!

Д’ябал пахітаў нязгодна галавой, не гледзячы на мяне:

– Ну і што? Жонак у яго было шмат, як і родзічаў, а страх страціць уладу найбольш праявіўся пад старасць. Адкажы мне, Антон, – калі не стала Ірада Вялікага, жыхары краіны ўздыхнулі з аблягчэннем, – і што, стала лепей жыць пасля тыраніі дыктатара? Не, мой дружа, краіна за кароткі час прыйшла ў заняпад і хаос. А ў сямідзесятым годзе, як ты ведаеш, быў разбураны Іерусалім…

Вагаўся – адстойваць мне маё бачанне пра крыважэрнага вылюдка роду чалавечага, ці пагадзіцца з ім. Гісторыя падсоўвае нам і не такія парадоксы.

– Дарэчы, мы можам пацікавіцца ў жыхара майго валадарства пра нашае пытанне, – паглядзеў за маю спіну Антыхрыст.

Я азірнуўся. Па пяску, цягнучы ногі ў скураных пасталах з тоўстай падэшвай, сунуўся пакрысе ў наш бок невядомы мне чалавек. Прыкрываў хусцінкай галаву, каб не так паліла сонца.

– Гэта вядомы рымскі гісторык і географ Страбон. Эй, дружа! – крыкнуў у яго бок Нэма. – Падыйдзі да нас.

Страбон падышоў, абаперся рукамі аб драўляную парэнчу, паглядзеў на Люцыфера:

– Вас цікавіць Ірад Вялікі? Я і пры жыцці не любіў яго, але паважаў, бо быў ён асобай з вялікай літары. Рэзка выдзяляўся сярод сваіх папярэднікаў. Умеў заводзіць знаёмствы і хаўрусы з вялікімі свету свайго часу: рымляне лічыліся з ім, паважалі, здзіўляліся з яго мудрасці, аб’явілі, што ён сапраўдны цар…

Д’ябал кінуў вокам на мяне, як бы мовіў: «Ну, вось бачыш, а ты мне не верыў…»

– Я адзначыў бы яго і іншыя якасці, – працягваў гісторык Страбон, – у крытычныя моманты, якія надараліся, ён паводзіў сябе сумленна і смела. Калі ж Марк Антоній, якога Ірад падтрымліваў, пацярпеў паразу ад Актавіяна і, не задумваючыся, пазбавіў сябе жыцця, Ірад тут жа адправіўся ў Рым. Для чаго? Ён стаў смела і годна перад пераможцам, не баючыся, што той можа адсячы яму галаву за стасункі з яго праціўнікам… Я прапаноўваю вам паглядзець на той трагічны момант, дасведчыцца, якая гэта была неардынарная асоба. Глядзіце, а я пайду па сваіх клопатах…

Ён прачырыў у паветры прамавугольнік, які адразу засвяціўся блакітным колерам, Ірад прамаўляў перад Маркам Антоніем сваю запамінальную прамову… А потым і экран знік, а мы з Анатасам апынуліся на вялізнай плошчы ў цэнтры Рыма.

Убачылі перад сабою Ірада. Ён выглядаў нейк інакш, чым тады, як я знаходзіўся ў яго і сцяліў пасцелі. Адухоўлена, годна:

– Шаноўныя грамадзяне! Шаноўны і дастапачцімы Актавіян! Вялікі Рым і яго грамадзяне! Бог бачыць, я любіў Марка Антонія, і рабіў усё тое, што ад мяне залежала, каб аказаць яму дапамогу ў захаванні вярхоўнай улады. Так, я прызнаю, а тое вы і самі выдатна ведаеце, што я забяспечваў яго не толькі войскам і грашамі, а і ўсімі астатнімі прыпасамі і дарагімі камянямі. О, вялікі і мудры Актавіян! Калі б я не быў заняты вайной з арабамі, то і цяпер ахвотна і з усёй адданасцю прысвяціў бы сваё жыццё служэнню вашаму суперніку. Таму звяртаюся да вас з адзінай просьбай: не лічыце, што быццам бы я ў хвіліну няшчасцяў здрадзіў яму. Не, і яшчэ раз – не! Прызнаюся яшчэ: калі ж мне стала вядома і зразумела, што ён ідзе на пагібель, сказаў яму: «Антоній, паслухай мяне! Пазбаўся зараз жа Клеапатры, і ты станеш зноў тым, кім ты ёсць, заключыш з Актавіянам выгадны і ганаровы мір». Калі б ён паслухаўся мяне, яго пагібель ніколі не азмрочыла б небасхіл Вялікай імперыі! На вялікі жаль, ён адрынуў маю параду, і вы цяпер, шаноўныя рымляне, пажынаеце плады яго неабачнасці… І калі ты, шаноўны і паважаны ўсімі Актавіяне, палічыш мяне дастойным тваёй дружбы, укінь мяне ў вір самых суровых выпрабаванняў!..

1 ... 290 291 292 293 294 295 296 297 298 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)