Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 287 288 289 290 291 292 293 294 295 ... 332
Перейти на страницу:

Ён прыставіў пальцы да чорна-шэрага брыля, казырнуў:

– Гонар маю, мой галоўны мастак і майстар, вітаць цябе і бачыць у добрым настроем.

Паручкаліся. Ён, як звычайна, сеў у крэсла, утапіўшыся ў яго.

– Так, усяго ў нас хапае. На тое ён і рай – алкепаўскі рай. Праз дзень, дружа, я прадстаўлю табе магчымасць зноў пабываць там, на вашай зямлі. Зноў ты будзеш нябачным. Будзеш нябачны тады, калі счэпіш пальцы рук. Расчэпіш – станеш бачным… А калі затоіш дыханне – праз момант ты акажашся тут. Усё даволі проста. А каб не заўважылі тваёй адлучкі жонка ці сябры – вось табе гадзіннік. Усёчасовы і ўсёпланетны. Кожнае дзяленне на цыферблаце адпавядае адной гадзіне зямнога часу… Бяры, пакуль я добры.

Гадзіннік незвычайны. Цыферблат белы, а па цэнтры – чырвоная паласа. Гэта напамінала мне пра той час, калі мы праводзілі першыя абуджальныя мітынгі пад такімі штандарамі. Анатас, падобна было, стараўся мне дагадзіць ва ўсім, нават і ў сімволіцы.

– Вельмі і вельмі ўдзячны табе, дзякуй!

– Ну і слаўна, ну і цудоўна! Значыць, ты не перадумаў за ноч – быць тут, і быць там адначасова? Быць маім пасланнікам на тваёй зямлі. Як рэдакцыі газет ці тэлекампаніі пасылаюць сваіх уласных карэспандэнтаў у розныя краіны і на другія планеты. Вось і ты будзеш маім улкарам на зямлі. Дык як?

– Чаму быць, таго не мінеш! Назад толькі ракі поўзаюць!

– Пасля заўтрашняга прысвячэння і прэзентацыі партрэта ты – Primus inter pfres! Будзеш маім першым намеснікам. Ушчыльную зоймешся разам з Хурсам расшыфроўкай Святога Пісання. Зробіш заставачкі да Вялікай Кнігі, якую мы выдадзім для ўсіх краінаў свету. Напішаш пра жыццё на нашым ветразніку: “Рэквіем “Alkep”.

– Праўдзівую, спадзяюся, выдадзім Кнігу?

– Найпраўдзівейшую!

Люцыфер-Антыхрыст падняўся з крэсла. Падаў руку, моцна паціснуў маю.

Адказаў тым жа. Страху ў маёй душы не было, адно упэўненасць і прадчуванне добрых пераменаў.

– Сёння ў нас апошні сеанс. Ты наводзь марафет – галіся, мыйся, і прыходзь у залу. Разам перакусім, а потым пойдзем у майстэрню... А заўтра а васемнаццатай гадзіне, бач, сума сумы – усё роўна – дзевяць, і прашу ў нашую канферэнц-залу.

– Па-першае, я не ведаю, дзе гэта, а, па-другое, яшчэ не навучыўся вызначаць мясцовы час, ці то паскардзіўся, ці то папракнуў яго.

– Не бяда, – адмахнуўся Люцыфер, – цябе прывядзе наша афіцыянтка. Яна добра арыентуецца ў часе...

За Д’яблам зачыніліся нячутна дзверы.

На тое, што ў мяне шыя была абгорнута шарфом, ён не звярнуў увагі. Не ўбачыў? Не заўважыў? Ці быў упэўнены, што мае намаганні марныя?

……………………………………………………………

... Калі набліжаўся да стала, з шырокіх, пад дрэва, дзвярэй, выходзіў Сатана.

З вінтавой лесвіцы спускалася няспешна Яніна – несла на падносе падмацунак. Яе абцасы раўнамерна і рытмічна, як маятнік гадзінніка, адбівалі па падлозе знаёмую мне мелодыю.

На твары абыякавасць. На мяне нуль увагі, і я стараўся глядзець не на яе, а на Анатаса.

– Возьмем па кроплі? – прапанаваў капітан Нэма.

– Не, сёння не хочацца... Так і спіцца можна, кожны дзень ужываючы.

– Ад гэтага не сап’ешся... У ім амаль няма і аднаго адсотка алкаголю.

– Не, мой капітан. Перапынак зраблю. У мяне ж сёння адказны сеанс, можна сказаць, што апошні, заключны... Трэба ясныя мазгі...

– Хай будзе так... Ну і я адзін не буду.

Яніне ён не прапаноўваў, як я помніў, ні разу і ніколі, адносіўся як да прыслугі.

Есці мне, калі шчыра, асабліва не хацелася. З тайным недаверам глядзеў на грушы.

– Нейкі ты сёння наструнены, мой дружа, – прамовіў ціха Заказчык, не адрываючыся ад салаты.

– Звычайны настрой, – паціснуў плячыма. – Звычайны рабочы стан, калі думаю пра працу. Хвалююся трошкі... Хацеў бы паглядзець, як бы ты адчуваў сябе на маім месцы…

Больш да мяне за сталом ён не загаворваў. Снедалі, хаця і без апетыту. Абодва займаліся сняданкам, хаця жаваў без апетыту – каўтаў праз сілу. Нічога не лезла ў рот, нічога не хацелася...

Каля мяне стаяла вялізная шклянка з чырвоным сокам – таматным? Нейкі час раздумваў – піць ці не.

“Абавязкова выпі. То для цябе падрыхтавала...”

Зрабіў некалькі вялікіх глыткоў. Так і не разабраў, з чаго ён выраблены.

– Я гатоў, – выцер салфеткай ружова-сінія губы гаспадар.

– І я таксама. Дзякуем, Яніна.

– Тады – рушым, – першым і падняўся Люцыфер, пакіраваў да расчыненых шырокіх дзвярэй.

Перад дзвярыма павярнуўся да мяне:

– Адразу ў майстэрню, ці прагуляемся па караблі?

– Не, у майстэрню.

Ён кіўнуў колькі разоў галавой, расчыніў перада мною дзверы.

1 ... 287 288 289 290 291 292 293 294 295 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)