За кiпучай чэкiсцкай работай
- Автор: Лукашук Аляксандар
- Язык: белорусский
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «За кiпучай чэкiсцкай работай». Краткое содержание книги:
345. Хадыка Ул. — Усе кнігі.
346. Хто вінават. 1921.
347. Харламповіч П. — Пяцігоддзе дзяржаўнага музея. Менск. 1927.
348. Халепа. — 14 год Кастрычніцкай рэвалюцыі. 1931.
349. Хайтун. — Паходжанне і класавая сутнасць вялікадня. Менск. 1933.
350. Хрэстаматыя рэв. літаратуры Заходняй Беларусі. Выд. БАЙ. 1933 г. Пад рэд. Мятлы.
351. Цвікевіч А.І. — Усе кнігі.
352. Цвікевіч Б. І. * * * *
353. Цэйтлін М. — Арганізацыя буйнай гаспадаркі ільнянога раёна. Менск. 1931.
354. Чарот М. — Усе кнігі.
355. Чарняўская Л. — Дзяціныя гульні. Вільня. 1919.
356. Чарняўшчынка Л. — Родны край. Менск. 1921.
357. Чаго чакаць беларусам ад Польшчы. 1921.
358. Чуйко Г. — Вынікі масавых доследаў з угнаеннямі па БССР. Менск. 1930.
359. Чарняўскі. — Яўрэйскі рабочы на зары рэв. руху. Менск. 1932.
360. Чарнушэвіч Н. — Дзіва. (Вершы). Менск. 1927 г.
361. «Чтец». Зборнік Сярожнікава. ГІЗ. 1926 г.
362. Шантыр Ф. — Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусоў і самаадзначэнне народа. Слуцк. 1918.
363. Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Зборнік артыкулаў розных аўтараў: Міцкевіча, Лёсіка, Ластоўскага, Багдановіча і інш 1918.
364. Ш. Рыгор. — Чаму-ж ты маўчыш, кабета сялянская? Бярэсце. 1921.
365. Шуляк І. — Вышэй галаву беларускі селянін. Пінск. 1921.
366. Шлюбскі Ал. — Сябра інстытута беларускае культуры. Паны і сяляне ў перашай палове XIX стагоддзя. Менск.
367. * * * * * — Бядуля, як этнограф. Менск. 1925.
368. * * * * * — Квашаніна. Віцебск. 1926.
369. * * * * * — Матэрыялы для вывучэння фальклора і віцебскае культуры. Менск. 1927.
370. Шапавалаў М. — Скарына, яго дні ды друк на Беларусі. Менск. 1925.
371. Шэўчык і Саломенны — Граматыка беларускай мовы. (Марфалогія і сінтакс).
372. Шыпіла І. — Што кожны селянін павінен ведаць аб кааперацыі. 1925.
373. Шпілеўскі. — Беларуская Акадэмія Навук да XV-годдзя. Выд. БАЛ. 1934 г.
374. Школьныя тэксты. Менск. 1927 г.
375. Шчакаціхін Мікола — Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Том І. Курганныя старажытнасці Беларусі. Менск. 1928.
376. Шатэрнік М. — Краёвы слоўнік Чэрвенынчыны. Менск.
377. Шапялевіч. — Беларуская мова. (Першы і другі год навучання). Менск. 1933.
378. Шыменас — Кніга для чытання. 2-гі год навучання. Цэнтральнае выдавецтва СССР. 1931 г.
379. * * * * * — Кніга для чытання 4 год навучання. Ч. 2.
380. Шчэрбакоў. — Кастрычніцкая рэволюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя. Менск. 1930 г.
381. Э. Б. Што такое простая і што такое мудрэйшая гаворка. Вільня. 1920.
382. Ядвігін Ш. — Бярозка. Вільня. 1923.
383. * * * * * — Чалавек. Хлеб. Баба. Заморскі звер. Пазыка. З маленькім білецікам. Вучоны бык. Што сказаў певень. Падласонкі. Рабы. Дачасныя. (Апавяданні). Менск.
384. Янчук Н. А. — Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Менск. 1922.
385. Ярашчук Е. Л. — Сувязь сялянскай гаспадаркі БССР з рынкам. Менск. 1926.
386. Якуб Колас у літаратурнай крытыцы. Менск. 1926 г.
387. Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Менск. 1928 г.
388. Якімовіч А. і Гародкіна Е. — Чытанка для ІІ класа. ДВБ. Менск. 1936.
Дадаткова канфіскуюцца:
1. Шчэрбакоў. — Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. І. Менск. 1936.
2. * * * * * Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі. Менск. 1934 г.
3. Кернажыцкі. — Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі напярэдадні імперыялістычнай вайны. БАН. Менск. 1932 г.
4. * * * * * Аграрная рэформа ў Бабруйскім старастве. Менск. 1930 г.
5. * * * * * Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі. Менск. 1936.
6. Кастрычнік на Беларусі. — Зборнік. Менск. 1927 г.
7. Дудкоў Д. — Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерніі. Менск. 1931 г.
8. Зборнік афіцыйных дакументаў у дапамогу масаваму настаўніку. Склалі Н. Левін і А. Хайфец. ДВБ. 1934 г.
9. Некрашэвіч А. — Чытанкі для ІІІ і IV кл. Выд. 1933, 1934, 1935, 1936 гг. ДВБ. Менск.
420. Васіленко. — Хрэстаматыя па беларускай літаратуры для ІХ-Х класа. Менск. ДВБ. 1935 г.
421. Вендэ. — Хрэстаматыі па Беларускай літаратуры для V, VI і VII класаў. Выд. ДВБ. Менск.
4. ДЫРЭКТАР ЛІТАРАТУРЫ
гісторыя адной палемікі
Спрэчцы, аб якой пойдзе гаворка, на момант напісаньня гэтых радкоў ўжо каля сямі гадоў. У сьнежні 1987 году газэта «Звязда» пачала адкрытую размову пра злачынствы сталіншчыны ў Беларусі. За «круглым сталом» сабраліся вязьні ГУЛАГу пісьменьнікі Ян Скрыган і Сяргей Грахоўскі, прыйшоў філёзаф Уладзімір Конан, даслаў свае лагерныя ўспаміны краязнаўца Міхаіл Мельнікаў, у якасьці «раздражняльніка» быў запрошаны вядомы сваімі камуністычнымі перакананьнямі філёзаф Віктар Боўт.
Ужо з гэтай першай публікацыі «Узяць з гісторыі агонь» (22 сьнежня 1987 г.) адразу паўстала праблема катаў і ахвяраў. Прывяду вытрымку з той гутаркі:
«У. Конан: Павінна быць нейкая гістарычная адказнасць за свае дзеяньні. У 30-я гады ў «Ліме» друкаваліся пратаколы партсходаў. Вась даклад са сходу 25 красавіка 1937 году, які рабіў намесьнік старшыні праўлення Саюзу пісьменьнікаў Александровіч. Іван Аляксеевіч Скрыган і Сяргей Грахоўскі яго памятаюць. Цытую: «Жылуновіч — Цішка Гартны — гэта закончаны, закляты вораг беларускага народу; Зарэцкі працягваў тыя ж самыя ідэі, што і Жылуновіч. Сымон Баранавых — кулак, юродзівы бандыт…» і гэтак далей. Дацэнт В. Барысенка ў «акадэмічных артыкулах» 1936 году называў М. Гарэцкага «нацыянал-фашыстам», а Я. Коласа — прапагандыстам «містыкі» і «буржуазнага нацыяналізму». Што было рабіць пасьля гэтага адпаведнаму органу?
Рэпліка: Публічны данос!»
Пасьля публікацыі ў рэдакцыю пайшлі лісты, званілі, прыходзілі ахвяры камуністычнага рэжыму ды іх дзеці. Іх допісы, расказы сталі зьяўляцца на старонках газэты. Быў надрукаваны і ліст Усевалада Ігнатавіча Мазура.
Помню высакароднасць, помню подласьць
«Звязда», 27 сакавіка 1988 г.
Глыбокім болем адазваліся ў маёй душы артыкул «Узяць з гісторыі агонь…» і водгукі чытачоў на яго. У артыкуле нядобрым словам успамінаецца літаратар В. Барысенка, які ў сваіх опусах 30-х гадоў ачарніў М. Гарэцкага і Я. Коласа. Пісаніна Барысенкі адыграла не апошнюю ролю ў зьнішчэньні выдатнага беларускага літаратара і ганеньнях на народнага песьняра. Барысенка зламаў жыцьцё і іншым сумленным людзям. Сярод іх — два блізкія мне чалавекі — бацька Ігнат Мікалаевіч Мазур і Марта Іванаўна Калінічэнка.
У 20-я гады яны працавалі настаўнікамі ў Менску і адначасова падрыхтавалі хрэстаматыю «Чырвоная зьмена», якая вытрымала некалькі выданняў. У 1936 годзе Барысенка сфабрыкаваў такі паклёп на гэтую кніжку, што Марта Іванаўна была асуджаная на 5 гадоў зьняволеньня. Бацьку, члена РКП(б) з 1918 году, удзельніка грамадзянскай вайны, выключылі з партыі.
Аб характары «рэцэнзіі» можна меркаваць па такім прыкладзе. У падручніку быў зьмешчаны артыкул аб тубэркулёзе — наколькі ён небяспечны, як засцерагацца ад такой цяжкай хваробы. Адзначалася, што тубэркулёз распаўсюджаны ў Беларусі значна больш, чым на Украіне, у Францыі, Італіі, Нямеччыне. Парткамісія ў 1936 годзе і слухаць не хацела довадаў бацькі аб тым, што трывожныя лічбы прыводзіліся на ІХ зьездзе КП(б)Б і апублікаваныя ў газэтах, і што надрукаваныя яны ў хрэстаматыі дзеля таго, каб школьнікі былі інфармаваныя наконт гэтай хваробы.
— Не, — кідалі яму, — вы жадаеце перакрэсьліць дасягненьні Савецкай улады па ахове здароўя.
Выключэньне з партыі нанесла бацьку страшэнны ўдар, ён доўга хварэў. Але на гэтым ня скончыліся ягоныя пакуты. Як ні цяжка ўспамінаць, у першы ж дзень вайны, у ноч на 23 чэрвеня 1941 году, бацьку арыштавалі. Ніякія абвінавачаньні не прад'яўляліся.
Па сьпісах выклікалі чарговую групу зняволеных і кудысьці адводзілі. Настала і бацькава чарга. Пад аховай павялі за горад. Канваіры зьдзекваліся: «Вось і вас пусьцім у расход, а самі пойдзем да вашых жонак». Выйшлі на магілёўскую шашу, у прыдарожнай яме ўбачылі целы расстраляных…