Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 37
Перейти на страницу:

плацёж - платёж: Пры нявыплаце падаткаў плацяжы спаганяліся шляхам секвестра (ГБССР, 333). Паблр. плата, сплата.

правячы - правящий: Правячыя колы Польшчы імкнуліся задушыць рэвалюцыйны рух (ФР, 133). Паблр. кіраўнічы.

прадаставіць* - предоставить: сцэна тэатра была прадастаўлена Беларускаму ардэнаноснаму тэатру імя Янкі Купалы (ЛіМ, 19.09.61). Паблр. у гэтым значаньні будзе даць, аддаць.

прадстаць* - предстать: Яны прадсталі перад судом (ГБССР, 343). Паблр. стаць, зьявіцца, паўстаць.

прадузятасць - предвзятость: Адміністраванне ў гэтай справе магло выклікаць у сялян толькі прадузятасць супраць калектыўных форм гаспадаркі (ФР, 47). Паблр. упярэджаньне.

разрадка - разрядка: важнейшым укладам у справу разрадкі міжнароднай напружанасці ў Эўропе было б заключэнне германскага мірнага дагавору (З, 15.08.61). Паблр. разрэджаньне, распружаньне.

садружнасць - содружество: Іх садружнасць непарушная (КБ, 17); вучоныя ў садружнасці з работнікамі вытворчасці... зробяць новыя тэарэтычныя даследаванні (тамсама, 36). У першым выпадку паблр. будзе сяброўства, у другім - разам, у супрацоўніцтве.

састаяць* - состоять: У партыі састаялі? (МЛ-ВД, «Полымя», IX, 1957, 66). Паблр. быць, належаць (да).

саставіць - составить: вы сёння не саставіце мне кампанію на танцы (КК-ЛД, 15). Паблр. зрабіць, стварыць, у іншым значаньні - скласьці.

свяціла - светило: Як жа новае свяціла навукі? - А гэтае свяціла нарабіла мне столькі брыдотных прапаноў, што я дзіву давалася (МЛ-ВД, III, 425). Для абазначаньня гэтага паняцьця ў беларускай мове ўжываецца ў пераносным значаньні слова сьветач або зорка.

спешка - спешка: З завода давялося хутка выбрацца, бо праявіў тут Боўцік непатрэбную спешку (МЛ-ВД, III, 274). Паблр. пасьпех.

стрымаць - сдержать: Сваё слова мантажнікі стрымалі (КБ, 41). У гэтым значаньні ў беларускай мове ўжываецца датрымаць, а стрымаць скалькаванае з рас. сдержать.

убраць - убрать: яны спяшаліся ўбраць ураджай у свае сховішчы (ГБССР, 408). Паблр. зыбраць. У іншых выпадках - прыняць, забраць.

указаць - указать: З'езд асудзіў усе апазіцыйныя групоўкі, указаўшы, што яны дапамагаюць ворагам Савецкай улады (ГБССР, 169). Паблр. у гэтым значаньні - зазначыць.

унізіцельны - унизительный: Прыгнёт памешчыкаў і капіталістаў дапаўняўся ўнізіцельным нацыянальным зняволеннем (ФР, 12). Паблр. зьняважлівы, зьняважальны.

устараніць - устранить: манапалістычныя колы ЗША і Англіі імкнуліся ўстараніць нямецкіх і янонскіх канкурэнтаў з сусветнага рынку (ГБССР, 363). Паблр. адсунуць, у іншых значаньнях - прыняць, прыбраць, зьнішчыць.

уход - уход: аб забароне самавольнага ўходу рабочых прадпрыемстваў і ўстаноў (ГБССР, 310). Паблр. адыход.

цэласнасць - целостность: Савецкі народ змагаўся за захаванне цэласнасці і незалежнасці першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы (ГБССР, 363). Паблр. цэласьць, суцэльнасьць.

шэсце - шествие: у перыяд трыумфальнага шэсця савецкай улады (ГБССР, 87). Паблр. паход.

В. Беларускія словы з расейскім значаньнем

адмяніць - отменить: трэба ня толькі звергнуць эксплуататараў,... ня толькі адмяніць іх уласнасць, трэба адмяніць яшчэ і ўсякую прыватную ўласнасць на сродкі вытворчасці (КБ, 52). Слова адмяніць ужываецца ў бел. мове толькі ў сваім беспасярэднім значаньні, а ў пераносным значаньні, як у вышэй прыведзеным прыкладзе, яно ня ўжываецца. Заміж яго павінна быць скасаваць.

дзяленне - деление: У 1938 г. у Беларусі было ўведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне (ГБССР, 302). У гэтым значаньні ў бел. мове ўжываецца падзел, а дзяленьне ўжываецца толькі ў значаньні працэсу, найчасьцей - арытмэтычнага дзеяньня.

зыходзіць - исходить: Савецкі ўрад зыходзіць з таго,... што бакі праявяць сур'ёзныя адносіны да перагавораў (З, 15.09.61); Бальшавікі Беларусі, зыходзячы з ленінскіх указанняў... пачалі паўсюдна ствараць і ўмацоўваць саветы (ФР, 31). Паблр. гаворыцца зыходзіць уніз, зыходзіць з гары й пад., але ў значаньні, у якім ужываецца рас. слова исходить, ужываецца выходзіць.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)