Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 37
Перейти на страницу:

колькі-небудзь - сколько-нибудь: У ёй амаль адсутнічала колькі-небудзь значная прамысловасць (КБ, 4). Колькі-небудзь у бел. мове ўжываецца ў значаньні неазначальнага лічэбніка, а ня прыслоўя, як у прыведзеным прыкладзе, дзе маем чысты русіцызм. Паблр. у гэтым выпадку гаворыцца хоць крыху, больш-менш.

мецца - иметься: у іх меліся яшчэ і сур'ёзныя недахопы (ГБССР, 226); меліся выпадкі разбазарвання грамадскіх зямель (тамсама, 458); недахопы... меліся на гэтым участку дзейнасці (КБ, 27). У беларускай мове гэты дзеяслоў у знаротнай форме ўжываецца ў значаньні адчуваць сябе й выступае галоўна ў пытальнай форме пры прывітаньні: як маешся?, як маецеся? Другое значаньне - спадзяванага або плянаванага дзеяньня (мы маемся пайсьці, гэта мелася быць учора, і пад.). У значаньні, якое мае гэты дзеяслоў у прыведзеных прыкладах, ужываецца быць.

некалькі - несколько: Карціна некалькі павярхоўная (ЛіМ, 16.05.61); прабіваліся на гэты бераг ужо некалькі іншым... спосабам (МЛ-ВД, I, 46); Натуральна, некалькі зменшыліся і заработкі (КБ, 42). У бел. мове некалькі ўжываецца вылучна ў значаньні неазначальнага лічэбніка, а ня прыслоўя, як у прыведзеных прыкладах. У гэтым выпадку паблр. будзе трохі, крыху.

пакуль - пока: Між тым стварэнню дамовых кухань пакуль не ўдзяляецца належнай увагі (КБ, 63). У гэтым значаньні паблр. павінна быць пакульшто.

узрост - возраст: Па ўзросту Андрэй і сапраўды быў старэйшы (АК-РНД, 113); Максім Сцяпанавіч наагул чамусці лічыў патрэбным успамінаць і спасылацца на свой узрост (УК-ВЛ, VII, 1960, 33); у Палескім ваяводстве няпісменных ва ўзросце старэй 10 год было 70% (ГБССР, 335). Слова ўзрост у беларускай мове абазначае вышыню або прагрэс росту, а ў значаньні, якое слова гэтае мае ў прыведзеных прыкладах, ужываецца слова век.

Прыведзеныя вышэй тры катэгорыі русіцызмаў - адно невялічкая частка слоўных запазычаньняў з расейскае мовы, выбраных намі з абмежаванай колькасьці друкаваных тэкстаў, якія, на нашую думку, найбольш характэрныя й пашыраныя. Успомнены беларускі савецкі мовавед Крукоўскі ацэньнае, што адно толькі беспасярэднія запазычаньні з расейскае мовы, якія мы аднесьлі да першай катэгорыі словаў з рознымі ў абедзьвюх мовах каранямі, становяць прыблізна 3-5% усяго слоўнага запасу сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў БССР[46]. Беларускі мовавед Я.Станкевіч, рэцэнзуючы ўспомнены «Расейска-беларускі слоўнік» Інстытуту Мовазнаўства Акадэміі Навук БССР, які налічвае каля 86.000 словаў, уважае, што «ў беларускай часьці слоўніка ўведзена ня меней дзьвюх трэйціх словаў расейскіх, адно перапісаных беларускім ды часта сапсаваным менаванаю «рэформаю» («рэформаю» 1933 году - С.С.) правапісам»[47]. Як сказана ў прадмове да гэтага слоўніка, ён, «асабліва ў беларускай сваей часьці, ставіць сабе і заданьні нарматыўнага парадку», г.зн., што ён зьяўляецца абавязваючым для практычнага карыстаньня. Усё гэта сьветчыць, што працэс русіфікацыі беларускае мовы ў галіне слоўніцтва зайніоў ужо далёка.

Пры гэтым працэс гэты праводзіцца вельмі шыбка. Даючы вышэй пералік найбольш пашыраных у беларускай мове русіцызмаў у галіне лексыкі, мы абазначылі зоркамі тыя словы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове БССР, якіх яшчэ няма ў менаваным «Руска-беларускім слоўніку» 1953 году. Як чытач мог заўважыць, такіх словаў, абазначаных зоркамі, даволі ладная колькасьць, што ўсяго некалькі год перад надрукаваньнем тэкстаў, адкуль мы бралі пададзеныя прыклады, яшчэ ня былі ўведзеныя ў беларускую літаратурную мову.

Крукоўскі ўважае за беспасярэднія запазычаньні з расейскае мовы толькі тыя словы, што мы выдзелілі ў першую катэгорыю. Затое словы, выдзеленыя ў другую й трэйцюю катэгорыю, ён адносіць да пасярэдніх запазычаньняў ці г.зв. калькаваньня (гэтак называецца ў моваведзе працэс тварэньня словаў і выразаў у дадзенай мове паводля ўзору й тыпу словаў і выразаў іншае мовы) з расейскае мовы. У запраўднасьці, аднак, зь нязначнымі выняткамі, маем таксама й тут дачыненьне зь беспасярэднімі запазычаньнямі, а толькі ў рэдкіх выпадках можа быць мова аб калькаваньні, працэс якога адбываўся-б унутры беларускай мовы. Гэты наш пагляд пацьвярджаюць дзьве важныя акалічнасьці. Папершае, зьяўляецца выключаным, каб на працягу такога кароткага часу, які нас дзеліць ад пачатку русіфікацыйнай кампаніі ў БССР, г.зн. на працягу ня болей, як трыццаць гадоў, маглі ўнутры самой беларускай мовы адбыцца такія вялікія зьмены ў кірунку ейнае русіфікацыі. Падругое, блізу ўсе запазычаньні з расейскае мовы, аднесеныя Крукоўскім да пасярэдніх запазычэньняў, маюць свае чыста беларускія адпаведнікі ў беларускай мове, якія або ўжываюцца й надалей паралельна з расейскімі запазычаньнямі, або ўжываліся ў беларускай мове перад русіфікацыйным працэсам, а толькі цяпер зь яе выкінутыя. Дык бадай як ва ўсіх трох групах словаў расейскага находжаньня, гэтак і ў расейскіх граматычных формах, уведзеных у беларускую літаратурную мову на месца выціснутых зь яе формаў собскіх, маем справу зь беспасярэднімі й навет у бальшыні выпадкаў мэханічнымі запазычаньнямі, як вынікам плянава праводжанага русіфікацыйнага працэсу.

вернуться

46

М.Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў, б. 90.

вернуться

47

Я.Станкевіч. Русско-Белорусский Словарь 1953 г. Рэц. «Беларускі Зборнік» Інстытуту Вывучэньня СССР, № 7, Мюнхэн, 1957, б. 165.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)