Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 274 275 276 277 278 279 280 281 282 ... 332
Перейти на страницу:

Альшанская на нейкі час змоўкла, як быццам давала час асэнсаваць пачутае. Паўза нарадзілася пытанне:

“Скажы, ці можна “апрацаваць” чалавека, ператварыць яго ў зомбі? Гэты працэс, здаецца, так называецца – замбіраваннем? Якая пабудова мозгу паддаецца гэтай апрацоўцы?”

Ці то яна збіралася з думкамі, ці што ёй там, недзе, замінала нешта, бо адразу не адказала.

“Выбачай, тут заміначка адбылася... Апрацоўка вядзецца на самым высокім узроўні. І ніякага спецыяльнага абсталявання ці прыбораў. Возьмем школу. У класе дзеці розныя. З правым паўшар’ем і вучацца кепска, і настаўніцу не слухаюцца, карацей, горш паддаюцца “педагагічнай дрэсіроўцы”. А вось “левыя”, тыя наадварот, – хутка падпарадкоўваюцца, хутка засвойваюць правілы добрых паводзін – гэтак жа і кепскіх. У мозгу чалавека ёсць “моўныя звіліны” – у левай скроні. І гэтым наш мозг адрозніваецца ад мозгу жывёліны.

Кашмар, мой любы Антон, чакае людзей, калі тэорыю кіравання чалавечай свядомасцю ператвораць у практыку. Бо самы сціплы па змесце пісьмовы тэкст здольны закадзіраваць чытача, і ён будзе дзейнічаць незалежна ад сваёй волі і жадання...

А цяпер я дабралася да адказу на тваё пытанне. Самым вялікім і небяспечным псіхаабпраменьваннем з’яўляецца агучаны тэкст. Па радыё і з тэлеэкрана. Гэта калі яго прамаўляць у патрэбным тэмпе, тэмбры, нават меладычнасці, ды яшчэ з паўзамі ў патрэбных месцах. Механізм такога ўмяшальніцтва ў псіхалагічную структуру асобы ўжо створаны, і вельмі-вельмі даўно, выпрацаваны, правераны і з поспехам прымяняецца. Наколькі ён просты, настолькі ж і жахлівы па выніках уздзеяння. Анатас ім валодае дасканала і прафесійна. Ён жыве ім, жывіцца ім. І без аніякіх цяжкасцяў і перашкодаў прымяніў сваё ўменне на табе...”

Я маўчаў. Быў ашаломлены.

“Мой мозг апрацаваў Анатас? Ён адабраў ад мяне волю і здольнасць кіраваць сваімі ўчынкамі? Так, Яніна?!”

“Вось іменна... Тры “шасцёркі” – тры грушы... Ды і каньячок яшчэ. Самы першы глыток – у тваёй майстэрні. А ты і ведаць не ведаў, што ў ім была падмешана духоўная атрута... Але ты здагадаўся, хоць і запознена, апошні раз – набраў у рот, а не каўцянуў... Але страшна, можа, і не гэта. Імперыя Анатаса працуе на мільёны і мільярды людзей. Анатасы нясуць сваю лухту-блявоціну пад цнатлівым соўсам з экранаў тэлевізараў, радыё, газет і часопісаў... Ты пра тое і сам выдатна ведаеш. Цябе яны раздражняюць, ты гатоў выкінуць тую “скрыню” праз акно, а многіх, апрацаваных ужо, тое і радуе. Я маю на ўвазе пра тыя перадачы, якія ўжо сталі для іх наркотыкам... Яны робяцца шчаслівымі, слухаючы сатанінскія словы, яны ўжо і сталі як наркаманы, – і без той стравы не мысляць ужо свайго жыцця...

Найбольш тыя, хто і сёння яшчэ уплачвае ўнёскі за тое, што яны належаць да таго асяроддзя, якое стварыў у семнаццатым Сатана. Верылі і вераць кожнаму сказанаму слову, а хто гаворыць ім сапраўдную праўду, аб’яўляюць ворагамі народа, шпіёнамі з Захаду... Асабліва гэта тычыцца тых, хто хоча данесці да іх праўду мовай Багдановіча... І ты для іх вораг, шаноўны спадар Антон, ды яшчэ і нумар адзін...”

“Ды ведаю... Спяпяляюць яны мяне, задушыць гатовы... “Ня панімаем вашага мужыцкага языка!..” Анатас нас не чуе, Яніна?

“Не, на нашай хвалі, на нашым біяполі ён ніколі не бывае. Бо ён не ведаў і не ведае, што такое каханне, таму на нашай, вібрыраванай унікальнай хвалі, яму няма што рабіць...”

“Растлумач мне, а як ты апынулася тут? Няўжо і цябе...”

“Ды не. Я тут ... з-за цябе...”

“З-за мяне?! Як гэта? “

“Найперш прыставаў да мяне: выбірае моцных духам. Чым цяжэй даецца яму перамога, тым больш ён моцным робіцца. І – агрэсіўным. З першых слоў адчула яго ліслівасць і падманнасць. Ён падкатваўся да мяне некалькі разоў, у розным абліччы. І вяртаўся несолана хлябаўшы. А потым прыйшоў, калі ты апынуўся ў яго. Таму я зрабіла выгляд, што паверыла яму, падапарадкавалася яму. На самай жа справе я кінулася ратаваць цябе, мой любы. І паслаў мяне Бог. Я – каханка твая, і дух твой – душа і сэрца... Адразу не магла гаварыць з табой, бо ён поўнасцю авалодаў табой, ты аглух. І не магла дагукацца цябе, ды яшчэ каб не чуў таго Алкепаў... Калі ж ён павёў цябе ў сваю майстэрню, паміж вамі ўзніклі ваккуўм і высокая радыяцыя, я падступілася да цябе. Ты стомлены не ад Анатаса, а ад радыяцыі. Гара, якую ты бачыў, спрэс з урана, якім жывяцца ўсе яго прыборы, тэхніка, і ён сам...”

“Растлумач тады мне тое, што ён называе расшыфроўкай тэксту. Тры магічныя лічбы – то ўсё праўда?”

Яніна, падалося мне, засмяялася – да вуха паплылі цёплыя хвалі.

“І праўда – і няпраўда. Так, ён валодае шыфрам, сапраўды ён адкрыў некаторыя таямніцы Бібліі, але табе падсоўваў зусім іншыя значэнні. Асабліва апошнія – са Скарыны... Усю Біблію нікому не дадзена разгадаць. Ключ да разумення яе толькі ў самога Бога, і знаходзіцца ён, той ключ, па сцвярджэнні самой жа Бібліі, за сямю пячацямі... Анатас Бібліі падсоўваў не сапраўдныя, а зробленыя толькі для такога выпадку – для канчатковага завалодвання тваёй чалавечай псіхікай і душой... А лічбы 666 ты і сам ведаеш, што азначаюць”.

1 ... 274 275 276 277 278 279 280 281 282 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)