Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 275 276 277 278 279 280 281 282 283 ... 332
Перейти на страницу:

Я быў пасаромлены: обдурили дурака на четыре кулака, – на тры грушы развялі…

“Скажы, Янінка, а дзе мы ўсё ж знаходзімся – пад зямлёй, у космасе, на другой планеце, дзе?..”

“Ты ж павінен і сам усё выдатна ве...”

І голас яе нечакана абарваўся, як быццам хто перарэзаў дрот нашай тэлефоннай сувязі. І ў той жа момант зазваніў тэлефон, што стаяў каля галавы.

Я ўзяў слухаўку.

– Алё, Антон, гэта ты?

Голас – жончын, усхваляваны, устрывожаны, збалелы чаканнем валацугі-мужа.

– Я, Ліка, я.

– Ты дзе, Антон? Я прыходжу часта ў майстэрню, а цябе там няма. Званю, а ты, аказваецца, там. І цяпер ты там, а святло не гарыць у акне. Як такое можа адбывацца? Ты хоць жывы, Антон, скажы, у мяне збалелася сэрца, і дачка месца не знаходзіць...

– Жывы, Ліка, жывы... Не хвалюйся. Як дачка?

– Дачка добра, Антон... Мы хвалюемся, дзе ты?

– Не хвалюйся, прашу... Усё наладзіцца — не рві толькі сваё сэрца. То я з вамі быў у “Залатым пеўніку”, і я скінуў фужэр на падлогу... Мала ўжо засталося тут быць – мяне Анатас адпускае адразу пасля таго, як скончу яго партрэт…

Я першы паклаў слухаўку.

Не хацеў нічога больш гаварыць, бо было небяспечна... Няхай верыць Сатана, што “перакаваў”, “апрацаваў” мяне, што і жонка, значыць, мне не патрэбна, што я поўнасцю ў яго ўладзе і ён павінен ганарыцца сваёй перамогай.

У пакоі ціха-ціха...

На тумбачцы ляжала горка “зеляніны”: расла з кожным днём.

Але даляры перасталі мяне цікавіць, тым больш радаваць ці мог я за іх што-небудзь прыдбаць, ці ў што ўкласці? Труха, смецце, пылота...

І разам з тымі далярамі магу ператварыцца ў тую ж труху і смецце, – і следу ад мяне не застанецца...

Доўга ж ішоў да прасвятлення.

Спаць не хацелася. На тумбачцы, побач з галавой, ляжаў зялёны сшытак. Той сшытак, які мне некалі даў Хурс. Прыйшоў час прабегчыся па радках канспекта ці яго навуковай працы. Самы час…

“Хто ты – Звышчалавек? Вышэй чалавека толькі Бог, але адкуль у чалавецтва імкненне быць вышэй Яго? Што ці хто падштурхоўвае яго? Чалавек аблытаны лянотай, і таму яму не дадзена стварыць для самога сябе ўсе радасці і дабрабыт. Хочацца перакласці тое на чужыя плечы…

…Чамусьці чалавек склеены ці створаны з суцэльных процілегласцяў, сумневу, незадаволенасці самім сабой. Ён двулікі – двутвары, калі не больш… Адзін з іх, які сядзіць праваруч, шэпча: “Ідзі напрамкі, не памылішся…” Другі, седзячы на патыліцы, пярэчыць: “Не, павярні ўправа…” На такім раздарожжы немагчыма свая, правільная дарога.

Чытаю “Заратустру” у Ф. Ніцшэ: “Я вучу вас пра звышчалавека. Чалавек ёсць нешта, што павінна быць прадоўжана. Што зрабілі вы, каб пераадолець чалавека? Што такое малпа у адносінах да чалавека? Смехатвор ці пакутніцкая ганьба? І тым жа самым павінен быць чалавек для звышчалавека – пасмешышчам ці ганебным пакутніцтвам? Нават мудрэйшы з вас – гэта толькі форма, якая вагаецца “паміж прывідам і дрэвам”.

Гэтыя радкі я прачытаў, калі быў у сталінскім лагеры. І кнігу мне даў сусед па нарах. Сказаць, што Ніцшэ адкрыў мне нешта новае, дык не, проста прымусіў задумацца: я быў ці буду, жыў ці яшчэ буду жыць…

Прыйшоў да высновы: чалавек пастаянна змяняецца, калі не сказаць – нараджаецца нанова, ён заўсёды ў палоне супярэчнасцей і непастаянства. У ім адбываецца вечная барацьба супрацьлеглых пачаткаў. І яны ніяк памірыцца не могуць, як і перамагчы адзін аднаго. Гармоніяй не надзелены ніводзін чалавек у свеце. Пагэтаму гаварыць сур’ёзна пра чалавека дасканалага, “дадатнага”, вобраз якога так настойліва патрабавалі ўвесці ў літаратуру ідэолагі камунізму, як казаў мой сусед па нарах, “не представляется возможным”.

Адкуль узяты крылаты выраз: “Чужая душа – прыцемкі”? Чаму менавіта – чужая? А свая? Хіба ж з ёю ўсё зразумела? Нашая душа – вельмі складаная камбінацыя і формула. Каб усе галасы, лічбы і словы, воклічы і крыкі ад болю ці радасці звесці ў адно, расставіць знакі прыпынку і вызначыць формулу арыфметычных дзеянняў, – усё гэтае мо і надало б тое, што завецца сугучнасцю...

Ува мне жывуць усе царствы прыроды, і я адчуваю сябе маленькім Сусветам. Пастаяннае змаганне спаміж смерцю і нараджэннем, клеткі дабрыні пажыраюць клеткі зла: і наадварот. Ува мне ёсць усё – пачынаючы ад мінерала і заканчваючы Вышнім. Ён ува мне, а я – у Ім. Ува мне раствараецца жаданне і імкненне духа Бога, Які падтрымлівае мяне дзякуючы адзінству з бясконцай свядомасцю Сусвету – гэта і толькі гэта набліжае мяне да гармоніі душы і цела… “Я – ад сягоння і ад папярэдне; але ёсць ува мне нешта і ад заўтра, ад паслязаўтра і ад некалі…”

1 ... 275 276 277 278 279 280 281 282 283 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)