Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дарога ў сто год - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дарога ў сто год

Электронная книга - «Дарога ў сто год». Краткое содержание книги:

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 44
Перейти на страницу:
Там венгерскае п'юць, забаўляюцца госці У раскошы, ў багацці, А тут паліць святло i па сыне галосіць Змізарнелая маці.
Калі ж князю крычаць пачыналі віваты, Зычыць год яму многа, Я дабегла да сына ў халодную хату, Ды знайшла нежывога.

У гэтай гутарцы — увесь Сыракомля з яго нянавісцю да прыгнятальнікаў, з яго шчырым спачуваннем да жыцця бяспраўнага беларускага селяніна.

Ходзячы па крывых нясвіжскіх вуліцах, я прыглядаўся да старых камяніц, да рэштак мураваных калон, гадаючы, дзе была, напрыклад, тая дамініканская школа, у якой вучыўся Сыракомля, i дзе той дамок, у якім кватараваў паэт. «Школа была ў кляшторы, а кватэры ў месце» (гэта значыць, у горадзе), чытаў я ў «Школьных часах». Але дзе канкрэтна яны былі? Я дастаў з сакваяжа i разгарнуў «Вандроўкі». З партрэта зноў глядзелі на мяне спакойныя вочы паэта, якія як бы гаварылі: што ж, разгадвай маю загадку, разгадвай, я сваё слова сказаў.

Сёння Нясвіж, канешне, змяніў свой выгляд. Новыя, шматпавярховыя дамы, школы, магазіны, адміністрацыйныя будынкі, нядаўна пабудаваная аўтастанцыя — добра ўпісваюцца ў стыль горада, мірна суседнічаюць са старажытнымі пабудовамі. I ўсё ж хацелася б, каб слаўнае мінулае горада неяк было ўвекавечана ў памяці нашчадкаў. Думаю, напрыклад, што помнікі такім двум выдатным сынам Беларусі, як Сымон Будны i Уладзіслаў Сыракомля, якія праславілі Нясвіж, якія аддалі яму добрую частку сваіх сэрцаў,— былі б тут вельмі да месца. Тым больш, што Нясвіж усё болей і болей прыцягвае да сябе сваімі старажытнымі помнікамі турыстаў, якія з цікавасцю пазнаёміліся б таксама з жыццём i творчасцю гэтых выдатных культурных дзеячаў.

У 1844 годзе, згуляўшы вяселле з семнаццацігадовай Паўлінай Мітрашэўскай, Уладзіслаў Сыракомля пакінуў сваю канцылярскую службу ў Нясвіжы i пераехаў з жонкаю ў Залуча — ціхі салаўіны куток на беразе Нёмана, дзе малады паэт задумаў пагаспадарыць на зямлі. Цяністай асфальтаванай дарогай, аздобленай высознымі кацярынінскімі бярозамі (якія, дарэчы, пачалі ўжо там-сям падаць), пагойдаў — праз сто з чвэрцю год — i мяне аўтобус услед за паэтам — да ціхаплыннага Нёмана.

КРАЙ ПАЭТАЎ

Птушкі Нёмана. Залуча — радзіма песень. З рукапісам i матыкай. «Гнёзды» паэтаў. Гід — Сыракомля. След аратага, які памёр 10 жніўня 1851 года. Як гараць кнігі? «Нa начлег, да зялёнага гаю». Нараджэнне песні.

У высокай, рыжаватай ад метлюкоў траве, не чапанай ні каровінымі зубамі, ні авечым капытом (тут — сенакос), стракаталі нябачныя конікі. Над зелянінай лугоў — адсюль, з узгорка, яны відаць далека — стаяла, трохі прымружанае воблакамі, сонца. Аднекуль, здаецца, з таго унь раскідзістага куста, узляцела i пачала кружыць над паплавамі кнігаўка. Яе прарэзлівае «кні-гі! кні-гі!» то прыбліжалася да нас, то зноў аддалялася, прападаючы недзе за Нёманам. Ён, бацька Нёман, хаваючыся ў аеры, ішоў, аказваецца, зусім блізка. Яго лёгка было пазнаць па ланцугу лазнякоў, які, выгінаючыся, цягнуўся нізам логу.

Так, гэта было яно, Залуча (дарэчы, якраз так гавораць мясцовыя жыхары, а не Залучча, як пішуць некаторыя аўтары). Тое Залуча, дзе восем гадоў пражыў, арандуючы панскую зямлю, Уладзіслаў Сыракомля. Залуча, якім памечаны вельмі многія выдатныя творы паэта, напісаныя ў гэтым зацішным куточку беларускай зямлі, такія, да прыкладу, як «Хадыка», «Вясковы лірнік», «Добрыя весці» (на беларускай мове), «Пра закляты скарб», «Аб Заблоцкім i мыле», «Над калыскай», «Прысвячэнне літвінам народных гутарак», нарэшце, «Паштальён», верш, які потым стаў шырока вядомай рускай народнай песняй «Ямщик». Тут, у Залучы, паэт шмат працаваў над перакладамі польскіх паэтаў-лаціністаў, а таксама над даследаваннем па гісторыі Беларусі, яе гарадоў i мястэчак, быту беларускага селяніна.

«Залучы, часу ціхай працы i патайнага, нябачнага для вока набірання сіл,— пісаў у сваёй кнізе пра Сыракомлю А. Драгашэўскі,— абавязаны паэт найшчаслівейшым гадзінам свайго жыцця». Пасля Залучы,— працягваў крытык,— «новых канцэпцый, вышэйшых ці хоць бы інакшых адносін да свету, да людзей, да прыроды ўжо не спадзяваймася... Творы пісацца яшчэ будуць, але плынь паэзіі будзе ліцца выжлабленым ужо рэчышчам, страціўшы свой разгон».

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)