Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Электронная книга - «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь». Краткое содержание книги:

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 33
Перейти на страницу:

1) Савецкі Саюз захапіў тэрыторыі, якія ніколі не лічыліся Заходняй Беларуссю (Ломжыншчына) і дзе не дзейнічала КПЗБ (першапачаткова планавалася ўвогуле заняць землі амаль да Варшавы!). (У той жа час беларуска-ўкраінскі тэрытарыяльны падзел па Заходнім Палессі быў праведзены адпаведна з зонамі дзеяння КПЗБ і КПЗУ.) Самі бальшавікі пасля Рыжскага дагавора вызначалі этнаграфічную тэрыторыю Беларусі, якая апынулася пад Польшчай, у 98 815 км2 з 3,2 млн насельніцтва; беларусы Заходняй Беларусі ацэньвалі яе абшар у 107 000 км2; цікава, што савецкая акадэмічная навука кіравалася ўжо пасляваенным станам і дэкларавала тэрыторыю Заходняй Беларусі ў 82 тысячы км2, аднак побач жа ўключала ў яе склад усе чатыры ваяводствы «крэсаў паўночна-ўсходніх», якія займалі нашмат большую плошчу; сённяшняя акадэмічная навука Беларусі ў склад Заходняй Беларусі не ўключае тэрыторыю на захад ад Беластока (так званы Ломжынскі рэгіён) і раён Каменя-Кашырскага. Нейкай трывалай канстанты стасоўна геаграфіі гэтай геапалітычнай назвы не было і дасюль няма. Пазіцыя, выкладзеная У. Міхнюком падаецца найбольш абгрунтаванай і аб'ектыўнай, аднак мае істотны недахоп: з поля зроку аўтара выпадае пазіцыя дзеячаў БНР адносна Рыжскага дагавора. Зрэшты ў любым выпадку Ломжыншчына не трапляе пад панятак Заходняй Беларусі;

2) да чарговага падпісання савецка-германскага дагавора, на гэты раз аб дружбе, не было нават канкрэтных планаў адносна долі Заходняй Беларусі і іншых зямель тагачаснай Польскай Рэспублікі, якія апынуліся занятымі вермахтам і Чырвонай Арміяй;

3) пры правядзенні і ўдакладненні дэмаркацыйнай савецка-германскай мяжы тэрыторыя, уключаная ў БССР, разглядалася па-ранейшаму як разменная ў кантэксце палітыкі еўрапейскага маштабу — пасол у Маскве Шуленбург прызнаваўся: «Господин Сталин лично говорил мне в то время, что он готов сделать уступки на севере пограничной линии, там, где она проходит через Белоруссию»;

4) Віленшчына, заходнебеларускасць якой у гульнях з беларусамі з 1923 па 1939 гг. не ставілася Масквою пад сумнеў, была ў якасці траянскага каня прэзентаваная Літве[47] (дарэчы, у стасунках СССР з Літвою двухаблічны Крэмль тым часам прызнаваў савецка-літоўскую мяжу, устаноўленую мірным дагаворам паміж Расіяй і Літвой у 1920 г., паводле чаго паўночна-заходняя частка Беларусі разам з гарадамі Вільня, Горадня, Ліда, Браслаў, Паставы і інш. адносіліся да Літоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі, гэта значыць, каб бальшавікі былі тут цалкам паслядоўнымі, яны павінны былі б аддаць нашмат большую частку Беларусі, адабранай у Польскай Рэспублікі; да таго ж паводле Рыжскага дагавора, пытанне пра прыналежнасць спрэчных паміж Польшчай і Літвой тэрыторый падлягала вырашэнню выключна паміж гэтымі дзвюма дзяржавамі, г. зн. Масква не мела да таго пытання ніякага дачынення);

вернуться

47

З прыходам бальшавікоў у Вільню 19 верасня 1939 г. у горадзе распачаліся дакладна тыя ж працэсы, звязаныя са зменай улады, што і па ўсёй занятай тады імі заходнебеларускай тэрыторыі. За час прабывання ў Вільні (да 27 ці 28 кастрычніка 1939 г.) новая ўлада «зактуалізавала тут па-свойму беларускае жыццё», напрыклад, сталі выдавацца дзве беларускія газеты — «Віленская праўда» і «Свабодная Беларусь», пра што, дарэчы, з аднаўленнем сваёй улады на гэтых землях у 1940 і 1944 гг. Саветы «забылі». «Віленская праўда», як і цэнтральныя газеты Беларусі, была напоўнена прапагандысцкімі тэкстамі пра гістарычныя правы беларускага народа на Вільню і Віленшчыну. У ёй гучалі эйфарычныя прасавецкія інтанацыі, цалкам тоесныя іншым газетам, створаным савецкай уладай на далучаных землях («Будзем жыць у брацкай сям'і народаў СССР» — назва артыкула на першай старонцы першага нумара газеты). Паводле старонак таго выдання, віленчукі збіраліся «разам з усімі людзьмі працы на Беларусі, пад сонцам Сталінскай Канстытуцыі будаваць новае шчаслівае жыццё». Адна з цэнтральных савецкіх газет «Известия» яшчэ нават 10 кастрычніка 1939 г. надрукавала прапагандысцкі фотаздымак прасавецкага мітынгу ў Вільні, а ўжо ў наступным нумары за 11 кастрычніка паведамлялася пра перадачу горада Літве. Хаця яшчэ 19 верасня на пытанне літоўскага пасла пра перадачу Літве Вільні В. Молатаў адказаў, што не бачыць перашкод, а кропкай адліку саміх непасрэдных перамоў на гэты конт можна лічыць 29 верасня (г. зн. дакладна на наступны дзень пасля заключэння 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй чарговага дагавора аб дружбе і мяжы, які прадугледжваў новую лінію размежавання на польскай тэрыторыі і сферы ўплыву адносна літоўскай пакуль тады яшчэ суверэннай дзяржавы. Ні кіраўніцтва БССР, ні тым больш часовыя органы ўлады на новазанятых беларускіх тэрыторыях не падазравалі, які сцэнар для Вільні і Віленшчыны рыхтавала Масква. Больш таго, на агульным з'ездзе беларускай грамадскасці, які адбыўся 24 верасня ў беларускай гімназіі з удзелам высокіх прадстаўнікоў савецкіх часовых органаў улады, адзін з іх — камандарм Іван Клімаў — нават выразіў перакананне, што Вільня застанецца належаць Беларусі, а яшчэ ў адной размове паведаміў, што ён атрымаў адпаведныя паўнамоцтвы на абвяшчэнне Вільні сталіцай Заходняй Беларусі. У канцы верасня 1939 г. з'явілася інфармацыя пра перанос сталіцы Беларусі з Мінска ў Вільню, і яна не была беспадстаўнай, бо кіраўніцтва БССР само было пераканана ў тым, што гэты горад будзе ў складзе Беларусі.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)