Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Электронная книга - «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь». Краткое содержание книги:

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:

5) Л. Кагановіч, не тоячы намераў СССР, казаў, што адной з першачарговых задач Крамля было «прибрать к рукам» дзяржавы, аднесеныя паводле пакта з Германіяй да сферы інтарэсаў Савецкага Саюза (успомнім і вышэй прыведзеныя словы Сталіна пра распаўсюджванне сацыялістычнай сістэмы на новыя тэрыторыі і насельніцтва). Тым больш, што калі б савецкі бок сапраўды кіраваўся тым, што Рыжскі мірны дагавор несправядлівы, дык аўтаматычна рэанімаваў бы лінію Керзана — этнаграфічную польска-беларускую мяжу, устаноўленую незадоўга да Рыгі міжнароднай палітычнай супольнасцю, што ў такім выпадку з'яўлялася б вельмі карэктным (тое, што да лініі Керзана ўсё ж вярнуліся пры вырашэнні пасляваенных межаў ва Усходняй Еўропе, у пэўнай меры пацвярджае нашу думку[48]). Аднак на першым месцы тут знаходзілася ленінска-сталінская дактрына распаўсюджвання рэвалюцыі. Бальшавіцкая Расія разам з фашысцкай Германіяй у 1939 г. зрабіла тое самае, што здзейсніла яна ў 1921 г. у «дыялектычным» (адзінства і барацьба супрацьлегласцей) хаўрусе з адроджанай польскай дзяржавай, а менавіта — падзяліла землі суседа[49](тым больш, што незадоўга да «чацвёртага[50] падзелу Рэчы Паспалітай» яе кіруючыя колы самі стварылі падобны прэцэдэнт, пайшоўшы фактычна (у юрыдычным сэнсе гэта нідзе не замацавана) на хаўрусніцтва з той жа нацысцкай Германіяй стасоўна лёсу Чэхаславакіі[51]). Аднак калі ў 1921 г. заключаўся мірны дагавор, дык у 1939 г. распачыналася Другая сусветная вайна. Скажыце, што лепш для людзей, мір ці вайна? На Беларусі дагэтуль існуе падставовы крытэрый жыцця — «абы вайны не было»[52].

6) сёння ўжо вядома, што на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны меркавалася стварыць польскую адміністрацыйную адзінку, да якой эвентуальна маглі б быць далучаны захопленыя Германіяй землі Польскай Рэспублікі (з гэтай мэтай нават пачалася падрыхтоўка да стварэння польскіх «чырвоных легіёнаў»), — такім чынам, ізноў Беларусь разглядалася як аб'ект палітычных маніпуляцый, як сродак чарговай савецкай стратэгічнай кампаніі.

Разам з тым, аб'яднанне Беларусі, хоць і з'яўлялася, можна сказаць, ускосным ці другасным вынікам у кантэксце міжнародных падзей, усё ж было імі дэтэрмінавана. Як ужо было згадана вышэй, кансалідацыя беларускага народа, нацыянальная ідэя эвалюцыянавала насуперак, а часам нават дзякуючы падзелу краіны. Але гэтая кансалідацыя была абумоўлена не столькі высілкамі саміх беларусаў, колькі знешнепалітычнай імперскай сілай. Таму злучэнне дзвюх частак аднаго народа не ёсць плёнам іманентнай[53] нацыянальнай эвалюцыі (хоць і гэты фактар тут адыграў сваю ролю, падрыхтаваўшы адпаведную глебу, па-марксістку кажучы, базіс), а абумоўленае логікай працэсу гісторыі. Вынікі Першай сусветнай вайны (версальска-вашынгтонская сістэма), былі відавочна няўстойлівымі, і многія дзяржавы (у першую чаргу Германія ды СССР) імкнуліся да перабудовы свету паводле сваіх геапалітычных меркаванняў. Аднак імі не былі адэкватна засвоены ўрокі 1914–1918 гг., галоўны з якіх засведчыў, што сусветная вайна бурыць імперыі, а не мацуе. Таму дзяржаватворчы працэс Беларусі, перапынены ў міжваенны перыяд, заканамерна меў працяг падчас чарговай глабальнай вайны (трэба заўважыць, што акрамя нацыянальнай кансалідацыі Беларуская Рэспубліка стала адной з заснавальніц ААН), а вынікам «халоднага» капіталістычна-сацыялістычнага супрацьстаяння, названага трэцяй сусветнай вайной, з'явілася ўтварэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Еrgо[54]: для Беларусі аб'яднанне 1939 г. з'яўляецца цалкам адэкватным дыялектыцы гісторыі. Таму можна адказаць на запытальныя словы Ю. Туронка — «ці ў выніку ўсіх міжваенных і пасьляваенных выпрабаваньняў існавала б сёньня беларуская нацыя, калі б не адбылося яе ўзьяднаньне, калі б Заходняя Беларусь працягвала заставацца ў межах Польшчы?» — наступнае: згодна з дыялектыкай гісторыі, Беларусь павінна была аб'яднацца, а вось акалічнасці гэтага аб'яднання склаліся такія, што з гэтага самі беларусы пацярпелі больш, чым які іншы народ Еўропы ў Другой сусветнай вайне. І яшчэ: аб'яднанне адбылося, бо адбылося раз'яднанне ў 1921 г. Гісторыя толькі ўстанавіла status quo сваіх законаў. І ў абодвух выпадках (і ў 1921, і ў 1939 гг.) да падзей наўпрост спрычыніўся савецка-расійскі імперыялізм, спярша ў хаўрусе з тагачаснай Польскай Рэспублікай, затым — з III Райхам.

вернуться

48

Чаму ў пэўнай меры? Ды рэч у тым, што і ў канцы, і пасля вайны крамлёўскія палітыкі адстойвалі не столькі «гістарычную справядлівасць», колькі прыналежнасць да СССР эканамічна каштоўнай Галічыны.

вернуться

49

Цікава, што такое параўнанне намі знойдзена і ў падставовым падручніку па гісторыі Беларусі для студэнтаў гістарычных факультэтаў беларускіх ВНУ (Гісторыя Беларусі. 2002. с. 439). А вось убачыць сярод аўтараў адпаведнага раздзела У. Ладысева, «барацьбіта за гістарычную справядлівасць», было даволі нечакана.

вернуться

50

Дарэчы, генезіс тэрміна «чацвёрты падзел» адносна вераснёўскіх падзей 1939 г. нельга прыпісваць цалкам польскаму палітычнаму ды гістарычнаму дыскурсу. Яшчэ да таго, як на даляглядзе тыя падзеі з'явіліся, кіраўніцтва СССР загаварыла пра эвентуальнасць «практики XVIII ст.: произвести вместе (з Германіяй. — А. Т.) четвертый раздел». Стасоўна падзей верасня 1939 г. ідыёма «чацвёрты падзел Польшчы» бескрытычна ўсталявалася ў польскай гістарыяграфіі. Яна мае на ўвазе тры падзелы Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гг. Аднак NВ: нельга атаясамляць Рэч Паспалітую і Польшчу (як цэлае і яго частку), хоць адроджаная польская дзяржава і прысвоіла тую назву, пад якой існавалі Каралеўства Польскае і ВКЛ. Пры падзелах канца XVIII ст. дзялілася не толькі этнічна польская тэрыторыя, а і ВКЛ — землі яўна не польскія. А. Латышонак адзначае, што ў кантэксце падзей тагачасся маніпуляцыя тэрыторыяй Беларусі была апрабаваная польскімі элітамі ў якасці абарончай практыкі. Калі гэта так, то Польшча тады выступала не толькі як аб'ект падзелаў, але і як суб'ект. Прычым этнічна беларускія землі (як яны праявіліся ў будучыні) адыходзілі Расіі, як і ў верасні 1939 г. Акрамя гэтага, беларускія землі дзяліліся паміж рознымі бакамі ў перыяд 1915–1921 гг., а таксама падчас заканчэння Другой сусветнай вайны. Канечне, ва ўсіх выпадках галоўную ролю грала Расія. Але і польскія дзяржаўныя дзеячы спрабавалі вырашыць свае праблемы за кошт Беларусі, як у канцы XVIII, так і ў XX ст. Такім чынам, па колькасці падзелаў беларускія землі пераўзыходзяць польскія. Яны не толькі дзяліліся тады, калі дзяліліся польскія, але яшчэ і ў асобных выпадках. Прычым у большасці падзелаў Беларусі XX ст. бралі ўдзел і палякі, як і ў XVIII ст. А вось беларусы, як суб'ект міжнароднага права, у нечым падобным не былі заўважаныя.

вернуться

51

У сувязі з гэтым нельга не пагадзіцца з абурэннямі атамана Палескай Сечы (Украінская Паўстанцкая Армія) генерала-харужага Тараса Бульбы-Бараўца: маўляў, палякі, пачынаючы з Рыгі 1920 г., так доўга гандлявалі чужымі землямі то з Масквою, то з Берлінам, пакуль сама Польшча не зрабілася нямецкай і маскоўскай калоніяй.

У пару сацыяльна-палітычнай лібералізацыі польская гістарычная навука праявіла тэндэнцыю не толькі да вытлумачэння логікі падзелу Чэхаславакіі паміж Германіяй, Польшчай і Венгрыяй, але і да канструявання вобразу міжваеннай Польскай Рэспублікі як ахвяры таго акту на той падставе, што яго кантэкст прывёў неўзабаве да агрэсіі супраць самой Польшчы.

вернуться

52

На пачатку германа-савецкай вайны на запытанне немцаў, якое ўлады хацелі б беларускія сяляне, адзін дзед шчыра адказаў, што такой, якая дала б «спакой нашаму сялу». Звярнем увагу на адсутнасць (прычым тыповую для беларускае вёскі) нейкай дзяржаўніцкай арыентацыі ў селяніна пры патрыятычнасці адносна сваёй малой радзімы.

вернуться

53

Іманентны (ад лац. immanens - уласцівы чаму-небудзь) — унутраны, змешчаны ўсярэдзіне чаго-небудзь — Polochanin72

вернуться

54

Еrgо (лац.) — такім чынам — Polochanin72

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)