Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Электронная книга - «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь». Краткое содержание книги:

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:

Анатоль Трафімчык нарадзіўся 14.02.1976 г. у в. Вялікія Круговіны Брэсцкай вобласці. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры. У 2001 г. скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры НАН Беларусі.

У 2003 г. — аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму «Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939–1941 гг.».

2004–2007 гг. — працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». 2008 г. — вучыўся ў Варшаўскім універсітэце (Усходнія Студыі). Ліпень 2009 г. — атрымаў дыплом Школы летняй Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага музея Якуба Коласа, метадыстам аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА «Інстытут культуры Беларусі».

Ад верасня 2012 г. — малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра гуманітарных даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ.

Ад снежня 2013 г. — начальнік аддзела навукі і міжнародных сувязей Прыватнай установы адукацыі «БІП-Інстытут правазнаўства».

Стыпендыят Універсітэта Лазарскага (Варшава, 2011). Навуковыя работы неаднаразова адзначаліся рознымі дыпломамі ў конкурсах навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы, якія арганізоўваліся пад патранатам Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (2009–2011). За шматлікія публікацыі па беларусістыцы адзначаны дыпломам намінанта прэміі імя Ежы Гедройца (2010) і дыпломам «Выдавецкага дома «Звязда»» (2013).

Даследуе гісторыю асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны XX ст., праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы XX ст. Выступае ў друку як літаратуразнаўца. Мае больш чым 150 навуковых публікацый у айчынных і замежных (Польшча, Украіна, Расія, Літва, ЗША) выданнях па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі (у т. л. 1 манаграфія), каля 100 навукова-папулярных і публіцыстычных публікацый (з іх 2 кнігі і 1 брашура), звыш 50 літаратурна-мастацкіх публікацый (з іх З кнігі).

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)