Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Электронная книга - «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь». Краткое содержание книги:

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:

Прызнаючы аб'яднаўчы для Беларусі момант у падзеях 1939 г., недапушчальна казаць пра «вызваленне Чырвонай Арміяй» і тым больш пра нейкую справядлівасць таго акта, тым самым прызнаючы справядлівасць агрэсіі. Падзеі 1939 г. былі справядлівымі гэтак жа, як і дзяльба Беларусі ў 1918–1921 гг. І падзеі 1939 г. не дадалі ў гісторыі справядлівасці, бо зло нельга выкараніць злом. Ад гэтага яго толькі пабольшае. А наданне тым і іншым сацыльна-палітычным з'явам ацэнак (што так любяць рабіць многія даследчыкі-грамадазнаўцы) павінна быць адэкватным сістэме каштоўнасцей сучаснай цывілізацыі і імкнуцца не трапляць у цянёты кан'юнктуры і залежнасці ад палітычных сілаў ці асабістых перакананняў даследчыка. Расійскім філосафам Аляксандрам Дзьякавым заўважана, што «науки о человеке, какими мы их знаем сегодня, постарались «забыть» о своем происхождении. <…> Гуманитарные науки «забывают» о том, что в их основании лежит рационалистическая метафизика субъекта» (курсіў наш. — А. Т.), якім з'яўляецца менавіта чалавек, homo. Англійскі мысляр Н. Дэвіс заўважыў, што гісторыкі расказваюць «абстрактную» гісторыю — мінулае дзяржаў, народаў, у якой мала месца індывіду. Перафразаваўшы вядомы выраз палітычнай культуры сацыялізму, ён стварыў свой тэзіс, які лаканічна і ясна выказвае сутнасць жаданага падыходу да гістарычных канструкцый: «historia z ludzka twarza».

Канечне, з гледзішча метадалогіі гістарычных даследаванняў у дадзеным выпадку мы маем спрэчку прынцыпаў: з аднаго боку нацыянальнага ды, калі можна так сказаць, антрапацэнтрысцкага ў іх спалучэнні, а з іншага — класавага (пра апошні гл. вышэй хаця б меркаванні Леніна адносна паняцця анексіі). І стасоўна кожнага з іх знойдзецца важкая аргументацыя (класавасць жа таксама прадугледжвала прагрэсіўнасць дзеянняў у імя вышэйшай мэты — устанаўлення камуністычнага ладу па ўсёй зямлі, і толькі потым нацыянальныя інтарэсы, якія ўрэшце павінны былі б нівелявацца). Аднак тэорыі цягам развіцця чалавецтва трансфармуюцца, змяняюцца. А такая мера ўсіх рэчаў як чалавек — застаецца спрадвеку. Практыка ж паказала, што «сацыялістычная/камуністычная праўда» зусім ігнаравала чалавека, асобу (як вобразна мовіў рупар рэвалюцыі У. Маякоўскі, «единица — ноль»), а значыць, не з'яўлялася гуманнай — у адрозненне ад дэмакратызаваных нацыянальных ідэй. Нацыянальных элементаў не пазбегнуў, дарэчы, і сталінскі таталітарны імперыялізм, урэшце сінтэзаваўшы сацыяльную ідэю «светлай будучыні» з велікарасійскім шавінізмам (маўляў, народы «сплотила навеки великая Русь», як пазней канстатавалася ў савецкім гімне): «Вещь неслыханная, невозможная вчера: в СССР «родина» объявлена священным словом. Родина склоняется во всех падежах, комсомольцы учатся патриотизму по классическим прописям: то есть, прежде всего, национальной гордости. <…> И враги — это даже не мировая буржуазия, а конкретно: Япония, Германия. Нельзя думать, что все это пишется и говорится по заказу. Естественнее предполагать, что власть только открыла шлюзы, долго сдерживающие поток бурной национальной стихии».

Аўтар гэтай работы змог не толькі абгрунтаваць правамоцнасць аб'яднання Беларусі ў 1939 г., але і зірнуць на падзею адрозна ад заідэлагізаваных сучасных даследчыкаў (асабліва на Беларусі. Да таго ж не трэба забываць, што, паводле Ж.-М… Дамэнака, «гісторыя… гэта перадусім спосаб, згодна зь якім культура трактуе прошлыя падзеі, каб на гэтай падставе аналізаваць сваю цяпершчыну і плянаваць будучыню», таму і асэнсаванне палітычных працэсаў на і вакол Беларусі наўпрост выяўляе культуру аўтараў, іх адносіны да норм міжнароднага права, да права народа на нацыянальнае самавызначэнне, да гісторыі беларускай дзяржаўнасці, да таго, на якія ж гістарычныя ідэалы варта арыентавацца нацыі ў сваім развіцці, еtс.

Ne quid falsi audeat, ne quid veri non audeat historia![61]

Заключэнне

вернуться

61

«Хай баіцца гісторыя кожнай хлусні, і не баіцца а ні якай праўды». Цыцэрон — Polochanin72

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)