Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Электронная книга - «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь». Краткое содержание книги:

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 33
Перейти на страницу:

З іншага боку, кіраўніцтва міжваеннай Польскай Рэспублікі лічыла этнічныя беларускія землі за Бугам арганічнай часткай Польшчы і тлумачыла неабходнасць іх далучэння «гістарычным правам». Як бачым, гэтая пазіцыя метадалагічна тоесная савецкай, — разыходжанне заключаецца адно ў змесце таго, што кожнаму з бакоў хацелася б гістарычна «ўсправядлівіць». А пастуліраванне савецкай пазіцыі адбылося толькі дзякуючы далучэнню Заходняй Беларусі да БССР. У адваротным выпадку (прынамсі пры захаванні Польшчай міжваеннага status quo) існавала верагоднасць фігуравання тоеснага погляду на беларускую праблему ў польскай гістарыяграфіі. Якраз да яе цяпер і звернемся.

Польская гістарычная навука цягам усяго «пээнэраўскага» перыяду нібыта набірала паветра ў лёгкія, каб выгукнуць: «Агрэсія! Акупацыя!» Небеспадстаўна, аднак занадта эмацыянальна, што таксама перашкаджае цвяроза аналізаваць праблему. Яе даследаванне часцей за ўсё спыняецца на падзеях 1939 г. без пашырэння храналагічных межаў за выключэннем, канечне, апелявання да Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. (аднак, як правіла, без згадкі пра ўдзел Польшчы ў Мюнхенскім дагаворы і далейшым падзеле Чэхаславакіі, што фактычна стала прэцэдэнтам для вырашэння лёсу і самой Польскай Рэспублікі, а таксама без паглыблення ў беларусацэнтрычны аспект аналізу праблемы, г. зн. без увагі на тое, што можа быць яшчэ адна пазіцыя адносна падзей і 1921 і 1939 гг., пазіцыя, прадстаўнікі якой пры ўсім сваім жаданні не ўдзельнічалі ў прыняцці рашэнняў ні ў першым, ні ў другім выпадку). А гэтая пазіцыя, як бы там каму не хацелася, усё-такі была. І ёсць.

Тут таксама не варта займацца пералікам, бо можна загрузнуць у процьме прац на гэтую тэму. Тым не менш трэба адзначыць, што польская гістарычная навука за савецкім часам усё ж была нашмат больш плюралістычнай за грамадскія навукі ў Савецкім Саюзе. І калі самі даследчыкі не маглі рабіць высноў пра агрэсію дзвюх імперскіх дзяржаў супраць Польскай Рэспублікі, дык права трансліраваць плюралізм пазіцый (у тым ліку і стасоўна гэтай падзеі) у іх было. Да таго ж даследаваннямі гісторыі Польшчы займаліся і яе шматлікія эмігранты, паднімаючы тэмы, на якія ў «сацыялістычным лагеры» было накладзена табу.

Неабходна таксама заўважыць, як эвалюцыянавала польская гістарычная навука адносна беларускага пытання. У часы ПНР дадзеная праблема або абыходзілася ўвагай, або даследчыкі дыпламатычна шукалі кампрамісную інтэрпрэтацыю падзей, што пакідала нявырашанымі многія пытанні. Аднак пасля польскацэнтрычнага выбуху ў 1990-х гг., абумоўленага эмацыяльнымі чыннікамі, працы польскіх даследчыкаў набылі большую разважлівасць і абсяг іх даследаванняў значна пашырыўся.

Нельга не абмінуць яшчэ адну — не лепшую — рысу сучаснай польскай гістарыяграфіі — яе неахайную, як для навукі, увагу да здабыткаў беларускіх гістарычных даследаванняў (за рэдкім выключэннем прадстаўнікоў беластоцкай школы). А дарма. Думаецца, гэта падкарэктавала б рэфлексіі польскіх гісторыкаў, асабліва з боку шматстайнасці навуковых поглядаў саміх беларусаў адносна гісторыі сваёй радзімы.

Трэцюю пазіцыю стасоўна дадзенай праблемы транслявалі беларускія эмігранты, у большасці сваёй гэта дзеячы БНР ці іх паслядоўнікі[35]. Яны важка і абгрунтавана даводзілі, што беларускі народ мае не толькі нейкае віртуальна гістарычнае права на самавызначэнне і дзяржаўную суверэннасць, але і зважалі на той момант, што, нягледзячы на неспрыяльныя акалічнасці нацыянальнага развіцця і перманентны[36] ціск з боку, бадай, усіх суседзяў, беларускія палітычныя сілы прымусілі лічыцца з сабой, сталі фактам гісторыі і немалаважным чыннікам таго, што Беларусь здабыла сабе хоць і намінальную, але дзяржаўнасць, якая ўрэшце рэшт ператварылася ў рэальную. Нават не беручы пад увагу дэклараванні інстытутаў і дзеячаў БНР (што магло б у іншым выпадку застацца адно на паперы), мы бачым у той ці іншай (але дужа канкрэтнай, каб праігнараваць) ступені рэакцыю тых жа суседзяў на беларускі рух і ў першую чаргу — Расіі ды Польшчы, ва ўзаемадачыненнях якіх беларуская карта стала адной з казырных (калі не самай казырнай)[37]. Лепшых доказаў патэнцыялу нацыянальнай і дзяржаўнай самадастатковасці Беларусі не патрэбна. Таму ўсе розыгрышы беларускай карты выяўляліся як брутальны гвалт дужэйшага (дужэйшых) над слабейшым. Аднак гэтая пазіцыя ў гістарыяграфіі не заняла належнага месца, бо моцна муляла гісторыкам ад палітыкі і палітыкам ад гісторыі. Яна і сёння не выглядае лішне моцнай.

вернуться

35

Яна нярэдка фігуруе ў дадзеным даследаванні, хаця і не з'яўляецца абавязкова магістральнай.

вернуться

36

Перманентны (французскае permanent, ад лацінскага permaneo - застаюся, працягваюся) — бесперапынны — Polochanin72

вернуться

37

Так званая беларуская карта традыцыйна выкарыстоўвалася расійскім царызмам у перыяд Новай гісторыі. Нядзіўна, што ў перыяд Найноўшай гісторыі яна не страціла актуальнасці.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)