Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі
Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Электронная книга - «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі». Краткое содержание книги:

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:

Вясна і лета 1943 году пачаліся для нас надзвычай неспрыяльна. Паразы ўвогуле сталіся нібы сымбалем таго часу. Спачатку «пасьля непрацяглай, але цяжкой хваробы» памёр айцец Іаан, які меў 77 гадоў. Ён быў кіраўніком і натхняльнікам нашай Групы. Ён захварэў на клясычную сьмяротную хваробу старых людзей — крупознае запаленьне лёгкіх, але, жадаючы памерці пры выкананьні свайго абавязку, працягваў служыць у царкве, нягледзячы на тэмпэратуру ў 40°.

Другі паводле значнасьці цяжкі ўдар пасьпяшаўся сьледам за першым: нашага сябра палкоўніка-фэльдскамэнданта адклікалі ў Бэрлін. Відаць, настаў час разьлічвацца за ягонае лібэральнае стаўленьне да «ўсходніх народаў». Ортскамэндант быў заменены яшчэ раней, але гэта для нас не было такой стратай. У горад прызначылі новае кіраўніцтва, магчыма, толькі дзеля таго і прысланае, каб спыніць «патураньне» старых, занадта адсталых з нацыянал-сацыялістычнага гледзішча, уладаў. Гэта нас ня толькі засмучала, але й моцна трывожыла. Фронт набліжаўся, і нашае жыцьцё мянялася да горшага. Тонкія шыбы ў вокнах, дзьверцы буфэтаў ды посуд на стале дзень і ноч пазвоньвалі ад далёкай страляніны артылерыі. Паветраныя бамбаваньні паўтараліся ўсё часьцей ды часьцей і ўрэшце зрабіліся амаль штодзённымі. У ноч з 31 траўня на 1 чэрвеня 1943 году горад чамусьці асабліва моцна, проста жудасна бамбавала савецкая авіяцыя. Усяго гэтага даўно чакалі, бо зьвесткі пра жорсткія паветраныя бамбаваньні Смаленсіу, Віцебску й Менску ўжо даходзілі й да Полацку. Было зразумела, што настае нашая чарга. Гэтак і здарылася. На маленькі, ужо і так моцна разбураны пажарамі гарадок за адну ноч было скінута больш за 1200 бомбаў буйнога і самага буйнога калібру. Лепш за іншых захаваная да гэтага часу задзьвінская частка Полацку гарэла, нібы сухое лісьце. Шмат ні ў чым не вінаватых расейскіх людзей ізноў засталіся без страхі і маёмасьці. Нават многія агароды пасьля бамбаваньня давялося перакопваць ды саджаць наноў. Аднак, як гэта ні дзіўна падаецца на першы погляд, чалавечых ахвяраў было адносна няшмат: 73 асобы сярод цывільнага насельніцтва ды 5 ці 6 немцаў. Да гэтага часу людзі былі ўжо дастаткова добра напрактыкаваныя, каб умець хутка стаіцца ў сховішчы ці пакінуць горад пры першых гуках паветранай трывогі.

Дэмаралізацыя па Сталінградзкай паразе, набліжэньне фронту і бамбаваньне з паветра выразна ўплывалі ня толькі на расейцаў, але і на немцаў. Ганарыстыя ды самаўлюбёныя заваёўнікі пачалі выяўляць ноткі зьбянтэжанасьці ды трывогі. Насельніцтва імкнулася як мага хутчэй пакінуць горад. Асабліва моцна цягнула ў Заходнюю Беларусь і прыбалтыйскія краіны.

Якраз у гэты момант звалілася вялікая бяда — прымусовая мабілізацыя на працу ў Нямеччыну. У параўнаньні зь іншымі абласьцямі акупаванай тэрыторыі да Полацку гэтае мерапрыемства дакацілася чамусьці надзвычай позна. І праходзіла яно хаатычна, млява і, я б сказаў, зь нямецкага пункту гледжаньня — надзвычай непасьпяхова. Ніякай выразнай звыродлівасьці ў самой тэхналёгіі гэтай нядобрай справы не было: людзей не хапалі на вуліцы ці ў грамадзкіх месцах, не забіралі «ў чым ёсьць», як гэта, кажуць, мела месца ў Кіеве ды іншых гарадох, дзе панавала нямецкае цывільнае кіраўніцтва. Наадварот, звонку ўсё адбывалася даволі прыстойна, нібы згодна з законам: папярэдне разьвешаныя абвесткі, расьпісаныя месцы збору, мітынг перад ад’ездам і гэтак далей. Але па сутнасьці былі дапушчаныя шматлікія несправядлівасьці, калі ў такой справе ўвогуле можна гаварыць пра «справядлівасьць»; гэтак, напрыклад, сваякоў тых, хто служыў у паліцыі ды «сакрэтных» асьведамляльнікаў Гестапа (у правінцыйным гарадку гэта зусім не сакрэт) ня бралі, нямецкіх каханак ды добраахвотных прастытутак — таксама. За негалосна таксаваны хабар памерам у 20 рублёў золатам нямецкі вайсковы лекар высокага рангу вызваляў «праз хваробу» каго заўгодна. Гэтым зараз жа многія скарысталіся. Моладзь з аддаленых вёсак на шляху ў горад на вэрбавальны пункт пераймалася партызанамі. Зуеў, у чыім раёне партызаны ня мелі сілы, сам катэгарычна адмовіўся аддаваць на працу ў Нямеччыну хоць каго з моладзі. Па-першае, таму што ня будзе каму змагацца з партызанамі, а па-другое, таму што ягоныя вёскі «зусім ня горшыя за паліцыю». Немцам цяжка было з гэтым усім змагацца. Мала працоўнай сілы атрымалі яны ад Полацку ды Полацкага раёну летам 1943 году падчас мабілізацыі — нашмат менш, чым зьехала добраахвотна летам 1942 году.

На гэты самы няшчасны пэрыяд лета 1943 году прыпадае новая, зусім незразумелая нямецкая спроба «беларусізацыі» гораду Полацку. Пасьля «артылерыйскай падрыхтоўкі», якая палягала ў неаднаразовым выкліку шэрагу грамадзкіх дзеячоў гораду ў Гестапа на прадмет прышчэпленым ім ідэй беларускага (чытай — антырасейскага) нацыяналізму, у Полацак прыбылі зь Менску агітатары, прадстаўнікі нібыта арганізаванага Беларускага Ураду (Рады). Гэтыя апошнія трымаліся ўкрай неразумна і бестактоўна. Большасьць насельніцтва не разумела іхнай знарочыста ненатуральнай, псэўдабеларускай мовы, на якой ніхто й ніколі не размаўляў у Полацку. А самі яны рабілі выгляд, што не разумеюць па-расейску. Выйшла немаведама што. Ніводная размова, па сутнасьці, ніводная запраектаваная немцамі сустрэча пры такіх умовах не магла фактычна адбыцца. На «беларускі» мітынг, які неаднаразова абвяшчаўся праз рупар з машыны нямецкай прапаганды, што езьдзіла па вуліцах, ніхто не прыйшоў.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)