Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі
Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Электронная книга - «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі». Краткое содержание книги:

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 30
Перейти на страницу:

Новыя падручнікі для школ, замест савецкіх, нам удалося нарэшце выпісаць з Рыгі праз фэльдкамэндатуру. Гэта былі падручнікі на расейскай мове, што чыста мэханічным шляхам вырашыла пытаньне пра беларусізацыю школ. Пасьля атрыманьня падручнікаў немцы перасталі настойваць на абавязковым выкладаньні ўсіх прадметаў па-беларуску.

Д. Умацаваньне рэлігійнага жыцьця ў выніку бесьперапыннай карпатлівай працы працягвалася сваім чарадом. Рамонт храмаў ішоў поўнай хадой; ужо да пачатку лета 1943 году мы пасьпелі адчыніць два новыя храмы. Да гэтага часу канчаткова аформіўся арганізацыйна ды быў прызнаны юрыдычна жаночы манастыр, у якім налічвалася 35–40 манашак. Да восені ў манастыр удалося зь вялікімі ўшанаваньнямі перавесьці зь Віцебску парэшткі заснавальніцы гэтага самага манастыра Сьвятой Эўфрасіньні, князёўны Полацкай, якія раней перахоўваліся ў бальшавікоў у антырэлігійным музэі.

Е. Пашырэньне і павелічэньне колькасьці зброі ў сялянскай самаахове было і заставалася нашай галоўнай турботай. Пасьля столькіх, амаль безвыніковых, намаганьняў нас нарэшце напаткаў нечаканы посьпех.

Хутка пасьля гарадзкога крызысу на зуеўскую цытадэль напалі партызаны. Цяжка давялося б сялянам, калі б яны мелі ў сваім распараджэньні толькі тыя восем вінтовак, на якія яны мелі дазвол ад фэльдкамэндатуры. Партызаны, відаць, не чакалі сур’ёзнага супраціву. Кінуўшы на гэтую апэрацыю некалькі дзясяткаў добра ўзброеных людзей, яны былі ўпэўненыя ў лёгкай перамозе. За найбліжэйшым лесам яны пакінулі свае вазы, на якіх прыехалі і на якіх зьбіраліся везьці назад палонных ды нарабаваную маёмасьць.

Дзякуючы лістам з пагрозамі ды некаторым іншым прыкметам, Зуеў чакаў нападу і добра падрыхтаваўся да яго. Толькі нязначная частка ягоных «узброеных сілаў», нейкія 7–8 чалавек заставаліся на ноч у вёсцы ды трымалі ахову ў акопах на яе ўскрайку. Астатнія складалі сілу галоўнага рухомага ўдарнага аддзелу пад камандаваньнем самога Зуева, гэтыя апошнія пасьля таго, як цямнела, адыходзілі куды-небудзь у лес, у яр ці ў прыдарожны хмызьняк. Сакрэты былі пастаўленыя з усіх бакоў і ў дастатковай колькасьці. Дзеля сувязі трымалі хлапчукоў у веку 12–15 гадоў.

Калі атрад падпітых партызанаў, неасьцярожна прасоўваючыся ў цемры, наблізіўся да вёскі Гендзікі, Зуеў з сваім ударным аддзелам пайшоў за ім сьледам. На ўскрайку партызаны апынуліся паміж акопам «першай лініі аховы» сьпераду ды ўдарным аддзелам — ззаду. Гэта быў самы ўдалы момант дзеля таго, каб распачаць ваенныя дзеяньні. Раней чым партызаны пасьпелі пра нешта здагадацца, некалькі дружных стрэлаў выкасілі іх шэрагі амаль цалкам. Тыя, што засталіся жывыя, кінуліся хто куды. Палонных ня бралі, усё было скончана літаральна за некалькі хвілінаў. Вінтоўкі, аўтаматы, ручныя гранаты, пісталеты і адзін ручны кулямёт сталі лёгкай здабычай пераможцаў. Зуеў стратаў ня меў. Гэтая апэрацыя паказала немцам як сур’ёзную небясьпеку з боку партызанаў, гэтак і эфэктыўнасьць сялянскай самааховы. Яна дала нам новую нечаканую магчымасьць вырваць у немцаў дазвол яшчэ на 50 вінтовак, на некалькі аўтаматаў і пісталетаў, а таксама на ручны кулямёт. Такім чынам, можна было далей разгортваць сялянскую самаахову.

Ж. Спроба зьменшыць пакуты ваеннапалонных была спраектавана ў Групе ўжо даўно. Але справа была нялёгкая, ды й іншыя падзеі гарадзкога жыцьця моцна яе затрымлівалі. У лягеры панаваў жудасны чырвоны тэрор. У лягерох улада цалкам належала лягернай паліцыі, якая ўся складалася з былых палітрукоў. Гэтыя людзі дзейнічалі ў кантакце зь лягерным нямецкім кіраўніцтвам ды дапамагалі яму красьці і так небагатыя пайкі вязьняў. Больш за ўсё яны баяліся зычлівых стасункаў паміж ваеннапалоннымі ды немцамі.

У лягеры адбывалася амаль тое самае, што і ў горадзе, толькі ў яшчэ больш жудаснай форме. Гэта было сапраўднае пекла. Адбіралі ежу ў галодных людзей, страшэнна зьбівалі гумовымі палкамі, выкарыстоўвалі надзвычай жорсткія сродкі пакараньня, часьцяком зусім непатрэбныя, — часьцей за ўсё гэтым займаліся «свае», ня немцы. Крытычнае стаўленьне да савецкай улады зараз жа каралася «ціхай» сьмерцю. Толькі пасьля таго як камуністы былі адрынутыя ад улады ў горадзе, Група здолела зрабіць рашучыя крокі ў дачыненьні да лягеру ваеннапалонных.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)