Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі
Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Электронная книга - «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі». Краткое содержание книги:

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 30
Перейти на страницу:

Параза немцаў пад Сталінградам і наступны пасьля гэтага адыход па ўсёй лініі фронту спрыялі цягам лета 1943 году надзвычай шырокаму разьвіцьцю партызанскага руху. Цяпер ужо многія сяляне без прымусу, цалкам добраахвотна ішлі ў атрады. Яны адчулі, што хутка давядзецца трымаць адказ перад органамі НКВД за свае дзеяньні падчас акупацыі, і дзеля таго каб выратаваць сябе і свае сем’і, сьпяшаліся рэабілітаваць сябе — хай сабе й позьнім — уступленьнем у партызанскія атрады. Мне аднойчы давялося сустрэцца з групай сялянаў, што кіраваліся да партызан; шмат хто зь іх, дарослыя і яшчэ не старыя людзі, плакалі пры гэтым. Відаць, нават добраахвотнае ўступленьне ў партызаны не было для іх мёдам.

Зімою 1943/44 году немцы кантралявалі ўжо толькі галоўныя шляхі зносінаў паміж гарадамі ды іншымі больш-менш буйнымі населенымі пунктамі. Незвычайнымі выключэньнямі былі толькі акругі сялянскай самааховы. Яны, нягледзячы на выразнае набліжэньне паразы Нямеччыны, ня толькі не схіляліся перад напорам партызанскага мора, што іх атачала з усіх бакоў, але наадварот, увесь час працягвалі пашырацца, хоць і памалу.

Некалькі прыведзеных ніжэй прыкладаў яскрава паказваюць складаны малюнак жыцьця на занятай тэрыторыі.

Зімою 1942/43 году М. Зуеў у суправаджэньні кагосьці з аднавяскоўцаў і разам з дачкою-падлеткам паехаў у лес па дровы. Гэта было ня вельмі далёка ад дому, але ўсе ўтраёх былі добра ўзброеныя. Не пасьпелі яны асталявацца каля клады, як з-за дрэваў выйшаў чалавек з савецкім аўтаматам на шыі. Пасьля кароткага пярэпалаху высьветлілася, што ён адзін і ніякіх сутычак паміж бакамі не прадбачыцца. Чалавек, як выявілася, быў хоць і ня блізкім, але знаёмым: стараабрадцы ў Беларусі амаль усе паміж сабою знаёмыя ці нават сваякі. Селі, пагаманілі. Гэта быў тыповы прадстаўнік партызанскіх «рабоў». Ён шчыра апавёў, што яго прыслалі, каб выведаць пра сыстэму сялянскай самааховы, чым ён зусім ня мае намеру займацца; ён кляў, аж трава вяла, сваіх «камісараў». Зуеў прапанаваў яму кінуць атрад, але жонка ды дзеці партызана былі прадбачліва пакінутыя «камісарамі» ў якасьці закладнікаў. Становішча было безвыходнае. Партызан параіўся з Зуевым, што менавіта ён павінен данесьці ў свой штаб (без аніякіх зьвестак нельга было вяртацца), дапамог нагрузіць дровы, і «ворагі», па-сяброўску матлянуўшы шырокімі бародамі, разышліся кожны ў свой бок.

Але, як знарок, як на зьдзек лёсу, каб падкрэсьліць розьніцу ў дачыненьнях паміж людзьмі, празь месяц ці паўтара пасьля вышэйапісанай сустрэчы на гэтым самым месцы адбылася зусім іншая падзея.

Трое гендзікаўскіх сялянаў на двух конях ехалі ў лес па дровы. На павароце дарогі з гушчару гулка затараторыў аўтамат, і кулі пасыпаліся на пярэдні воз. Сяляне, што сядзелі на возе, былі адразу забітыя; конь зваліўся і біўся ў аглоблях, паліваючы сьнег чорнай крывёй. Трэці селянін, яшчэ дзяцюк, хутка сасьлізнуў з саняў і нырнуў у лес. Трое аўтаматчыкаў занадта позна заўважылі ягоныя ўцёкі, спачатку паспрабавалі дагнаць, але, згубіўшы аднаго з сваіх падчас перастрэлкі, адмовіліся ад перасьледу. Як толькі гэты селянін, якому ўдалося выратавацца, вярнуўшыся ў вёску, апавёў пра напад, Зуеў адразу паслаў на месца здарэньня свой аддзел. Партызанаў там ужо не было, але затое на сьвежым сьнезе добра былі відаць іхныя сьляды, і моладзь кінулася наўздагон. Двое партызанаў несьлі на сабе трэцяга, забітага ці цяжка параненага, і таму прасоўваліся вельмі павольна. Калі яны заўважылі перасьлед, кінулі ношу, але было ўжо запозна.

Пачалася перастрэлка, надзвычай нявыгадная для партызанаў: кулі іхных аўтаматаў не маглі прабіць тоўстых, прамерзлых дрэваў, прыкрываючыся якімі наступалі зуеўскія сяляне. Усіх трох партызанаў — двух забітых і аднаго цяжка параненага — прынесьлі ў вёску на руках, бо каня, запрэжанага ў другі воз, партызаны пасьля ўцёкаў гаспадара таксама застрэлілі. Згодна з дакумэнтамі, усе трое былі прафэсійнымі вайскоўцамі і партыйцамі, якіх нядаўна закінулі з СССР.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)